Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Юлллса, глядзі сама, мне 20 тыс. надвор'я не зробяць. Але пабачыцца - не супраць.)))

Нарэшце скінула фоты з Ялінкі. І года не прайшло. :) Нешта якасць так сабе, але хай будуць.

http://dzietki.org/forum/album.php?user_id=750
 

Coraline

Jones
Вишенка, Першотравнева або 1 Травня :) Залишились такi назви :) Наприклад, якщо не перейменували, в Днiпропетровськiй областi навiть е Першотравеньск :)

Тобто - Засталіся такія назвы. Калі не перайменавалі, то ў Днепрапятроўскай вобласці ёсць Першотравеньск :)

Я нават думаю, што цяпер Першамай называюць Першотравень. Але дакладна ня ведаю.
 

k_ja_ra

Well-known member
Coraline, некалькі разоў перачытала. :) Ніяк уцяміць не магла, чаму пра Днепрапятроўск 2 разы напісана....Уцяміла такі. Апошні раз - пераклад? Здзекуешся? Па-твойму, незразумела па-ўкраінску? :)

Калі "пытанне прынцыпу" - нават па-расейску многім няясна....

Прабач, гэта я так, пра сваё.... :)
 

Вишенка

волшебница
Першотравнева або 1 Травня Залишились такi назви Наприклад, якщо не перейменували, в Днiпропетровськiй областi навiть е Першотравеньск
О, я па-ўкраінску вельмі люблю чытаць :) Вось размаўляць так і не навучылася - не было на кім практыкавацца, а кніжак шмат прачытала :) Дзякуй табе!
 

k_ja_ra

Well-known member
Людзі. Дачцэ (другі клас) ў суботу (амаль тыдзень таму), бабуля падарыла кніжку пра д. Фёдара (Успенскі) Поўны варыянт. 670 старонак. Праўда, карцінкі там ёсць.

Дзіцё яе ўжо прачытала... Нешта я ўразілася... (каб яшчэ па-беларуску...)
:)
 

Вишенка

волшебница
Кьяра, а мы разам "Карлсана" чытаем. Дзіцяці падабаецца, а я ўсё болей і болей шкадую беднае дзіця, якое ад недахопу ўвагі трапіла пад уплыў несумленнага чалавека...
 

k_ja_ra

Well-known member
а я ўсё болей і болей шкадую беднае дзіця, якое ад недахопу ўвагі трапіла пад уплыў несумленнага чалавека..
ты, можа так уж моцна да галавы не бяры? :))) А то я ўжо за "Чыпаліна" наогул баюся. :)))
 

Вишенка

волшебница
А то я ўжо за "Чыпаліна" наогул баюся.
У Чыпаліна ўсё проста :)
А тут - складаная сітуацыя, а бацькі нават і не здагадваюцца пра такую жудасць! :)
Хто б мне растлумачыў, чаму Карлсан - станоўчы герой :))) Я б такога "героя" з лесвіцы спусціла, папярэдне прапелер адарваўшы! :)))
 

k_ja_ra

Well-known member
Хто б мне растлумачыў, чаму Карлсан - станоўчы герой
А хто сказаў, што ён станоўчы герой? Хіба мульцік толькі... У кніжцы дзеці ўсё выдатна разумеюць і самі высновы робяць. :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Моўнай праблемай заклапацілася Латвія. Латышскую мову страшыць прыклад беларускай.

«У Латвіі немагчымае раўнапраўнае ўжыванне латышскай і расійскай моваў», — заявіла старшыня камісіі па адукацыі, навуцы і культуры парламента Латвіі Іна Друвіеце («Адзінства»).
Дзве дзяржаўныя мовы існуюць у Беларусі, і, на думку Друвіеце, гэта ўдалы прыклад таго, што можа адбыцца ў Латвіі, калі рэферэндум аб прысваенні расійскай мове статусу другой дзяржаўнай скончыцца поспехам.

«Я спадзяюся, што вялікая частка грамадства зразумее, што можа адбыцца», — сказала дэпутат.

Яна адзначыла таксама, што няведанне латышскай мовы перастала быць праблемай — толькі 10% насельніцтва Латвіі ведае яе дрэнна ці не ведае наогул. Гэтаму выкліку Латвія дала рады. Наступнае пытанне — ужыванне мовы, і тут ёсць сур’ёзныя праблемы, якія нельга вырашыць ні ў сістэме адукацыі, ні мерамі з боку дзяржавы. Гаворка павінна ісці пра стаўленне грамадства, сказала дэпутат.

На яе думку, асноўнай перашкодай ёсць празмерная талерантнасць латышоў да неўжывання дзяржаўнай мовы.
«Калі няма попыту, няма і жадання і неабходнасці гаворыць па-латышску», — патлумачыла яна.



Чытаць цалкам: http://nn.by/?c=ar&i=66652
 
Последнее редактирование:

Ильгрия

New member
НАшы родныя, якія Жывуць ў Рызе, хаця і мюць статус "неграмадзян" ( ім так зручней) , усе здавалі іспыт на вданне латышскай мовы, таму што больш-менш значныя пасады і нармальную працу без ведання мовы ты не атрымаеш. І ўжо сталыя людзі былі, за 45, і вучылі, і нічога страшнага.
 

k_ja_ra

Well-known member
Ильгрия, мне проста дзіўна, што там пытанне наконт другой дзяржаўнай мовы наогул паўстае. З чаго раптам?
 

Ильгрия

New member
Кьяра, а ў іх , мне здаецца, на апошнў выбарах у сейм прашла некаторая колькасть прадстаўнікоў рускамоўных партый і нават нейкую значную пасаду рускі заняў( ці то мэр Рыгі, ці што)...

Але , ведаеш, адносна Латвіі неадназначна ўсё...Мне занадта цяжка з іх і ўкраінскай талерантнасцю да фашызму згадзіцца((( Не магу, не прымальна для мяне, цяжка... Хаця і аб'ектыўна разумею ( іх саветы "выкарчоўвалі" жорстка)...
 

k_ja_ra

Well-known member
адносна Латвіі неадназначна ўсё
Вой, складаная тэма. Туды не палезу...Але пры чым там расейская мова ў якасці дзяржаўнай не ўцямлю...
іх саветы "выкарчоўвалі" жорстка
Саветы паўсюль прыблізна аднолькава выкарчоўвалі. Народы проста розныя...

Я тута "Код адсутнасці" Акудовіча нарэшце дачытала.... Дык ёсць пра што падумаць...
 

Шона

New member
Хтосьці калісьці пытаўся пра двор у месным склоне-на дварэ ці на двары. Толькі цяпер успомніла:).
Сустрэліся на двары (участак каля дома) - спявалі на дварэ ( на вуліцы).
 

Ильгрия

New member
Выпадкова сёня ўбачыла:

"Но в наше время тоже происходит процесс вымирания языков, хотя и по несколько иным причинам, чем раньше.
Языки вымирают в тех странах (США, Австралия), где носители исконной туземной речи вытеснены в изолированные районы. Чтобы участвовать в общей жизни страны, они должны переходить на ее основной язык (чаще всего - английский)."

У нашым выпадку атрымалася што мова "вытеснена в изолированные районы" мозгу , на жаль.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху