Людзі, а як па-вашаму, такі выраз па-беларуску гучыць: "
Пра новыя льготы афганцам мовы быць не павінна"
На НН дыскусія развярнулася. Цікавае вашае меркаванне. ))) І яшчэ: вы адразу сэнс фразы разумееце? )))
))))
Наконт гэтага артыкула: раніцаю яшчэ дома па дыяганалі прабеглася: мяне нават не сам факт невывучэння ўсхваляваў - іхныя праблемы. А якія думкі пры гэтым былі агучаныя. І бацькамі і ад аўтара. Адгукнулася...))) А
зараз не адкрываецца ў мяне чамусьці спасылка, каб падрабязней пачытаць.
Вішенька, слу. А можна я пытанне пра "зараз"? Я як бы нюансы "цяпер" і "зараз" адчуваю, але ёсць моманты, калі сумняваюся. Вось у сказе вышэй, па-твойму такі "зараз" трэба ці ўсё ж "цяпер"? Я - за цяпер (хоць і напісала "зараз")
І яшчэ. Я разумею, што допіс у значэнні "пост на форуме" лепей. Але карыстаюся і гэтым словам таксама. Але кожны раз у мяне праблемы з націскам тут. (уласна кажучы, як і па-расейску) у посце ці пасце? У тваіх постах ці пастах? Ці лепей "паведамленне" і не замарочвацца?

))