Пра ўсё па-беларуску-3

k_ja_ra

Well-known member
Былі ў Чарнагорыі. Традыцыйна ўжо пацікавілася тамтэйшым моўным пытаннем.)
Дзяржаўная мова - чарнагорская. Па сутнасці мала чым адрозніваецца ад сербскай і нават называецца самімі носьбітамі яе дыялектам. Дакладней, не столькі сербскай, колькі так званай сербахарвацкай, як я ўжо тут, дома, прачытала. Пасля распаду Югаславіі быў узяты курс на выдзяленне, размежаванне нацыянальных харвацкай, баснійскай і чарнагорскіх моў. Да гэтага была адваротная тэндэнцыя - максімальна іх збліжаць, невіляваць розніцу і пераўтвараць у адзіную мову.
Дык вось паколькі Харватыя і Боснія выдзеліліся ў асобныя дзяржавы раней за Чарнагорыю, то і працэс выдзялення самастойных моў там пайшоў раней. Чарнагорыя аж 2006 года заставалася з Сербіяй у адной дзяржаве і адпаведна карысталася сербскай мовай. Роднай яе называла большасць насельніцтва. Пасля аддзялення ад Сербіі Чарнагорыя перайшла на чарнагорскую мову. Апошнім крокам у гэтым напрамку быў перавод 4 гады таму чарнагорскай мовы на лацініцу, якая лічыцца для Чарнагорыі спрадвечным алфавітам.
Сербія ў сваю чаргу пры тым, што там мелі распаўсюд дзве графічныя сістэмы, а ў інтэрнеткамунікацыі лацініца перавагае і па сёння, афіцыйным прызнае ад 2006г толькі адзін алфавіт - кірыліцу.
Дзеці ў Чарнагорыі, са слоў гіда, у 1-м класе вучацца на кірыліцы, а пачынаючы ад 2-га класа вывучаюць і пераходзяць на лацініцу.
Надпісы на таварах двухграфічныя, прынамсі пакуль.) На адным баку на кірыліцы, на другім - на лацініцы. І на сценах розныя роспісы 2-ма алфавітамі. ) Цікава. :)
 

Берта

В стране чудес....
Аляксей Шеін, аўтар Сямі камянёў, піша новы раман. Ці чулі пра гэта? Чакайце навінку!!!!
Вось урыўкі з ягонай размовы на сайце belaruspartizan ( на сайце размова ідзе на рускай, хаця дакладна ведаю, што Аляксей заўсёды гаворыць толькі па-беларуску).
Дарэчы ягоныя Сем камянёў вось літаральна пару тыдняў таму выйшлі ў Празе на чэшскай мове.

***
Бывший сопредседатель Белорусской христианской демократии, основатель и ведущий курсов белорусского языка "МоваВеда", автор первого белорусского фэнтези и отец трех сыновей Алексей Шеин однажды променял политику на культуру. Исполнив свою детскую мечту - написав книгу "Сем камямянёў" - Алексей Шеин стал лауреатом международной премии "Еврокон-2017" в номинации лучший литературный дебют. Несмотря на то, что теперь его жизнь мало напоминает "американские горки", он убежден: работа в сфере белорусской культуры и образования более результативна, чем работа наших оппозиционных партий всех вместе взятых. .......

........- Сейчас я работаю над первым белорусским романом-квестом, тоже для подростков, школьников. Цель – в квестовой, игровой форме, с помощью загадок, анаграмм и шифров познакомить читателей с историей, культурой, географией Беларуси. Главные герои ищут сокровище, для этого им нужно разгадать все загадки, они посещают все областные города, финальная часть происходит в Минске.
Меня вдохновила на эту идею книга Сельмы Лагерлеф "Чудесное путешествие Нильса с дикими гусями". Автор получила за эту книгу Нобелевскую премию. Она писала эту книгу, чтобы познакомить шведских школьников с историей и этнографией Швеции. К ней когда-то пришел глава товарищества шведской школы и попросил написать учебник по географии. Сельма Лагерлеф, поскольку была писательницей, написала не просто учебник, а приключенческую книгу, где главный герой с дикими гусями летает над Швецией и знакомится с разными ее регионами.
Есть такая байка, что Владимир Короткевич однажды сказал, что чтобы белорусскую литературу читали, нужно, чтобы каждый член союза писателей написал по детективу. Он не только высказал свое мнение, но и сделал – написал два детектива, в том числе и первый детектив в белорусской литературе – «Дикая охота короля Стаха».
В Беларуси очень не хватает именно жанровой литературы, хорошей качественной беллетристики по-белорусски: детективов, квестов, приключенческих, любовных романов. Когда спрашиваешь людей на встречах, что вы знаете из приключенческой литературы по-белорусски, есть классический стандартный ответ – «Полесские Робинзоны» Янки Мавра. Это книга, которая была написана почти 100 лет назад.
Тогда по-белорусски будут больше читать, и это будет создавать белорусскую Беларусь.
(с)
 

Берта

В стране чудес....
«НН» запускае жаночы партал «Наша Ніна». Пяць фактаў
Сайт NN.by распачаў новы праект для жанчын Nina.nn.by.

«Ніна» — гэта новы праект «Нашай Нівы», дзе мы збіраем канцэнтрат з навін, арыентаваных найперш на жанчын, хоць і мужчынам, напэўна, будзе што пачытаць", — тлумачыць рэдакцыя

Пяць фактаў пра новы партал Nina.nn.by

1. Гэта першы ў свеце беларускамоўны рэсурс для жанчын.
Нарэшце ў беларусак з’явілася ўласная пляцоўка, дзе яны могуць выказваць свае думкі, перажыванні, абмяркоўваць тое, што іх хвалюе. «Нашу Ніву» сёння найперш чытаюць мужчыны — 65 % аўдыторыі.
Мы хочам, каб «Нашу Ніну» адкрывалі іх жонкі, сёстры, маці і дочкі.

Мужчын таксама чакаем у госці: упэўненыя, вам будзе пра што падумаць.

2. «Ніна» — новы самастойны праект «Нашай Нівы». Ён мае свой сайт, свой лагатып, свой дызайн, свае старонкі ў сацыяльных сетках і нават сваю міні-рэдакцыю.

Стваральніцы новага рэсурсу — Настасся Роўда і Кацярына Карпіцкая.

3. Чаму «Наша Ніна»?

Працяг - https://baj.by/be/content/nn-zapuskae-zhanochy-partal-nasha-nina-pyac-faktau
 

k_ja_ra

Well-known member
Даўно хацела спытаць. Можа, хто валодае пытаннем.
Па-руску прынята звяртацца да чалавека ў 2-й асобе:
вы выходзіце?
вы радая?
вы стаміліся?

а палякі, як ведаю, звяртаюцца ў такіх выпадках да чалавека ў 3-й асобе:
пан выходзіць?
пані радая?
пан стаміўся?

чаму так? што гэта за традыцыі такія? Скуль бяруць пачатак? чым абумоўлены такія формы звароту?
І як звярталіся беларусы раней? Ім у гэтым сэнсе бліжэй сучастная рускамоўная традыцыя ці так, як кажуць палякі?
 

k_ja_ra

Well-known member
Karkusha, а можна вас крыху распытаць пра чыста бытавыя моманты?
Вы пісалі, што 4 гады як сям'ёй на беларускую перайшлі. Ініцыятар, як я зразумела, быў муж, а вы падтрымалі/падцягнуліся. А як дзеці? Старэйшая ў прыватнасці? Якой мовай яна зараз размаўляе? садок, школа рускія ж?
І хацела спытаць, вы паўсюль беларускай карыстаецеся ці толькі дома? На форуме вы пераважна па-руску. Чаму?
Я выключна як "калега", калі што, цікаўлюся.:)
Дзякуй.)
Маёй малодшай было прыкладна столькі ж, колькі вашай, калі беларуская прыйшла ў яе жыццё ў выглядзе мамы. Але яна засталася рускамоўнай, хоць і найлепей з усёй сям'і здольная падтрымаць менавіта беларускую гаворку. Дый мова значна лягчэй беларуская, чым руская, ёй даецца.

П.с. вы матэматыку якой мовай тлумачыце? Ну..калі тлумачыце?
 
Последнее редактирование:

Karkusha

Well-known member
Можна, канешне. Гэта сапраўды не так легка, як выглядае звонку)
Пачыналі мы з таго, што вырашылы размаўляць дома на беларускай. Я тады была ў дэкрэце, калі муж быў дома, мы размаўлялі па-беларуску, калі не было-па-руску. Мне тады так падавалася правільна. Але я пачала заўважаць, што дзеці як толькі тата за парог, па-беларуску адмаўляюцца зусім ды ў цэлым руху наперад не было ніякага. Я тады зразумела, што трэба пераходзіць цалкам.
Дзеці. Малодшая трасяніць. Нягледзячы на тое, што ыбла маленькай, калі мы перайшлі на мову. Але-садок, сябры, двор, бабулі-дзядулі-усе па-руску і толькі мы па-беларуску. Бацькі мужа раней імкнуліся пераходзіць са сваей хутчэй трасянкі (Мядзел) на беларускую мову, пасля шматлікіх размоў, спрэчак, сварак з боку мужа імкнуцца размаўляць па-беларуску. З маімі больш складана. Калі малодшую выпраўляем, паўтарае па-беларуску. Кнігі, песні, кіно і мульты разумее выдатна, думаю, нават асабліва і не падзяляе. Але дзецям у садзе, нядаўна заўважыла, кажа "до свіданія", выхавацельніцы "да пабачэння". На мае пытанне адказала, што дзеці ж не разумеюць і не зразумеюць.
Сярэдні сын-гэта самы легкі і лепшы прыклад. Ен не меў ніякага супраціву, трасяннічаў спачатку, але даволі хутка з ім у садочку пачалі кансультавацца наконт беларускай мовы выхавацелі і загадчыца) Ен з даверам і цікавасцю ўспрымае ўсе, што мы яму падаем. Цікавіцца гісторыяй, сцяг-герб, акцябраты-піянеры-у яго тут правільная і ўстойлівая пазіцыя. У школе ен часткова размаўляе на беларускай. Але атачэнне рускае, таму не заўседы. Але весь клас ведае, што Дамінік-хлопец з беларускамоўнай сям'і. Там і настаўніца ставіцца да нас вельмі станоўча, з намі размаўляе на мове, падтрымлівае нашы ініцыятывы, увяла па серадах дзень беларускай мовы, па яе задумцы, яны на перапынках размаўляюць па-беларуску (што ў рэальнасці не скажу, але нават за спробы я ўдзячная). Сын заўважае, дзе на таварах няма беларускай мовы, абражаецца, выпраўляе нашыя неправільныя словы ну і гд.
Старэйшая. Гэта самы скаладны выпадак. Яна сама па сабе складаная. І ей давялося гэта перажываць у складаным узросце. Мне падаецца, што пераломны момант мы прайшлі толькі летам альбо напачатку восені. Хаця і зараз, калі хоча нас паддець, можа перайсці на рускую з намі і сказаць, што з'едзе ў Расію, калі вырасце.. Было ўсе. Крыкі, сваркі, слезы, забароны, пакаранні, расповеды, мы выварочваліся перад ею, як маглі, шчыра прасілі, вой, складана было. Пры гэтым яна выдатна разумела беларускую мову, добра магла размаўляць, але не хацела. Сышліся на тым, што гэта правіла нашай сям'і, і пакуль яна жыве з намі, павінна яго выконваць. Дарасце, з'едзе-будзе рабіць, што хоча. З ею бывае ўсялякае-то ўзлеты, то падзенні. Яна ўчора на ноч з захапленнем прачытала палову новай кнігі Пітэр Пэн на беларускай (наколькі я бачу, для яе ўвогуле няма розніцы, на якой мове кнігі, галоўнае, каб цікава і паболей), але ў гэты ж вечар сказала мужу, што мы зламалі ей жыцце тым, што не пусцілі ў піянеры. З сімволікай і нас таксама думкі не супадаюць, яна паўтарае словы настаўніцы. Але пры гэтым цягне, цягне ў школу то кліп Будзьма, то Вінцэнта, то Данчыка. Завушніцы з арнаментам таксама учора нацягнула з нагоды свята ў школу. Св сваімі сябрамі яна ўсе роўна па-руску. У асноўным. Вось сяброўка адна намагаецца размаўляць з ею па-беларуску час ад часу, як са знаўцам) Калі адбыўся той пераломны момант, калі яна стала вольна размаўляць, калі ноччу з'явіліся беларускія словы, калі муж перастаў увесь час выпраўляць словы, я ня ведаю. Магчыма, тады, калі мы пачалі знаходзіць рэальных жывых людзей, якія размаўляюць па-беларуску.

Ну і пра мяне. Самы складаны пераход-гэта перайсці з тымі, каго ведаеш яшчэ рускамоўнай. На форуме я пачала часткова пісаць, але нешта стрымлівала, магчыма, тое, што вось-тут была рускамоўнай, а тут-бац і на беларускай. Але ўчорашняя размова ў школьнай тэмцы была карыснай, яна паказала, што трэба абавязкова рухацца ў правільным накірунку, дадала рашучасці.
На беларускай мы размаўляем зараз дома, на вуліцы, у большасці устаноў (але зноў жа, у дзіцячай паліклініцы з нашай педыятрам я чамусці на рускай, а вось у касметычным салоне, дзе раней не была-на беларускай). Не так даўно перайшлі з большасцю сяброў на беларускую. некалькі сябровак адказваюць на беларускай, некалькі на рускай, так і жывем. Тое самае ў вайбер-чаце. З аднаго, дзе я не магла псіхалагічна перайсці на мову, я проста выдалілася-там даўно ўжо не было цеплых і падтрымліваючых адносін. Самае складанае-з бацькамі, з імі я на рускай, там увогуле ўсе складана, да моцнага пагоршання адносін з маей сястрой. На працы большасць людзей яўна ставіцца негатыўна, практычна з нянавісцю ўспамінаюць былога беларускамоўнага супрацоўніка (яні быў даволі агрэсіўным насамрэч, зато адстойваючым свае правы), таму маральнага духу перасці на мову на працы пакуль што не стае, практычна толькі з мужам размаўляем (мы працуем на адным прадпрыемстве).
Для мяне настала вялікая палегка са з'яўленнем вайбер-суполцы Дзеткі-кветкі, нягледзячы на тое, што там у асноўным бацькі маленькіх дзяцей, але гэта жывыя людзі, якіх шмат, з якімі падтрымліваецца шмат гаворак у вайберы штодзенна і ладзяцца сустрэчы ў рэале. Таксама ўсе лета мы хадзілі на экскурсіі да Паўла Дзюсекава, які цалкам беларускамоўны-і гэта было крута. Спецыяльна вадзілі і дзяцей, якім падабаюцца экскурсіі, каб яны адначасова пачулі, што жывы звычайны чалавек размаўляе па-беларуску.
А, ну і пры падарожжах у Польшчы, Літве, Грузіі, Украіне мы звярталі ўвесь час увагу дзяцей на тое, што ўсе размаўляюць на сваей мове. А мы не. З дачкой учора размаўлялі наконт Дня роднай мовы, таго, для чаго і чаму з'явіўся гэты дзень, пра тое, што наша мова знаходзіцца на мяжы знішчэння, а мы гэтага ня хочам. Таму што мы памятаем нашых продкаў, хочам, каб у нас была будучыня, каб дзеці нашых дзяцей ведалі і размаўлялі на нашай мове, каб яна не знікла.

Карацей, шмат усяго і шмат сумбуру) Наўрадці можна ўсе ўпіхнуць у адзін пост

П.с. вы матэматыку якой мовай тлумачыце? Ну..калі тлумачыце?
Самая старэйшая матэматыка-гэта ў нас пакуль што чацверты клас. Імкнуся на беларускай. А калі яна дойдзе да больш складанага, якое мне будзе не пад сілу, гэтым прыйдзецца займацца мужу, ен у нас хімік, навуковец і гд) і вучыўся ў беларускай школе.
Але калі б дапаможнікі былі на беларускай мове, нам бы ўсім жылося значна лягчэй. Можа здарыцца цуд і яны пачнуць з'яўляцца?

Дарэчы магу параіць цудоўнага экскурсавода ў музеі кнігі у Полацку. Яна размаўляе па-беларуску не толькі на працы. Убачыўшы нас, парадавалася, што не трэба прапаноўваць варыянты, на якой мове праводзіць экскурсію. Пасля вельмі дзякавалі мы адно аднаму.
І паслугі мы імкнемся атрымліваць ад беларускамоўных. Муж зараз на працу шукаў таго, хто будзе ўсталеўваць вокны, знайшоў на свае бай. Мэблю нам два гады запар рабіў Дашкевіч. Галасуем за мову рублем)
 

petra13

New member
Karkusha, дзякуй за падрабязны адказ, пішыце часцей)) вельмі вы ўчора карысныя для мяне спасылкі кінулі ў школьнай тэме. І ўвогуле ўчора цікава было пачытаць школьную тэму))
У нас у сям'і толькі я размаўляю па-беларуску, дзеці вучацца ў беларускамоўнай школе, але там толькі ўрокі на бел.мове, усе сябры рускамоўныя. Я перайшла на беларускую ў адзін дзень, усюль. Памятаю як гэта было складана, таму ад сям'і не патрабую размаўляць са мной па-беларуску, лічу што гэта мая ўнутраная патрэба і ніхто не павінен пад мяне прыстасоўвацца. Беларускамоўнага асяроддзя знарок сабе не шукаю, хаця прыемна выпадкова сустрэцца і паразмаўляць з носьбітамі мовы.
На працы ў маім кабінеце 2 дзяўчынкі пачалі размаўляць са мной па-беларуску, сяброўкі смяюцца, што ў размове са мной хочацца пераходзіць на бел.мову - лічу гэта маленькімі перамогамі)) І вось правільна вы адзначылі стан беларускамоўных беларусаў - я адчуваю сапраўдную радасць калі мне ў краме, паліклініцы рускамоўныя людзі адказваюць па-беларуску:) (але ж гэта ненармальна:()
 

k_ja_ra

Well-known member
Karkusha, дзякую вам за разгорнуты і вельмі цікавы адказ.)
Адчуваю ўнутры неабходнасць расказаць крыху і пра сябе ў адказ.
У мяне ва многім іначай, чым у вас.
Я, як і petra13, адзіная ў сям'і з беларускай мовай, дый увогуле ў сваім асяроддзі. Прасцей за ўсё было якраз на форуме. ) Зрэшты, з форума я якраз і пачынала. Ён быў першай пляцоўкай для практыкі.) Муж напачатку не тое каб быў супраць, але і пра хоць якую падтрымку гаворкі не ішло, хутчэй наадварот. Са сваякамі прыкладна тое ж. Вымушаць дзяцей гаварыць са мной па-беларуску, на мой погляд, я не маю права. Каб яны нарадзіліся ўжо ў беларускамоўнай мамы - іншая рэч. Тады б яны гаварылі па-беларуску натуральным чынам. Маім жа было 6 і 8 адпаведна на той момант.
Мне давалася і даецца складана, калі шчыра. Я не цярплю ўвагі да сваёй персоны, а з беларускай мовай яна мне забяспечана паўсюль і ў поўным аб'ёме.
Я гавару па-беларуску амаль паўсюль (амаль - бо бываюць паасобныя сітуацыйныя выключэнні), апроч працы. На працы так і не склалася, і я не бачу ніводнага шанцу ці перспектывы, каб магло скласціся надалей.
Калі я карыстаюся рускай (апроч працы - там змірылася і прывыкла), я адчуваю ўнутраны канфлікт і дыскамфорт. Таксама адчуваю дыскамфорт і ваганні пры звароце да людзей па імені, калі яно не супарадае ў абедзвюх мовах (гэта тэма, дарэчы, неяк усплыла ў адной з размоў на форуме, падчас якой я такі схілілася да таго, што прасцей і лагічней называць людзей па-руску ўсё ж).
Камунікацыі жывой беларускай у мяне няма. Толькі ў інтэрнеце. Справядлівасці дзеля, я яе не вельмі і шукаю ўжо. Лічу, што позна ўжо мяняць асяроддзе, якое склалася ў мяне задоўга да таго, як пачалося беларускамоўнае жыццё.
Матэматыку тлумачу па-руску, на жаль. Не на языку матэматычная тэрміналогія. Дый смешна гэта, калі ўмовы па-руску, а ты мусіш гэта, лічы, пастаянна ў галаве перакладаць.
Старэйшая ўжо вучылася ў прыстойнай гімназіі, калі я перайшла на беларускую. У гімназіі рускай, само сабой. Гуманітарны напрамак, уласцівы белар.гімназіям, мне нецікавы. Былі думкі і проста рукі свярбелі аддаць малодшую ў беларускамоўную гімназію. Прычым не столькі дзеля самога дзіцяці, колькі з мэтай, каб быць бліжэй да тэмы, каб натуральным чынам унікаць у тую ж матэматыку, карыстацца беларускімі падручнікамі і г.д. А потым я падумала, што трэба мне, а вучыцца будзе дзіця. Плюс дарога, плюс дзеці ў розных установах - нязручна, плюс зноў жа мне цікавая матэматыка і фізіка, а не мова і літаратура. Я нават хадзіла ў сваю гімназію з прапановай/просьбай беларускамоўнага класа. Вынік размовы, думаю, паясняць не трэба.
Так і жыву.) Але дзецям маім тлумачыць патрэбнасць белар.мовы не трэба. Для іх беларуская мова - натуральная частка жыцця Беларусі нават пры тым, што і яны самі, і ўсе абсалютна вакол кажуць па-руску. Хаця б дзеля гэтага варта было.)

Але калі б дапаможнікі былі на беларускай мове, нам бы ўсім жылося значна лягчэй. Можа здарыцца цуд і яны пачнуць з'яўляцца?
можа вы штосьці іншае маеце на ўвазе, але падручнікі па ўсіх прадметах па-беларуску ёсць. Частку можна купіць. Чаго няма - спампаваць.
 

Лапа

Well-known member
Дзяучаты, якое слова лишняе: увага, увайшоу, узор, уладар, устаць
И яки корань слова увага?
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Лапа, думаю, корань уваг-. Увага, уважлівы, незаўважна. Тут чаргаваньне г і ж.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Лапа, тут я баюся памыліцца. Як па мне - увогуле не тое слова, якое варта разьбіраць у пачатковай школе.
Ізноўжа баюся памыліцца, але я б сказала, што гэтае слова лішняе, бо ў астатніх у знаходзіцца ў корані.
 

Лапа

Well-known member
katia-ka,а мы паличыли, что як раз у слове устать - у прыстайука, а у гэтым слове корань
 

k_ja_ra

Well-known member
Лапа, а нашто табе корань у слове увайшоў? Гэта матэрыял лінгвістычнага інстытута.
"й" тут корань, як памятаю з размоў на форуме. Якога ў слове "сысці", прыкладам, увогуле не відаць. Гэта нейкі спрадвечны корань "j".

так і ёсць
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Лапа, ну да, я затупіла, напэўна. Калі параўнаць устаў і стаяў.
А якую тэму праходзяць дзецьмі зараз? Мо мы не ў той бок капаем.

Лішнім можа быць толькі адно слова?
 

Лапа

Well-known member
katia-ka, хатнее заданне пад зоркай. У кожным наборы слоу адно лишняе. Зусими другими легка развбрались, а тут я зависла. Тэма - корвет и прыстаука.
 
Сверху