Можна, канешне. Гэта сапраўды не так легка, як выглядае звонку)
Пачыналі мы з таго, што вырашылы размаўляць дома на беларускай. Я тады была ў дэкрэце, калі муж быў дома, мы размаўлялі па-беларуску, калі не было-па-руску. Мне тады так падавалася правільна. Але я пачала заўважаць, што дзеці як толькі тата за парог, па-беларуску адмаўляюцца зусім ды ў цэлым руху наперад не было ніякага. Я тады зразумела, што трэба пераходзіць цалкам.
Дзеці. Малодшая трасяніць. Нягледзячы на тое, што ыбла маленькай, калі мы перайшлі на мову. Але-садок, сябры, двор, бабулі-дзядулі-усе па-руску і толькі мы па-беларуску. Бацькі мужа раней імкнуліся пераходзіць са сваей хутчэй трасянкі (Мядзел) на беларускую мову, пасля шматлікіх размоў, спрэчак, сварак з боку мужа імкнуцца размаўляць па-беларуску. З маімі больш складана. Калі малодшую выпраўляем, паўтарае па-беларуску. Кнігі, песні, кіно і мульты разумее выдатна, думаю, нават асабліва і не падзяляе. Але дзецям у садзе, нядаўна заўважыла, кажа "до свіданія", выхавацельніцы "да пабачэння". На мае пытанне адказала, што дзеці ж не разумеюць і не зразумеюць.
Сярэдні сын-гэта самы легкі і лепшы прыклад. Ен не меў ніякага супраціву, трасяннічаў спачатку, але даволі хутка з ім у садочку пачалі кансультавацца наконт беларускай мовы выхавацелі і загадчыца) Ен з даверам і цікавасцю ўспрымае ўсе, што мы яму падаем. Цікавіцца гісторыяй, сцяг-герб, акцябраты-піянеры-у яго тут правільная і ўстойлівая пазіцыя. У школе ен часткова размаўляе на беларускай. Але атачэнне рускае, таму не заўседы. Але весь клас ведае, што Дамінік-хлопец з беларускамоўнай сям'і. Там і настаўніца ставіцца да нас вельмі станоўча, з намі размаўляе на мове, падтрымлівае нашы ініцыятывы, увяла па серадах дзень беларускай мовы, па яе задумцы, яны на перапынках размаўляюць па-беларуску (што ў рэальнасці не скажу, але нават за спробы я ўдзячная). Сын заўважае, дзе на таварах няма беларускай мовы, абражаецца, выпраўляе нашыя неправільныя словы ну і гд.
Старэйшая. Гэта самы скаладны выпадак. Яна сама па сабе складаная. І ей давялося гэта перажываць у складаным узросце. Мне падаецца, што пераломны момант мы прайшлі толькі летам альбо напачатку восені. Хаця і зараз, калі хоча нас паддець, можа перайсці на рускую з намі і сказаць, што з'едзе ў Расію, калі вырасце.. Было ўсе. Крыкі, сваркі, слезы, забароны, пакаранні, расповеды, мы выварочваліся перад ею, як маглі, шчыра прасілі, вой, складана было. Пры гэтым яна выдатна разумела беларускую мову, добра магла размаўляць, але не хацела. Сышліся на тым, што гэта правіла нашай сям'і, і пакуль яна жыве з намі, павінна яго выконваць. Дарасце, з'едзе-будзе рабіць, што хоча. З ею бывае ўсялякае-то ўзлеты, то падзенні. Яна ўчора на ноч з захапленнем прачытала палову новай кнігі Пітэр Пэн на беларускай (наколькі я бачу, для яе ўвогуле няма розніцы, на якой мове кнігі, галоўнае, каб цікава і паболей), але ў гэты ж вечар сказала мужу, што мы зламалі ей жыцце тым, што не пусцілі ў піянеры. З сімволікай і нас таксама думкі не супадаюць, яна паўтарае словы настаўніцы. Але пры гэтым цягне, цягне ў школу то кліп Будзьма, то Вінцэнта, то Данчыка. Завушніцы з арнаментам таксама учора нацягнула з нагоды свята ў школу. Св сваімі сябрамі яна ўсе роўна па-руску. У асноўным. Вось сяброўка адна намагаецца размаўляць з ею па-беларуску час ад часу, як са знаўцам) Калі адбыўся той пераломны момант, калі яна стала вольна размаўляць, калі ноччу з'явіліся беларускія словы, калі муж перастаў увесь час выпраўляць словы, я ня ведаю. Магчыма, тады, калі мы пачалі знаходзіць рэальных жывых людзей, якія размаўляюць па-беларуску.
Ну і пра мяне. Самы складаны пераход-гэта перайсці з тымі, каго ведаеш яшчэ рускамоўнай. На форуме я пачала часткова пісаць, але нешта стрымлівала, магчыма, тое, што вось-тут была рускамоўнай, а тут-бац і на беларускай. Але ўчорашняя размова ў школьнай тэмцы была карыснай, яна паказала, што трэба абавязкова рухацца ў правільным накірунку, дадала рашучасці.
На беларускай мы размаўляем зараз дома, на вуліцы, у большасці устаноў (але зноў жа, у дзіцячай паліклініцы з нашай педыятрам я чамусці на рускай, а вось у касметычным салоне, дзе раней не была-на беларускай). Не так даўно перайшлі з большасцю сяброў на беларускую. некалькі сябровак адказваюць на беларускай, некалькі на рускай, так і жывем. Тое самае ў вайбер-чаце. З аднаго, дзе я не магла псіхалагічна перайсці на мову, я проста выдалілася-там даўно ўжо не было цеплых і падтрымліваючых адносін. Самае складанае-з бацькамі, з імі я на рускай, там увогуле ўсе складана, да моцнага пагоршання адносін з маей сястрой. На працы большасць людзей яўна ставіцца негатыўна, практычна з нянавісцю ўспамінаюць былога беларускамоўнага супрацоўніка (яні быў даволі агрэсіўным насамрэч, зато адстойваючым свае правы), таму маральнага духу перасці на мову на працы пакуль што не стае, практычна толькі з мужам размаўляем (мы працуем на адным прадпрыемстве).
Для мяне настала вялікая палегка са з'яўленнем вайбер-суполцы Дзеткі-кветкі, нягледзячы на тое, што там у асноўным бацькі маленькіх дзяцей, але гэта жывыя людзі, якіх шмат, з якімі падтрымліваецца шмат гаворак у вайберы штодзенна і ладзяцца сустрэчы ў рэале. Таксама ўсе лета мы хадзілі на экскурсіі да Паўла Дзюсекава, які цалкам беларускамоўны-і гэта было крута. Спецыяльна вадзілі і дзяцей, якім падабаюцца экскурсіі, каб яны адначасова пачулі, што жывы звычайны чалавек размаўляе па-беларуску.
А, ну і пры падарожжах у Польшчы, Літве, Грузіі, Украіне мы звярталі ўвесь час увагу дзяцей на тое, што ўсе размаўляюць на сваей мове. А мы не. З дачкой учора размаўлялі наконт Дня роднай мовы, таго, для чаго і чаму з'явіўся гэты дзень, пра тое, што наша мова знаходзіцца на мяжы знішчэння, а мы гэтага ня хочам. Таму што мы памятаем нашых продкаў, хочам, каб у нас была будучыня, каб дзеці нашых дзяцей ведалі і размаўлялі на нашай мове, каб яна не знікла.
Карацей, шмат усяго і шмат сумбуру) Наўрадці можна ўсе ўпіхнуць у адзін пост
П.с. вы матэматыку якой мовай тлумачыце? Ну..калі тлумачыце?
Самая старэйшая матэматыка-гэта ў нас пакуль што чацверты клас. Імкнуся на беларускай. А калі яна дойдзе да больш складанага, якое мне будзе не пад сілу, гэтым прыйдзецца займацца мужу, ен у нас хімік, навуковец і гд) і вучыўся ў беларускай школе.
Але калі б дапаможнікі былі на беларускай мове, нам бы ўсім жылося значна лягчэй. Можа здарыцца цуд і яны пачнуць з'яўляцца?
Дарэчы магу параіць цудоўнага экскурсавода ў музеі кнігі у Полацку. Яна размаўляе па-беларуску не толькі на працы. Убачыўшы нас, парадавалася, што не трэба прапаноўваць варыянты, на якой мове праводзіць экскурсію. Пасля вельмі дзякавалі мы адно аднаму.
І паслугі мы імкнемся атрымліваць ад беларускамоўных. Муж зараз на працу шукаў таго, хто будзе ўсталеўваць вокны, знайшоў на свае бай. Мэблю нам два гады запар рабіў Дашкевіч. Галасуем за мову рублем)