К основному содержимому

Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
k_ja_ra, дзякуй. Я ведаю, што ў мяне ёсьць памылкі, але некаторыя словы ідуць аўтаматам і я не адсочваю іх напісаньне.
 
Дарэчы, слова "адсочваць" таксама адсутнічае ў літ. мове.
Ёсць сачыць, асачыць.
Адсочваць - своеасаблівая калька.
Нядаўна даведалася.)
 
Таксама я толькі нядаўна даведалася, што няма слова "глупы" ў бел. мове.)
Глупства ёсць, а глупы няма.) Забаўна.)
 
Ну, скажам, ангельская сёння не толькі сродак зносін, гэта ў пэўным сэнсе аснова асноў і неабходная ўмова для тых, хто займаецца праграмаваннем.
Мову забаранялі ці насаджалі ў ідэалагічна-захопніцкіх мэтах. І наадварот, яна рабілася і робіцца сродкам самазахавання.
Гэта не сакрэт і цалкам сабе агучваецца, што распаўсюд мовы=распаўсюд уплыву той ці іншай культуры ці краіны.
Ну і вяртаючыся да нашых баранаў, відавочна, што беларуская ў сённяшней Беларусі - не сродак зносін у поўным сэнсе гэтага слова. А штосьці іншае. Для таго, каб паразумецца, рускай у Беларусі цалкам сабе дастаткова, а з беларускай, наадварот, гэта не заўжды мажліва.
 
k_ja_ra, дзякуй. Пра ангельскую як раз ўсё зразумела й так.
А вось датычна таго, што мова даўно не толькі сродак камунікацыі, прыклады б хацелася. Асабліва ў наш час. Бо мне наадварот здаецца, што гэты складнік-сродак самазахавання, ідэалагічна-захопніцкі, зараз амаль адсутнічае, зходзіць на не.
 
Igra, ну дык вось і прыклады: ангельская, руская, беларуская.
Канфлікт украінскі фармальна з чаго пачаўся?
Мова - нагода для канфлікта, мова - сродак уплыву. Ці з чаго так Расія пра рускую мову і яе падтрымку за межамі Расіі турбуецца?
Пра беларускую таксама ўжо напісала.

По суті так і должно быть.
Па сутнасці так і ёсць. Беларусь - проста асобная тэма.
І так, беларуская па факце выконвае дэкаратыўную функцыю для адных, і функцыю самазахавання для другіх.
 
Бо мне наадварот здаецца, што гэты складнік-сродак самазахавання, ідэалагічна-захопніцкі, зараз амаль адсутнічае, зходзіць на не.

Igra, а я з вамі згодная))
Сама так складна не скажу, але вось у Марціновіча ўсё менавіта так, як адчуваю і я.
мова для маладзёнаў ужо не з’яўляецца зонай болю
Мне нават здаецца, што адной гэтай фразай ўсё сказана.
 
Яшчэ падумала. Для значнай часткі беларусаў белар.мова выконвае функцыю гэткай свяшчэннай каровы. Якую барані Бог кранаць - заб'юць, але і карыстацца ёй рэлігія не дазваляе.

Так што...мора функцый у мовы, імхо.) Апроч асноўнай.)
 
Пра што спрэчка? Пра функцыі мовы? :)
Камунікатыўная функцыя, канешне, галоўная, але далёка не адзіная. Ёсць яшчэ шмат іншых. Напрыклад, магічная :)
 
Пра тое, што мова ўжо даўно перастала выконваць толькі сваю асноўную функцыю - функцыю сродка зносінаў, а выконвае і шмат іншых.
Гэтыя функцыі спрадвеку былі. Не ўсе, але большасць. І этнакультурная (ці як яе яшчэ назваць) - таксама. Трэба ж было адрозніваць сваіх ад чужых :)
 
Гэтыя функцыі спрадвеку былі.
Напэўна, так і ёсць. Але першапачаткова, падазраю, мова з'яўлялася выключна як мажлівасць перадаваць адно аднаму інфармацыю. Астатняе нанізвалася ўжо пазней і паступова.
 
Сустрэлі як трэба )) Як вам наш плакат?
 

Вложения

  • 12391942_919206724830552_4597604117367024494_n.jpg
    12391942_919206724830552_4597604117367024494_n.jpg
    40.8 KB · Просмотры: 41
Последнее редактирование:
Злополезная, так )) гэта Аляксей, ветэрынар. Можа таму вы и знаёмыя ))
У нас там увогуле кампашка падабралася файная, фотакор, праграмміст, ветэрынар, выкладчык шрыфтоў (яна малявала плакат), бізнес-вуман і яе маці. Крута з'езділі, на такім уздыме усе прайшло.
Адно не спадабаліся мне рэпарцеры, на мой густ - яны не ўмеюць сябе паводзіць.
Святлана маленькая такая па росту, і такія добрыя вочы ў яе.
 
Дзяўчаты, "Сем камянёў" Шэіна ніхто дзецям не купляў/не чытаў?
 
Купiла яшчэ у мiнулым годзе. "Сем камянёу" мне спадабалася. Старэйшай таксама.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Назад
Сверху