Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты. Мы крыху пра рознае. Мажліва, мне не ўдаецца растлумачыць.

Супраць сучасных і якасна вырабленых рэчаў у этнастылі я нічога не маю супраць.
Якраз наадварот. І за падтрымку традыцый, гістарычных рэканструкцый і падобнага.
Я пра непрымальнасць для сябе карыстання беларускасці адно ў выглядзе Дудудак, гурткоў народных спеваў і хлеба -солі замежным гасцям і ўспрымання гэтага, як поўнага выканання спраў па адраджэнні беларускасці.
Кшталту таго, што птушачку ў плане мерапрыемстваў насупраць "беларускі" паставілі - дый годзе.

Неяк так.
Быў цікавы артыкул пра гэта. Не так даўно выпадкова натрапіла. Калі адшукаю раптам у гісторыі - скіну.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
katia-ka, сур'ёзна,калі гадзіннічкі зробіце-маякуйце,я гатовая набыць і сабе і сябрам за мяжой,былым суайчыннікам-хай зайздросцяць)))
калі я зьбяруся гэта рабіць, то напішу вам. Бо я сама фінансава наўрад ці пацягну - мне трэба будзе дакладна ведаць, што наклад разыйдзецца.
толькі вось думаю: дзе б раменьчыкі пад заказ зрабіць?
 
Последнее редактирование:

Вишенка

волшебница
Я пра непрымальнасць для сябе карыстання беларускасці адно ў выглядзе Дудудак, гурткоў народных спеваў і хлеба -солі замежным гасцям і ўспрымання гэтага, як поўнага выканання спраў па адраджэнні беларускасці.
Мне здаецца, што гэта засталося ў мінулым, недзе ў 80-90-х. У сучасных адукаваных людзей ў галаве няма сувязі паміж беларускасцю і вёскай. Ну, у большасці няма. Прынамсі, у Мінску я не сустракала такіх. Вось у маленькіх гарадках ёсць такое, там людзі бліжэй да вёскі, і многія гэтага саромеюцца, хочуць здавацца больш "гарадскімі".
Ну вось бачыш ты рэкламу "Самсунга" ці "Вэлкома" па-беларуску - дзе тут лапці і "цячэ вада ў ярок"?
 

k_ja_ra

Well-known member
У сучасных адукаваных людзей ў галаве няма сувязі паміж беларускасцю і вёскай. Ну, у большасці няма. Прынамсі, у Мінску я не сустракала такіх.
Не паміж беларускасцю і вёскай.
А паміж беларускасцю і фальклорам.
То бок беларускасць=гурткі з выцінанкай, народныя песні/танцы і нацыянальныя касцюмы. Што можа і няблага ў якасці сувеніра і нейкай там абстрактнай памяці, але ніяк не патрэбна ў штодзённым жыцці, бо архаізм. Лепей ангельскую вучыць.

Ну вось бачыш ты рэкламу "Самсунга" ці "Вэлкома" па-беларуску - дзе тут лапці і "цячэ вада ў ярок"?
Вось якраз у Самсунга і Велкома гэтага няма. Але пакуль такія выпадкі хутчэй выключэнне, чым правіла.
 

Вишенка

волшебница
То бок беларускасць=гурткі з выцінанкай, народныя песні/танцы і нацыянальныя касцюмы. Што можа і няблага ў якасці сувеніра і нейкай там абстрактнай памяці, але ніяк не патрэбна ў штодзённым жыцці, бо архаізм. Лепей ангельскую вучыць.
Я цябе разумею. Калі гэтага шмат, то і беларуская мова нібыта і сама ператвараецца у адзін з сувеніраў - нешта мілае, але толькі каб на паліцу паставіць і пыл выціраць. Нічога дрэннага ў гэтым няма (ну, апранаюцца ж іспанкі ў свае сукенкі ў гарохі на святы - і мы маглі б насіць вышыванкі і ганарыцца гэтым), але, апроч сувеніраў, мусяць быць рэчы для паўсядзённага ўжытку, і мова для паўсядзённага ўжытку - таксама.

Дарэчы, у малой у школе ёсць гурток народнай творчасці - тая самая выцінанка з саломкай. Бясплатны. Слухай, дзецям ТАК падабаецца! І калідоры ў школе прыгожа аздобленыя кампазіцыямі з саломкі, і Дамініка казала, што на адной ялінцы (у сталовай, нібыта) нават усе цацкі з саломкі - вельмі прыгожыя. Лічу, што ў дадатак да ўсяго астатняга звычайнага (урокаў на беларускай мове і да т.п.) гэта нармальна.
 

k_ja_ra

Well-known member
Калі гэтага шмат, то і беларуская мова нібыта і сама ператвараецца у адзін з сувеніраў - нешта мілае, але толькі каб на паліцу паставіць і пыл выціраць.
Вось. Менавіта.

Лічу, што ў дадатак да ўсяго астатняга звычайнага (урокаў на беларускай мове і да т.п.) гэта нармальна.
Калі адно дазволам адкрыць гурток ці павітаць гасцей ў строях увага да беларускасці не вычэрпваецца - то безумоўна, нармальна. Нават вельмі добра. Чаму не? Чым выцінанка за арыгамі горшая? Лепшая!

Але роля беларускасці менавіта як сувеніра ў нас сёння пераважная, на жаль.
 

k_ja_ra

Well-known member
Народ. Я сёння нарэшце ў метро праехалася.
Убачыла шыльды - інфарматары. Дык здорава ж зроблена!
Па-беларуску і лацінкай.
Што лёгка перакладаецца (акадэміі там розныя і падобнае) - па-ангельску напісана. Што ўласныя назвы - нацыянальным стандартам лацінкі. Усё як след, па-людску.

У якім месцы прэтэнзіі тут у людзей? Рэальна не зразумела.)
Рэспект мінсктрансу. :) Ці да чаго там у нас метро належыць.

п.с.: і абвесткі, дарэчы, у метро нішто сабе. І голас прыемны. Толькі "грудныя дзеці" "даставілі". Лухта нейкая. Немаўляты ўжо не ў трэндзе, ці што?
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, :) прынята.))))))

я дарэчы па квіткі да Крысціны ездзіла.
Вы на "Куды падзеўся снег" ідзяце?

====

Ну і гэта...народ :) белмоўны.:)
Я ўжо і не ведаю нават...Але традыцыі, па мне, трэба шанаваць. :)
Камяніца перад НГ сёлета будзе, не? :)
 

Вишенка

волшебница

k_ja_ra

Well-known member
http://news.tut.by/society/377277.html


Вишенка, ты ўсё яшчэ здзіўляешся, што народ абураецца, нават калі і няблага, як быццам?
Бо ў гэтай краіне не бывае добра! Па азначэнні. ((((
На адно "добра" заўжды назаўтра будзе 33 "кепска".
Намагчыма ж проста.(((

Пішыце лісты, па ходзе, дзяўчаты.
 

Вишенка

волшебница
ты ўсё яшчэ здзіўляешся, што народ абураецца, нават калі і няблага, як быццам?
Бо ў гэтай краіне не бывае добра! Па азначэнні. ((((
На адно "добра" заўжды назаўтра будзе 33 "кепска".
Я ўжо даўно не здзіўляюся. Але ў маім светаўспрыманні зусім іншыя суадносіны "добра" і "кепска".

Па тэме артыкула: кажучы сучаснай мовай, людзі моцна лажануліся
 

Atex

Active member
Дзяўчаты, а хто-небудзь здолее перакладаць тэкст з расейскай мовы на беларускую? А то мой муж не можа на беларускую перакладаць з ангельскай (( але так мне хочацца, как праз нас ішлі заказы па перакладу на беларускую (і прапановы ёсць). і ён бы падвучыўся і я бы.
і калі ёсць такія людзі, то за якую плату?
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху