ну раз мы не скончылі, то і я думку разаўю.)
мне нравится именно результат, а не причина а когда нужна нужность - причина важна)
менавіта. Важна прычына. Прычына, з якой цябе абдымаюць. А не абдымкі самі па сабе. Важна, каб гэта было не паводле загаду, патрабавання, завядзёнкі, а каб чалавек гэтага хацеў сам, каб гэта была ягоная патрэба. Патрэба ў табе і тваёй блізкасці.
Табе, Кацярына, важны вынік, то бок абдымкі самі па сабе. І табе не важна з якіх гэта будзе прычын, будзе гэта паводле загаду, пачуцця доўгу, шкадобы ці ўласнага жадання ці патрэбы. Тваім свёкрам так жа.

Ім трэба твой званок і ім няважна з якіх прычын,
няважна, ці патрабуецца гэта табе. Яны плявалі на гэта. Ім гэта не трэба - твая патрэба ў гэтым. Ім званок дай. А там - як сабе хочаш.
Потребность - это то, что требует удовлетворения. Просто отойти, имея ее, не получится.
безумоўна, але і не атрымаецца задаволіць смагу набыццём сукенкі, ці проста ежай. Калі чалавеку трэба вада, калі ён хоча піць, гэтую патрэбу можна задаволіць толькі вадой і толькі фактам піцця. Карцінкай з вадападам ці відэа з тым, як п'юць іншыя, смагу не задаволіш. Колькі не спрабуй. А калі нейкая патрэба, якая выглядала, як жаданне піць, карцінкай ці відэа задаволілася, то гэта проста была іншая патрэба. Проста яе не распазналі ці няправільна назвалі.
Я совсем не уверена, что объятия это только результат того, что ты нужен тому, кто тебя обнимает.
менавіта. Роўна як тэлефонны званок. Таму наўрад ці тыя, хто патрабуе званкоў, маюць патрэбу быць патрэбным. Яны маюць патрэбу ў саміх званках. А наколькі гэта трэба таму, хто звоніць, іх увогуле не турбуе.
================
у мяне адчуванне, што быць патрэбнай тут разумеецца выключна, як жаданне камусьці служыць і кагосьці абслугоўваць. Я не аб гэтым зусім. Быць патрэбным=быць любімым, жаданым, тым, чыя прысутнасць у радасць сама па сабе, без функцыі абслугоўвання ці наадварот, абавязку, бо так загадалі.
=================
Менавіта таму мяне раздражняюць адказы ў духу "ой, ну на табе ўжо, ну на табе ўжо гэту спасылку і ідзі ты ўжо адсюль". Ці "ну мы ж табе адказалі. ну што ты яшчэ хочаш?". Ці "мне гэта не трэба - табе тлумачыць" ( але пісаць пра тое, што не трэба, чамусьці трэба). Не трэба табе - не пішы! не адказвай! не рабі ласкі, непатрэбнай табе самому! Не дасць яна ні карысці, ні задавальнення таму, хто гэтага пытае. Адказвай, абдымай, камунікуй тады, калі
ты хочаш, калі
табе трэба.