Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Мне на зварот у Мінсктранс адказалі.
Сказалі, што пяцітомны тлумачальны слоўнік (1977-1984гг) дазваляе ўжываць словы уступаць і абазначыць і ў гэтым кантэксце таксама.
Вось яна...барацьба за "усе словы нашыя" і "чым болей - тым лепей".
Яно-то так...файна, калі словаў многа і ёсць з чаго абіраць. Але ж на тое і многа, каб абіраць варыянт найлепшы, найбольш адпаведны, найбольш дакладны. А не "і так таксама можна"...(
Шкада...ну дый ладна.
 

k_ja_ra

Well-known member
са сказам складана. Мне ў сэнсе.
Але вось такія варыянты:
ісці за дзіцяцем у садок,
я чула гэта сваімі вушамі,
згодна закону(а) павінна быць так - якраз з такога.

Таксама варыянты, калі сказы будуюцца аналагічна рускім, з тымі ж дзеепрыметнікамі, ну, прыкладам: я бачыла ідучага чалавека. Натуральны носьбіт, як разумею, так ў жыцці б не сказаў.

Але, калі шчыра, я ў гэтым слабая пакуль.) Самой цікава б было паслухаць каго.)

затое я адзначаю для сябе, наадварот, беларушчыну ў рускамоўнага.)
Прыкладам, складаная форма мінулага часу, кшталту: "я была хацела у краму пайсці", "я была вырашыла гэтага не рабіць", як разумею, якраз беларускай мове ўласцівая. У рускай няма такога.
А многія часта менавіта так сказ, гаворачы па-руску, будуюць. )


вось яшчэ спасылачку на гэтую тэму параілі: http://docs.rferl.org/be-BY/2013/07/08/1c67bc6c-d0af-4017-b2cb-ccdd2dec94ba.pdf
с. 116-136
.
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Atex, дарэчы, пра "вызваліце дзверы":
"вызваліць" у Тлумачальным дадзена з 5-цю значэннямі.

4-е: Выслабаніць што-небудзь ад чаго-небудзь грувасткага і падобн.
Дадзены 2 прыклады: 1. Чорны (вызваліць грудзі ад цэглы) 2. Колас (вызваліць рукі).

Імператыў "вызваліце дзверы" азначае 'вызваліце праём, лінію, па якой зачыняюцца дзверы'.

Можна было б гаварыць "адпусціце дзверы" -- але гэта было б "частковае" патрабаванне, бо іх не заўсёды трымаюць.

Выснова: "вызваліць дзверы" -- не такое "страшнае" :)

А слова "асвабадзіце", якое я прапанавала вышэй, няма ўвогуле ў бел. мове.
 

k_ja_ra

Well-known member
http://www.interfax.by/article/104432?fb_action_ids=392920790829910&fb_action_types=og.recommends&fb_source=other_multiline&action_object_map={%22392920790829910%22%3A375545742572880}&action_type_map={%22392920790829910%22%3A%22og.recommends%22}&action_ref_map=[]

Народ. Я неяк не разумею. Дык што? цяпер назвы вуліцаў не будуць у рускую перакладацца?
То бок Шпалерная і будзе Шпалернай, а не Обойной?
Што сапраўды гэта так? Ці я штосьці не так чытаю?
І што, будуць шыльды нерарабляць? Ці гаворка ідзе пра новыя назвы, якія будуць давацца вуліцам?

Проста я вось тут не разумею:
Топонимическая комиссия при Совете Министров Беларуси во второй раз приняла решение сохранить существующий порядок присвоения наименований географических объектов в республике: названия давать на белорусском языке, а затем транслитерировать на русский.
У сэнсе, існы парадак? Сёння беларускія назвы транслітэруюцца? :shok:
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Народ. Я неяк не разумею. Дык што? цяпер назвы вуліцаў не будуць у рускую перакладацца?
Пачытала. Я так зразумела, што зампред Карпенка сьпіць і бачыць, каб усё перакласьці на рускую.
Задзяўблі яны ўжо з гэтай "заботой об іностранных турістах". Вось па-беларуску яны не зразумеюць, а па-руску, дык запраста, ага. Пры ўмове, што мы зараз пра замежнікаў, якія ніводнай з гэтых моў ня ведаюць.

Кастрычніцкая и Октябрьская для иностранцев – это два разных топонима. Получается, что нарушаются два основных принципа международной топонимики – узнаваемость и обратимость. Точность, адресность возможна только при условии использования одной системы, одного языка. И это должен быть белорусский язык, единогласно решила топонимическая комиссия.
Вось!
 

k_ja_ra

Well-known member
Так, афицыйна на рускай мове: улица Чорного, площадь Я. Коласа.
А-а-а...дык гэта вось пра што гаворка...
Ну так. Баюся, на гэтых 2-х прозвішчах прыклады беларускіх транслітэраваных назваў і заканчваюцца.
 

k_ja_ra

Well-known member
Igra, ідэя добрая, але па мне занадта жорстка. Кубачак на Купалу....(
 

Igra

БЫТИЕ
Кьяра, жорстка не жорстка-не ведаю,але ж як вобраз таго,што хацелі перадаць,пасуе добра.Саромецца спадніцы і з усіх сшыткаў і кніг,каб паставіць кубак з кавай,абіраць менавіта беларускую,як найменьш цэннаю.Гэта паказальна,на мой погляд,калі гаварыць аб ажыццяўленні ідэі,якую малі на ўвазе аўтары.
А тое,што кажаш ты,яно не мае дачынення да пытання,па мне,бо тады ўвогуле трэба сказаць,што ставіць кубак з кавай на кнігі,асабліва класікаў,гэта жорстка-не толькі на Купалу.
 

k_ja_ra

Well-known member
Igra, можа і так. Можа і твая праўда.
Я хутчэй пра сваё успрыняцце, відаць, напісала, чым аб'ектыўную ацэнку.
Неяк чапляе проста. Па балючых кропках.
Мне, як гэта сёння модна, больш роўнасці хочацца, напэўна.
 

Igra

БЫТИЕ
Я хутчэй пра сваё успрыняцце, відаць, напісала, чым аб'ектыўную ацэнку.
Неяк чапляе проста. Па балючых кропках.
Так,падобна на тое.У мяне,бачыш,больш спакайнейшае ўспрыманне і роўнасць ёсць,таму я не чакаю гэтага звонку.
 

k_ja_ra

Well-known member
Ну і як па мне...дык спадніца залішняя была ў гэтым шэрагу.
У нас і так народ упарта бел. мову з "сарафанамі" асацыюе.
Не трэба, імхо, гэты трэнд падтрымліваць.
Мова і фальклор - істотна розныя рэчы.
Не цярплю, калі паміж імі знак роўна ставіцца.

таму я не чакаю гэтага звонку.
:) Псіхолаг ты мой залаты.:) І любы.:)
Тут не зусім так.
Звонку ніхто нічога не чакае. Наадварот хутчэй. Спадзяецца на лепшае насуперак здароваму сэнсу.
Паказаная ж збольшага аб'ектыўная карціна. Проста так хочацца верыць, што не так усё кепска. Ролік па веры як бульдозерам са сваёй праўдай праходзіцца. І гэта жорстка і балюча.
 

Igra

БЫТИЕ
Кьяра, так,са спадніцай даволі просты сюжэт атрымаўся,трохі банальны.Але ж ролік завецца "Не хавайцеся ад беларускага" Не аб мове там гаворка,а ўвогуле аб ўсім...Мне спадабалася работа,а для студэнцкага ўзроўню нават добра.І тэма расчыненараскрыта глыбока і разнабакова.
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
"Не хавайцеся ад беларускага"
І ўсё адно. Беларускае - не роўна спадніцы ў стылі "сарафан".
Не трэба і нават шкодна апранацца ў іх дзеля таго толькі, каб беларусам пачувацца.
ІМХО.
 

Igra

БЫТИЕ
Псіхолаг ты мой залаты. І любы.
Гэта прыемна:)
Але ж незразумела,чаму балюча ад ролікаў,а не ад таго,што так і ёсць?Таму што пра ролік прасцей пагаварыць,а рэчаіснасць настолькі абдае жахам,што і кранаць лепей не трэба?І тыя,хто кранае,жорсткія?Не,я разумею твае пачуцці,праўда,але ж яны толькі твае:)Ты хочаш іх абмеркаваць?:) А калі так,дык не здзіўляйся з'яўленню псіхолага)))

Беларускае - не роўна спадніцы ў стылі "сарафан".
Не,не роўна.Гэта ўжыта,як мастацкі вобраз.

Не трэба і нават шкодна апранацца ў іх дзеля таго толькі, каб беларусам пачувацца.
Безумоўна.Але ціск не на гэта,а на тое,што быць апранутым у такую спадніцу сорамна.
 

k_ja_ra

Well-known member
Ролік па веры як бульдозерам са сваёй праўдай праходзіцца. І гэта жорстка і балюча.
А хаця...падумала...ролік збольшага на іншую аўдыторыю разлічаны. Чым тую, да якой належу я. Іншымі словамі не я - мэтавая аўдыторыя роліка. Таму, можа і нармальна. )

Не хавайцеся ад беларускага
дарэчы...мне чамусьці тут гэтае "ад" залішняе.
Па-мойму правільней было б будаваць фразу без яго.
Дзяўчаты, як думаеце?

п.с. калі дазволіш, тэма раскрытая ўсё ж.
 
Последнее редактирование:
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху