Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Ух ты!

У смартфонах-андроідах дадалася паўнавартасная беларуская мова

Уладальнікі некаторых смартфонаў з аперацыйнай сістэмай Android 6.0.1 і вышэй звярнулі ўвагу, што з апошнім абнаўленнем тэлефона ў наладкі дадалася паўнавартасная беларуская мова.

http://nn.by/?c=ar&i=179872

у мяне версія 4.3, на жаль...
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, я ў гэтым не разбіраюся. Муж сказаў, што нельга. Што познія версіі андроід для больш сучасных мадэляў тэлефонаў.

то бок прагр. забяспячэнне на маім тэлефоне сістэматычна абнаўляецца, але ўсталяваць новую версію андроід на ім немагчыма.
 

petra13

New member
Дзяўчаты дзякуй!! У мяне у смартфоне самсунг аперацыйная сістэма на бел мове, я ўлетку радавалася як дзіця, калі ўбачыла, што ў наладах можна яе абраць. Але на той час ў раскладцы клавіятуры бел мовы не было, а зараз дзякуючы вам я шчастлівы ўладальнік беларускай раскладкі:)))
Вельмі шкада, што няма магчымасці карыстацца бел мовай усюль дзе трэба і на любых сучасных прыладах прыходзіцца прызвычайвацца да аўтаматычнага перакладу з рускай.
 

k_ja_ra

Well-known member
Igra, клас! :)
У мяне 27500. :)
Я да свайго сораму, аказваецца, зусім не ў курсе значэння слова адыёзны.)
Я лічыла, што адыёзны - гэта...штосьці кшталту экстравагантны, ці правакацыйны, ці яшчэ штосьці такое.
Варголы ўпершыню чула.)
І штосьці яшчэ было... а! распусны.) У мяне гэта ўседазволены быў.)

антонім да слова шчаслівы спадабаўся.)))) Нешчаслівы.)

У мяне у смартфоне самсунг аперацыйная сістэма на бел мове
ух ты.) здорава.:)
 

petra13

New member
k_ja_ra, я таксама адыезнаму надавала такі ж сэнс як і вы і пра варголы першы раз пачула:)))
 

k_ja_ra

Well-known member
http://iml.basnet.by/be/publikacyi/tlumacalny-slounik-bielaruskaj-litaraturnaj-movy

Па спасылцы ў апісанні слоўніка караценька акрэслены асноўныя змены ў параўнанні з мінулым выданнем. Цікава глянуць. :)

===========

І яшчэ хацела спытаць.
Займеннікі нікога, нічога, нікому, нічому ў случэннях з прыназоўнікамі захоўваюць націск на "о"?
То бок ні ў кога няма, ні ад кога не чуў, ні ад чога не застрахаваны. Так? Ці не? Заблыталася штосьці я.
 

A-Lesko

Настя Каменская
19 i 20 лістапада ў кінатэатры «Перамога» у рамках праграмы «Беларускія ўікэнды» адбудзецца паказ дзіцячага фільма «Падынгтан».


Фільм перакладзены на беларускую мову аб’яднаннем Кінаконг. Галасы агучкі — вядомыя беларускія акцёры і тэлевядучыя: Павал Харланчук, Ганна Хітрык, Сяргей Жбанкоў, Уладзімер Глотаў, Святлана Цімохіна ды іншыя.
http://kino.bycard. by/movie/padyngtan#19.11.2016/onemovie
 

k_ja_ra

Well-known member
спадарыні, як вы называеце "увлажняющий крем"?
Учора давялося пра яго пытаць і я завісла.)
 

Берта

В стране чудес....
Вiншую! Сёння дзень роднай мовы!!!
Чытала, што буйныя крамы і іншыя канторы будуць абслугоўваць сёння па-беларуску!

k_ja_ra, на мой погляд, прыгажэй гучыць — крэм для ўвільгатнення
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху