Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Ды не, гэта з самых вядомых рубаі і толькі недасведчаны чалавек лічыць, што гэта "народная прымаўка".
Я спрачацца не буду, бо а) не ў тэме, і б) цалкам дапускаю, што гэта пераклад пайшоў у народ, а не наадварот, было скарыстанае штосьці з народа, што файна з імем аўтара зрыфмавалася. Але мела на ўвазе імавернасць менавіта другога варыянта, "наадварот" то бок. Вы падобнае выключаеце? )

Адсюль выснова - ўважлівей ставіцца да адбору цытуемага і апераваць толькі вядомым матэрыялам
Тут згодная. Але не было нічога вядомага, што пасавала б да сітуацыі.:)))


Гэта было лепшай ілюстрацыяй таго, "хто ёсць хто", не знаходзіце?
Думаеце?
Ну хай так.:)))
 

Zoryana

Well-known member
мела на ўвазе імавернасць менавіта другога варыянта, "наадварот" то бок. Вы падобнае выключаеце? )
Наогул - не, не выключаю, вядома. Але толькі не ў дадзеным выпадку. Набярыце ў гугле пачатак фразы і адразу ўсё стане зразумела.

Але не было нічога вядомага, што пасавала б да сітуацыі
Дару, на будучыню :))). Праўда, гэта таксама не фальклор. Гэта аўтарскае - Завгородняя Л.

Не общайся с дураком,
И не станешь ты глупцом.
Сам себе тогда поможешь,
Не ударить в грязь лицом.



А як жа інакш то?:)))


Дарэчы, вось пра цукеравы фэст ў Івянцы


22 июня 2013 года в городском поселке Ивенец, конфетной столице Беларуси, состоится традиционный фестиваль «Цукеркавы фэст».
«Цукеркавы фэст», который проводится кондитерской компанией «Ивкон», предоставляет возможность не только полакомиться продукцией местной кондитерской фабрики «Ивкон», но и окунуться в атмосферу средневекового шоу с рыцарями, их дамами, музыкантами и даже мифическими героями - русалками, Жар-птицей, Змеем и другими. Праздник проходит на усадьбе графа Дарагунцева, руины которого придают мероприятию особый настрой.
С каждым годом фестиваль обогащается новыми элементами, которые выступают связующим звеном между прошлым и современностью. На протяжении всего праздника будет работать ярмарка народных промыслов, на которой показывают и передают свое мастерство кузнецы, гончары, ткачи и много других талантливых мастеров.
Участие в фестивале принимают многочисленные актеры и музыканты, анимационный театр, этноколлективы стародавней музыки и студия исторических бальных танцев.
Гости сладкого фестиваля могут выиграть в конкурсах, викторинах и состязаниях конфетное угощение, а также совершить прекрасное путешествие в прошлое, насладится невероятными приключениями и зарядится положительными эмоциями.

Место проведения: г.п. Ивенец, Воложинский район, Минская область.
Мы былі ў мінулым годзе - вельмі спадабалася.
 

k_ja_ra

Well-known member
Набярыце ў гугле
О-о-о-о...гэта аргумент, так.:)))))
І чаму народ так любіць, ледзь што, выпраўляць у гугл? І хіба ў дадзеным выпадку ён ёсць паказнікам?
Там жа тое, што часцей пытаюць, найперш вылазіць, а не гісторыя выразу, не? :)
У сэнсе я не даказваю нічога, проста аргументацыя ўразіла.)
Дарэчы, а вы там, у гугле, розніцу паміж мастацтвам і культурай шукаць не спрабавалі? Можа і тут дапамагло б, не? ;)



22 июня 2013 года в городском поселке Ивенец, конфетной столице Беларуси, состоится традиционный фестиваль «Цукеркавы фэст».
О! такі будзе.
А я ўжо і спадзеў страціла.
На дзетках народ пісаў, што на верасень перанеслі...

Дзякуй.)
 

Zoryana

Well-known member
дадзеным выпадку ён ёсць паказнікам
У дадзеным выпадку ён адназначна паказвае на аўтарства, толькі і ўсяго. А большага і не патрабуецца, у дадзеным выпадку.



На дзетках народ пісаў, што на верасень перанеслі...
Можа і перанеслі, я, калі шчыра, упершыню чую пра гэта. Трэба ўдакладняць, значыць.


А вы там розніцу паміж мастацтвам і культурай шукаць не спрабавалі? Можа і тут дапамагло б, не?
Няма неабходнасці - я пра гэта дасведчаная, як дасведчаная і аб адрозненні нармальнага перакладу ад "гугловского" падрадкоўніка;)
 

k_ja_ra

Well-known member
я пра гэта дасведчаная
Так? А што ж адно другім замяніць прапанавалі?
І пры чым тут гугл-пераклад, не зразумела?


Можа і перанеслі, я, калі шчыра, упершыню чую пра гэта. Трэба ўдакладняць, значыць.
Не, чакайце, дык вы ж гэта недзе вось толькі прачыталі, так?
А пра верасень гэта я недзе з пару тыдняў таму бачыла.
А сайт Івянца метадычна некалькі тыдняў адсочвала, а потым плюнула. Бо звычайна яны інфу загадзя размяшчалі. А тут амаль да апошняга ціха было...вось спадзеў і знік.

У дадзеным выпадку ён адназначна паказваюць на аўтарства
Ой, не пагаджуся... Ну дый ладна.
 

Zoryana

Well-known member
І пры чым тут гугл-пераклад, не зразумела?
Не зразумелі, ну і добра. Лянота зараз пачынаць, калі шчыра:)


Не, чакайце, дык вы ж гэта недзе вось толькі прачыталі, так?
http://broni.uyt-chashniki.belhotel.by/?event=673
Яшчэ дзе-нідзе сустракала, але актыўнай рэкламы сапраўды не было. Я толькі цяпер на гэта ўвагу звярнула. Трэба будзе патэлефанаваць і ўдакладніць.
 

k_ja_ra

Well-known member
А-яй-яй, Заряна...Такі няправільная інфа пра Івянец.(
Няма нічога на сайце іх.
А пра крыніцу вашую я здагадваюся. Гэта , па-мойму, на аднім з турыстычных сайтаў была абвестка. З неба, так бы мовіць.
Я яе таксама бачыла, калі шукала "канцоў" пра фест.
Шкада. А я ўжо узрадвалася была.(

Не зразумелі, ну і добра. Лянота зараз пачынаць, калі шчыра
Дык не распачынайце. Проста растлумачце двума словамі, што на ўвазе мелі. Гэта складана? Ці ў кусты?
 

Zoryana

Well-known member
А-яй-яй, Заряна...Такі няправільная інфа пра Івянец.(
Няма нічога на сайце іх.
А пра крыніцу вашуюя здагадваюся.Гэта , па-мойму, на аднім з турыстычных сайтаў была абвестка. З неба, атк бы мовіць.
Шкада. А я ўжо узрадавалася была.(
Што ж так? Спасылку я паказала - цалкам сабе рэспектабельны сайт. Я асабіста даверылася гэтай инфе. Кажу ж, што раз так, то трэба ўдакладняць. Патэлефаную сваім знаёмым з Івянца, можа што дакладней скажуць.

Гэта складана? Ці ў кусты?
У кусты, а дакладней - у ложак. :sleep: Добрай ночы, К'яра. Калі вельмі настойваеце - пабалбочам пра гэта заўтра, ок? )))))
 

k_ja_ra

Well-known member
Спасылку я паказала
Пазней убачыла.
Не, я ў іншым нейкім месцы бачыла. Не памятаю, па шчырасці, дакладна.


Патэлефаную сваім знаёмым з Івянца, можа што дакладней скажуць.
Ну калі даведаецеся чаго, дык напішыце, пліз. Буду ўдзячная.)

Ок. Бо настойваю, па шчырасці.)
Хаця не бачу прычынаў, з якіх 2 словы нельга зараз напісаць. ;)
Але як скажаце.
 
Zoryana,
Вы на самой справе лiчыце, што пiцерскiя улады "паслухалiся" польскiх паноу дый i таму забаранiлi "Жалейку"?? :)))
(Ну а то, што Заходняя Беларусь была пад Польшчай, я думаю, i без спасылак любы чалавек ведае, школьная праграма усе ж)
 

Zoryana

Well-known member
Ну калі даведаецеся чаго, дык напішыце, пліз. Буду ўдзячная.)
Патэлефанавала. Фэст перанеслі на 7 верасня. Прашу прабачэння за сслылку, інфа на ёй не правільная, дакладней, не актуальная. Дзякуй, Кьяра, за тое, што пасеялі сумневу :thank_you:, бо мы самі планавалі ехаць - там было цiкава!



Zoryana,
Вы на самой справе лiчыце, што пiцерскiя улады "паслухалiся" польскiх паноу дый i таму забаранiлi "Жалейку"??

Юлллса, А дзе вы такое прачыталі, цікава? Я недзе пра гэта пішу? Прачытайце больш уважліва, я там нават рэмарку зрабіла аб тым, што я не пра "Жалейку".

Бо настойваю, па шчырасці.)

Кьяра, на жаль, гутарку давядзецца перанесці, прабачце - труба кліча на працу. Зайшла толькі пра фэст напісаць.
 
Прачытайце больш уважліва, я там нават рэмарку зрабіла аб тым, што я не пра "Жалейку".
Вы не пра "Жалейку", дык а Кьяра ж пра "Жалейку". :) Яна ж не наогул аб усёй гiсторыi, а менавiта пра нелагчнасць каментара гiда, менавiта пра адзiн факт. Яна ж нiдзе не пiсала аб тым, што палякi - белыя пушыстыя, а толькi пра тое, што у данным выпадку нелагiчнае супастауленне фактау, што афiцыйны дакумент расiйскае улады тлумачыцца не расiйскiмi жа забаронамi бел. мовы. Не больш за тое.
Ну, гэта маё бачанне.
 

k_ja_ra

Well-known member
Вы не пра "Жалейку", дык а Кьяра ж пра "Жалейку".
Дык гэта ж дробязі, Юлллса. :))))

Дый увогуле...пра што мы? Пра чыю пухнатасць і чый ціск? )
У нас жа сёння праз злых палякаў большая палова насельніцтва польскай размаўляе, на беларускую забыўшыся. Таму якая такая Расія? :)))))


Фэст перанеслі на 7 верасня.
Дзякуй.) Паспрабуем папланаваць. Хаця калі пачынаецца навучальны год, зрабіць гэта нашмат складаней.
Дарма яны, па мне. У чэрвені - самае тое было. З якой такой неабходнасці перанеслі...

гутарку давядзецца перанесці
Без праблем. ) Я пачакаю.)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Вы на самой справе лiчыце, што пiцерскiя улады "паслухалiся" польскiх паноу дый i таму забаранiлi "Жалейку"??
Ага, толькі ў 1908 годзе і сама Польшча(тая яе частка, што адыйшла Расіі ў выніку падзелаў РП) была ў складзе Расійскай імперыі. :)))

Ну а то, што Заходняя Беларусь была пад Польшчай, я думаю, i без спасылак любы чалавек ведае, школьная праграма усе ж
з 1918 года.
 

Mrs_yanf

Well-known member
Дзякуй.) Паспрабуем папланаваць. Хаця калі пачынаецца навучальны год, зрабіць гэта нашмат складаней.
Дарма яны, па мне. У чэрвені - самае тое было
А сырны фэст не цiкавiць? У гэтую суботу:) http://fest.imagebelarus.by/?q=programma Канешне, сыр не цукеркi, але некаторым таксама даспадобы:)
 

k_ja_ra

Well-known member
А сырны фэст не цiкавiць?
Ну як сказаць... Строга кажучы нас на цукеркавым фэсце зусім не цукеркі цікавілі. ) Больш за тое, мы тым разам фактычна амаль без іх і засталіся. Гэта argadeni з намі сваімі атрыманымі пачастункамі падзялілася.:)
То бок менавіта праграма цікавая была. Пастаноўкі, музыка, танцы эпохі сярэднявеча, рыцыры, драгуны на конях.)

А тут не ведаю...І анонс па-руску і праграма не вельмі ўражвае. Прынамсі ў друкаваным выглядзе.)
Прапаную сваім. Але па шчырасці сама не вельмі ўразілася.)

А вы плануеце, Mrs_yanf?
 

k_ja_ra

Well-known member
лiцвiнскай прынцэсай
Ух ты.
Цікава б было анатацыю якую пачытаць.)
Думаю, маёй старэйшай у самы раз будзе.

п.с. калі туды патрапіце, распавядзі, клск, што ды як. Што за кніжка ў сэнсе.)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Яшчэ крышку пра перанос мерапрыемстваў. Калі хто зьбіраўся на Пікнік ў Шаблі 29.06., то ведайце, што ён пераносіцца ў загарадны комплекс "Камарова" (4,5 км ад Менска па Слуцкай трасе). Дата тая ж. Абяцаюць бясплатныя аўтобусныя рэйсы зь Менску. :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзевы...па тэме не па тэме...але дакладна па-беларуску.:)
Не магу не падзяліцца... проста артыкулам улюбёнага аўтара. :) "За жыццё", што называецца:
http://nn.by/?c=ar&i=111151

=====

п.с. Zoryana, працягваю чакаць тлумачэнняў пра нармальны пераклад і гуглаўскі (с). :)))
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху