Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Тасана, пра тэрміналагічныя слоўнікі. А то ж абяцалася.:)
Слоўнікі і тэрміналогія ёсць, як я і гаварыла. Большасць з іх у папяровым выглядзе па бібліятэках. Тое-сёе ёсць у сеціве. Вось тут, прыкладам: http://movazbor.net/category/slouniki/
Асноўнае пытанне - уніфікацыя. З гэтым сапраўды месцамі праблемы ёсць. Але гэта праблема вырашаецца практыкай і толькі ёй.
Паводле меркавання людзей у тэме, калі не хварэць на перфекцыянізм, можна пераводзіць вышэйшую адукацыю на бел. мову ўжо заўтра. З новага навучальнага года то бок. Цягам месяца студэнты і выкладчыкі з лёгкасцю могуць быць забяспечаны патрэбнымі тэрміналагічным слоўнікамі і нават дапаможнымі матэрыяламі з тых, што сёння існуюць.
 

Берта

В стране чудес....
Калі гэты эфір за тыдзень набірае 5 000 праглядаў — дырэкцыя ранішняга вяшчання тэлеканала АНТ пачынае ладзіць эфіры па-беларуску кожны месяц.
http://nn.by/?c=ar&i=185792&utm_source=dlvr.it&utm_medium=facebook


Шаноўнае спадарства, вітаю!

Шчыры дзякуй вам за тое, што не абышлі увагай наш чалендж наконт беларускамоўнага эфiра праграмы "Наша ранiца". Дырэкцыя ранішняга вяшчання тэлеканала АНТ у поўным складзе надзвычай ўзрушаная і натхнёная водгукам, атрыманым на нашую працу і прапанову.

Зараз самы час падсумаваць вынiкi. Вельмі прыемна, што ў нас шмат гледачоў, якiя зацiкаўленыя ў наяўнасцi беларускамоўнага кантэнта на АНТ. На 17.00 28 лютага вас - тых, хто ўбачыў першы ў гiсторыi тэлеканала выпуск ранiшняй праграмы на беларускай мове, - было 11031 чалавек. Гэта удвая больш за нашыя прагнозы.

І - навіна, якая вам прыдзецца даспадобы) Хутчэй за усё, iдэяй вiтаць вас на мове толькі раз на месяц мы не абмяжуемся. Акурат зараз шукаем магчымасць рабiць гэта часцей.

Як толькі схема канчаткова акрэслiцца, а новая беларускамоўная графіка намалюецца, адразу ж дадзім абвестку. Абяцаем – доўгага чакання не будзе))

#беларускаямова #нашараніца #itsshowtime
 

Kunata

Банда ёжиков :)
Калі ласка, адкажыце, бо заблыталася. У месным склоне назоўнікі мужчынскака роду на -р які канчатак маюць? Аб рэгістратару ці -ры?
 

Kunata

Банда ёжиков :)
Kunata, мне падаецца, што лепш гучыць "пра рэгiстратар". паслухаем яшчэ варыянты)
ну наогул слова дзіўнае, таму можа незразумелае пытанне. Мяне цікавіць канчатак. Не будзем рэгістратар, возьмем прафесар - у месным склоне адзіночнага ліку як будзе?
 

k_ja_ra

Well-known member
Kunata, аб рэгістратары, аб прафесары.

А Юлллса мела на ўвазе, што беларускай мове прыназоўнік "пра" болей уласцівы, чым "аб". Хаця і "аб" таксама ўжываецца, само сабой.
 

k_ja_ra

Well-known member
з асновай на зацвярдзелы (важна: у М. скл. адушаўлёныя асабовыя назоўнікі маюць канчатак –у, неадушаўлёныя –ы)
ого.
А я памыляюся з канчаткам. Kunata, прабачаюся.

аб хутчэй у афицыяльных дакументах.
гэта так.

==============

мне ажно вуха рэжа аб рэгістратару. Вось жа... Век жыві, век вучыся...
 

k_ja_ra

Well-known member
Дык и трэбa ж " аб рэгiстратары".
а дарэчы, так. Рэгістратар жа можа быць і адушаўлёным (калі мы пра чалавека) і неадушаўлёным (калі мы пра відэарэгістратар, прыкладам). І выходзіць, залежна ад гэтага і канчаткі будуць розныя.
Але я так разумею, Kunata якраз пра чалавека пыталася.
Так што...паасобным знаўцам белар.мовы кшталту мяне тэзіс пра матчастку як ніколі актуальны.)))

Ой, а ў мяне 30 000 паведамленняў.)))) Юбілей! :))
 
k_ja_ra, ну i балбатуха!)))))) (я раней на форуме, але толькi 10,9 тысяч "наляпала") :))) Жартую) Ну i вiншую)))
выбачайце за ОФФ)
 

Вишенка

волшебница
Дзяўчаты, можа хто ведае: як па-беларуску будзе "приложение" у сэнсе камп. праграмы?
 

k_ja_ra

Well-known member
http://ssrlab.by/5510

Як паўдзельнічаць, каб дапамагчы стварэнню сістэмы распазнавання беларускага маўлення?

Калі Вы згодныя, то ёсць 3 магчымасці.

1 варыянт. Запрашаем Вас начытаць тэкст на беларускай мове памерам 2-3 старонкі, ад Вас спатрэбіцца толькі 1-1,5 гадзіны вольнага часу. Запісы адбываюцца ў зручны для Вас і нас час. Просім выкарыстоўваць кантакты ніжэй.

2 варыянт. Калі ў Вас ёсць некалькі гукавых і адпаведных тэкставых файлаў, тады іх можна высылаць на электронную пошту ssrlab@gmail.com. У адказ мы дасылаем Вам арыентыровачную дату пачатку трэніроўкі на Вашых дадзеных, упісваем Вашае імя як фундатара праекту і высылаем спасылку на дэма-версію праграмы распазнавання беларускага маўлення ў Інтэрнэце.

3 варыянт. Калі ў Вас ёсць шмат гукавых і адпаведных тэкставых файлаў, тады іх варта высылаць ці прамымі спасылкамі для спампоўкі на электронную пошту ssrlab@gmail.com, ці нам варта сустрэцца (кантакты ніжэй), каб скапіраваць Вашы дадзеныя на наш флэш-дыск вялікага памеру. У адказ мы дасылаем Вам арыентыровачную дату пачатку трэніроўкі на Вашых дадзеных, упісваем Вашае імя як фундатара праекту, і высылаем спасылку на дэма-версію праграмы распазнавання беларускага маўлення ў Інтэрнэце.



Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Лабараторыя распазнавання і сінтэзу маўлення

г. Мінск, вул. Сурганава, 6, пакой, 422.

Тэлефон: +375 (17) 284-21-26 (спытаць Насту),

Электронная пошта: ssrlab@gmail.com
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху