- Статус
- В этой теме нельзя размещать новые ответы.
откуда мне знать? По мне, что "по-москальски", что "па-расейску" имеют негативный оттенок. Я лично так воспринимаю.
П.К.Панамарэнка (быў такі кіраўнік БССР) пісаў у Маскву (спасылку не дам, наўрад ці знайду, але факт як бы вядомы): "гэтыя беларусы слова "гадавіна" прыдумалі. Небяспечная справа! Гэта ж ад слова "гад"!"
У тыя гады паэтаў прымушалі вершы перарабляць - каб словы, якія як расейскія не гучалі, ці хаця б падобнымі да іх не былі, замяняць на менавіта такія. А калі не вельмі згодныя былі - дык краты тут як тут...
Яшчэ так, для інфармацыі, тое, што ў адной мове "потравіны", у іншай "прадукты харчавання")))
Я да чаго? Не трэба ўсё ў кучу... Вы так успрымаеце... Паспрабуйце інакш пачуць..
Яшчэ раз тлумачу. Ёсць 2 розныя мовы. У кожнай з іх свае адметнасці. Адна не павінна быць калькаю другой. Адпаведна не трэба асацыяцыі ў адной мове пераносіць на другую...
Когда я говорю по-русски, а не говорю расейцы, расейкая и т.д. Соглашусь, пожалуй, что для традации русского языка расейцы , тем более москали звучат обидно...
Але калі я размаўляю па-беларуску, дазвольце, калі ласка, дайце права гэтай мове мець СВАЕ словы, якія значаць тое ці іншае... Дык вось у беларускай мове слова "расейкая" з'яўляецца адпаведнікам расейскага слова "русская". Слова не нясе ў сабе ніякай абразы і схаванага сэнсу... Крыўдзіцца на "расейскую" тое самае, што на "раша", "руссішь" і г.д.)))
Тое, што Вы свае асабістыя негатыўныя асацыяцыі несяце з адной мовы ў іншую, ІМХО, няправільна. Я згодна, Вам гэта, мажліва, нязвыкла чуць. Але гэта не ёсць праблемаю самога слова "расейскі", гэта ёсць праблемаю таго, што беларуская мова, на жаль, амаль знікла, намаганнямі ў тым ліку т.з. вялікага брата...
http://www.nn.by/2001/08/11.htmняправільна трэба
рускамоўны расе(і)йскамоўны
Ну і спасылку на Белсат я Вам ужо давала....
Зараз што да "по-москальски" Лерунчык. Я таксама чытала адказ Лерунчык, які яна потым, як разумею, выдаліла. І дарэчы, правільна зрабіла. Гаворка там ішла пра нейкі акцэнт , які яна нібыта апошнім часам часта чуе паўсюль. Акцэнт, які на яе думку родам з Масквы, маскоўскай гаворкі (скарачэнне канчаткаў: Паш, Маш, Наташ, "чё", "а нічё" і штосьці кшталту таго). Дык вось паводле тэрміналогіі Лерунчык такая штучная гаворка, якую яна чуе (адзінае, я, прыкладам, нават не ўяўляю, дзе яна яе чуе. Бо я таксама па горадзе хаджу, транспартам грамадскім езджу, але чую якраз зусім іншае) і завецца "по-москальски". І вось тут, пагаджуся, гучыць негатыўнае адценне, тым больш што Лерунчык ужывае гэтае слова якраз "в русском языке".
Таму, робячы выснову, сцвярджаю, што паміж беларускім "па-расейску" і русским "по-москальски" нічога агульнага няма блізка...
Я вельмі разлічваю на Вашае разуменне гэтага пытання.)))
І яшчэ раз асабіста ад сябе. Я не ўкладаю ў словы "расейскі" і "расеец" ніякага адмоўнага сэнсу, як і абсалютная большасць беларускамоўных беларусаў.))) За астатніх не адказная...
Последнее редактирование:
Кьяра, можно я по-русски?
- по-москальски - действительно обидно, так нехорошие украинцы хороших русских (россиян) называют из националистических сображений;
- па-расейску - очень даже нормально, так радушные белорусы испокон веку говорят о русских чужеземцах, то есть это только историческая традиция - ничего более.
Если честно, я особой разницы не вижу и не чувствую. Хотя и ссылки разные читала, но - ощущение некого негативно-окрашенного в этих словах не исчезает. А как известно, "разум ошибается, а сердце - никогда" (с).
Вот как бы вы реагировали, если бы собеседник с завидной периодичностью использовал с беседах с вами выражение "по-бульбашски", к примеру? Даже если это выражение "откристаллизовалось" в разговорной практике, то оно, я думаю, не радовало бы ваш слух, согласитесь. Ну, это мое мнение, может быть я и ошибаюсь. Но мне неприятно слышать "по-москальски" и "па-расейску", "расеец" и т.д.
Если следовать вашей логике, тоТаму, робячы выснову, сцвярджаю, што паміж беларускім "па-расейску" і русским "по-москальски" нічога агульнага няма блізка...
- по-москальски - действительно обидно, так нехорошие украинцы хороших русских (россиян) называют из националистических сображений;
- па-расейску - очень даже нормально, так радушные белорусы испокон веку говорят о русских чужеземцах, то есть это только историческая традиция - ничего более.
Если честно, я особой разницы не вижу и не чувствую. Хотя и ссылки разные читала, но - ощущение некого негативно-окрашенного в этих словах не исчезает. А как известно, "разум ошибается, а сердце - никогда" (с).
Вот как бы вы реагировали, если бы собеседник с завидной периодичностью использовал с беседах с вами выражение "по-бульбашски", к примеру? Даже если это выражение "откристаллизовалось" в разговорной практике, то оно, я думаю, не радовало бы ваш слух, согласитесь. Ну, это мое мнение, может быть я и ошибаюсь. Но мне неприятно слышать "по-москальски" и "па-расейску", "расеец" и т.д.
Зоряна, гэта розныя рэчы. Вы не хочаце мяне пачуць. Я гэтага слова ў слоўніках не сустракала, у адрозненне ад "расейскі" . Расейцы працягваюць зваць нашу краіну Белоруссией ва ўсіх літаральна крыніцах. Нам цяпер ёй вайну абвясціць? )) Па мне - хай завуць, як хочуць. Мне важна, як называю сваю краіну я і мае суайчыннікі.))"по-бульбашски"
Што да ўкраінцаў - па-першае, я не абазнаная ва ўкраінскай мове. Па-другое, калі яны кажуць нават і маскалі па-украінску - гэта, магчыма, нармальна. Але зноў жа я не валодаю інфармацыяй пра іхныя моўныя адметнасці. А калі по-русскі - то так, не вельмі ветліва, бо по-русскі "маскаль" не кажуць...
а зараз назіраецца супрацьлеглы працэс: дэрусізацыя. беларуская мова любым шляхам хоча пазбавіцца русізмаў. на самой справе, шляхоў два: новатворы (накшалт "расейскай мовы") альбо запазычанні ці калькі з іншых моваў (украінскай, польскай, ангельскай, французскай). таму і з'явіліся апошнім часам "валізкі", "цытрыны", "амбасады", "фатэлі"...паэтаў прымушалі вершы перарабляць - каб словы, якія як расейскія не гучалі, ці хаця б падобнымі да іх не былі, замяняць на менавіта такія
я - руская. і "расейская мова" гучыць для мяне як абраза. беларусы таксама абражаюцца на "Белоруссия" ці "Biélorussie" и патрабуюць на ўсіх узроўнях, каб краіна называлася правільна. і толькі ААН падтрымлівае іх ў гэтым жаданні
Часткова Вы маеце рацыю,paulette. Але з цягам часу (я спадзяюся), калі мова насамрэч будзе існаваць ў рэальным жыцці, а не на паперы, усё ўраўнаважыцца.а зараз назіраецца супрацьлеглы працэс
Асабіста я не супраць і запазычанняў, і наватвораў і нават русізмаў, калі яны мову ўзбагачаюць, а не збядняюць і не пазбаўляюць сваіх асабістых адметнасцяў...
Бо давялося чуць меркаванне аднаго, скажам так, даследчыка, які адмаўляе любыя запазычанні ў прынцыпе, нават словы з лацінскімі каранямі, якія ўжо сталі часткаю любой мовы, не толькі беларускай... З такою пазіцыю я таксама не згодна...
Я не крыўджуся, мне ўсё адно, праўда. Мне нават будзе ўсё адно, калі бульбяш стане ў расейскай мове афіцыўнай назвай беларуса. Гэта ІХНАЯ справа, разумееце, дзяўчаты? Нам бы са сваімі разабрацца...))) Але гэта маё меркаванне.беларусы таксама абражаюцца на "Белоруссия"
Як разумею я, расейскі - гэта не наватвор. Калі высветліцца, што я (і яшчэ вялікая колькасць людзей, якія па-беларуску размаўляюць) памыляюся, я буду карыстацца "слушным" варыянтам. Я хутка вучуся...
)))))
І вось калі чытаеш нейкую тэму, тым больш цікавую табе, ёсць патрэба (у мяне, за ўсіх не скажу) бачыць тэкст, як мінімум, зручным для чытання.
*
а давайте разделім тему на "как это правильно по-русски" и по-белорусски. мне читать так, как есть сейчас, очень тяжело.
Из серии "Найди отличия"?
Зоряна, яшчэ наконт гэтага хацела Вам адказаць. Я разумею, пра што Вы наконт падобнасці...Проста я заўважыла дзіўную падобнасцьў цытуемых рэпліках
Последнее редактирование:
Кьяра, у нас была рэформа беларускай мовы? Адкуль гэтыя словы: клясыка, па-расейску...
Калi здаваць цэнтралізаванае тэставанне на ўступах, як пicаць?
I як Вы ставiцiся да напiсання бел. слоў латiнiцай, бачыў такiя кнiгi?
Калi здаваць цэнтралізаванае тэставанне на ўступах, як пicаць?
I як Вы ставiцiся да напiсання бел. слоў латiнiцай, бачыў такiя кнiгi?
Последнее редактирование:
гэта ўжо пурызмякі адмаўляе любыя запазычанні ў прынцыпе
І не адна.у нас была рэформа беларускай мовы?
Якраз з дарэфармаванай мовы.Адкуль гэтыя словы: клясыка, па-расейску...
Вельмі станоўчаI як Вы ставiцiся да напiсання бел. слоў латiнiцай
Цяпер ужо нават выкладчыкі не ведаюць, як..Калi здаваць централизованнае тэставанне на ўступах, як пicаць?
Згодна. )) Але, ведаеце, нейкая частка яго можа і патрэбная, не? Я нават не пра беларускую цяпер. Вось мне (гэта толькі маё меркаванне) не падбаюцца выразы такога кшталту: "мониторить рынок", "пролангировать договор", "окей" ("ок" на пісьме прымаю, дзеля кароткасці) і інш... Мне падаюцца такія рэчы залішнімі, і мову (любую) яны адназначна не ўпрыгожваюць...)))гэта ўжо пурызм
Пра рэмормы ведаю)І не адна.
Якраз з дарэфармаванай мовы.![]()
Думаў, что гэтыя правiла зноў зацверджаны неяк афiцыйна)
А класiкi (Я.Колас, Я.Купала, У.Караткевiч i iншыя) бел. мовы ужывалi словы: этэр, кулюары, фізіялёгія...?
Адсочваць кірмаш?не падбаюцца выразы такога кшталту: "мониторить рынок"
+1000Вельмі станоўча
Лацініца ўвогуле прыгажэйшая за кірыліцу, на мой погляд.
Кьяра, нам тэрмінова трэба сабрацца, бо надта ж шмат пытанняў
имя-как-имя
Well-known member
+1000
Лацініца ўвогуле прыгажэйшая за кірыліцу, на мой погляд.
+1
На жаль не.Думаў, что гэтыя правiла зноў зацверджаны неяк афiцыйна
Класікаў перапісвалі пасля кожнай рэформы...)))А класiкi (Я.Колас, Я.Купала, У.Караткевiч i iншыя) бел. мовы ужывалi словы: этэр, кулюары, фізіялёгія...?
Сачыць за рынкам, даследаваць рынак.Адсочваць кірмаш?
Згодна. Хачу.нам тэрмінова трэба сабрацца
я катэгорыю "прыгажосць" і ў дачыненні да мовы, і ў дачыненні да кірыліцы-лацініцы не разглядаю. Першую не абіраюць. Другое - пытанне зручнасці. І было б цудоўна, каб лацініцу прызналі. Лягчэй бы было з Еўропай камунікаваць.Лацініца ўвогуле прыгажэйшая за кірыліцу
Удакладню. Лацініца беларуская ёсць прызнанай, як ведаю. На розных мапах цяпер згодна з ёю назвы пішуцца. Таксама пажадана згодна з ёю і свае імёны -прозвішчы у пашпарце пісаць.
Я пра тое, што было б здорава, каб лацініца ў прынцыпе ў якасці паўсядзённай формы напісання выкарыстоўвалася і прызнанай была...
Последнее редактирование:
так. вось прыкладам французы маюць спецыяльныя камісіі па словаўтварэнні. і падчас у іх такія трапныя словы атрымоўваюцца! але патрэбны час, каб людзі прнялі новы варыянт, каб яго пачалі ўжываць у газетах і на ТБ. і толькі потым слова трапляе ў слоўнікі.Я нават не пра беларускую цяпер. Вось мне (гэта толькі маё меркаванне) не падбаюцца выразы такога кшталту: "мониторить рынок", "пролангировать договор", "окей" ("ок" на пісьме прымаю, дзеля кароткасці) і інш... Мне падаюцца такія рэчы залішнімі, і мову (любую) яны адназначна не ўпрыгожваюць...)))
мне пашасціла быць на семінары прэзідэнта французскай асацыяцыі, якая займаецца развіццём французскай дзелавой лексікі. ён вельмі цікавіўся праблемай запызычанасцяў у бел. мове і быў прыемна ўражаны, што ў нас адмаўляюцца ад міжнародных тэрмінаў, ствараўчы свае, кшалт "сеціва" ці "адсоткі". ягоная асацыяцыя не толькі аднаўляе французскую тэрміналогію, але запрашае ўсе мовы далучыцца да гэтай плыні. на іхнім сайце нават ёсць слоўнік на 53 мовах (беларуская стала 50-ай, я сама брала ўдзел). можаце пацікавіцца
http://apfa.asso.fr/
Максім Багдановіч быў захоплены Беларуссю, і падчас свайго наведвання нашай краіны ён пабываў у Музеі рэчаў беларускай старажытнасці (магчыма не вельмі дакладна ўзнавіла назву). Там ён убачыў слуцкія паясы, яны яго вельмі ўразілі. Выйшаўшы з гэтага музея, пад уплывам убачанага, у яго уяўленні ўзнікла карціна, што менавіта паясы ткалі прыгонныя дзяўчаты. Вось пасля наведвання гэтага музея і на аснове ўласных уяўленняў Максім Багдановіч і напісаў верш.
Такую гісторыю напісання гэтага верша я дзесьці чытала.
Такую гісторыю напісання гэтага верша я дзесьці чытала.
Ага. Вось толькі "наверсе" аддаюць перавагу таму, каб тыя адсоткі не заўважаць, працэнты ж там больш даспадобы. У апошнім слоўніку, дарэчы рэкамендаваным у якасці "першай крыніцы" для школ, не тое што адсотак, аловак з крамаю адсутнічаюць... (дакладней, не даюцца гэтыя словы як пераклад з расейскай (с русского) )...А Вы кажаце...ствараўчы свае, кшалт "сеціва" ці "адсоткі".
А адсотак - не наватвор, ён яшчэ ў слоўніку 1928г быў.
Падобным да Францыі шляхам у дачыненні да сваёй мовы, як ведаю, ідзе Чэхія.)))
А наогул, дзякуй,paulette, Вам за апошні допіс.)))
Мята, далучайцеся.
- Статус
- В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Поделиться: