Па тэме.
Паспрабую. Толькі выпраўлюся адразу ж. Я пра сваё надуманае, а не кагосьці яшчэ. Бо не магу ведаць чужога.
Вось тут калі не ключавое, то важнае:
В том числе и не знать о существовании
Я пакідаю бабулі магчымасць насіць ваду з калодзежа колькі ёй заўгодна. Пры тым, што суседняя бабуля, зможа атрымаць ваду ў доме непасрэдна.
Ці тады і першая можа захацець у доме?
Гаворка пойдзе пра свабоду. Не ў сэнсе "не сядзець за кратамі", а пра ўнутраную свабоду= незалежнасць ад асяроддзя, абставінаў, камфорту і г.д.
Толькі я буду настойваць на фармулёўцы "нам прапануюць", а не "нам навязваюць". Мне першая падаецца больш дакладнай усё ж.
Але думка будзе тая ж. "Нам прапануюць" пазбаўляе нас свабоды ў пэўным сэнсе і робіць/можа зрабіць нас залежнымі.
Я знайшла такі ўласную аналогію.
Інтэрнет.
Яшчэ 10 год таму, дый меней нават я паняцця не мела пра яго існаванне. Пакуль я яго не ведала, я была свабоднай ад яго. Я не ведала, адпаведна мяне не цягнула да компа, мяне не вабілі ўлюбёныя сайты і ўжо дакладна ў мяне не было патрэбы, неабходнасці амаль, зайсці на адзін з форумаў.
Але "мне прапанавалі" - і я стала ведаць.

Цяпер я несвабодная. Мяне цягне хоць на 10 хвілін зазірнуць. А часцей і на болей.
Цяпер, калі Я ВЕДАЮ, я ўжо амаль не магу НЕ ХАЦЕЦЬ.
Пакуль не ведала - магла. І не хацела.
Бярэм міфічную бабулю з цытаты. Пакуль бабуля НЕ ВЕДАЕ, яна проста не можа ХАЦЕЦЬ. Жаданне пачынаецца з таго месца, калі яна даведваецца, што апроч дзіркі ёсць унітаз, прыкладам. І яна ўжо не свабодная. Яна ўжо адчувае патрэбу ў камфорце.
(прашу не чапляцца тут да катэгорый кепска-добра, ці самой бабулі, проста логіку і прынцып тлумачу).
Па ходзе ў Эдэме тое ж было. Пакуль першыя людзі НЕ ВЕДАЛІ, яны былі свабодныя. Даведаліся - сталі залежнымі ад гэтага ведання. Адказнымі за яго.
Іншымі словамі няведанне дае нам свабоду. Свабоду ад думак, ад адказнасці, ад ВЫБАРУ.
Выбар - гэта НЕсвабода. Гэта цяжкая праца. Адна з самых цяжкіх на свеце. Выбар - гэта адказнасць, а значыць, цяжар.
"Нам прапануюць" азначае па сутнасці "я цяпер ведаю". Я ведаю і пачынаю хацець= залежыць ад гэтага.
Мы ведаем вадаправод і залежныя ад яго. Нашыя продкі не ведалі і былі свабодныя ў гэтым сэнсе. Іх праблемы адключэння вады не турбавалі.
Я не ведала інтэрнета і праблемы адключэння ці адсутнасці трафіка мяне не клапоцілі.

Цяпер я ў гэтым месцы нервуюся.)
Веданне - гэта несвабода такім чынам. Гэта цяжар і адказнасць.
Менавіта таму часта людзі хочуць і абіраюць НЕ ВЕДАЦЬ.
У гэтым сэнсе свабода ў яе самым чыстым выглядзе - гэта няведанне, гэта
адсутнасць (так-так, адсутнасць, а не наяўнасць) выбару, за які потым не давядзецца адказваць.
І гэта, відаць, шчасце, так - такая свабода. Безмяцежная...дзіцячая...
Я свободен от любви,
От вpажды и от молвы,
От пpедсказанной судьбы
И от земных оков,
От зла и от добpа.
В моей душе нет больше места для тебя!
Я свободен, словно птица в небесах,
Я свободен, я забыл, что значит стpах.
Я свободен - с диким ветpом наpавне,
Я свободен наяву, а не во сне!
Я вось задумалася...
Вышэй гучала: "для мяне фарумчане, як кніжныя героі. Я іх не ведаю".
Угу. Менавіта.) НЕ ВЕДАЮ. І я свабодны. У словах, дзеяннях, меркаваннях.
А калі даведваюся, пазнаю, я адчуваю несвабоду і адказнасць. У тым ліку за словы, сказаныя суразмоўцу, за дзеянні.
Але тут пачынаецца дыялектыка.)))
Калі б я не ведала інтэрнета, я б магла ніколі не задумацца пра вышэйнапісанае, ніколі не задумацца пра яшчэ штосьці, ніколі не прачытаць нейкай кнігі, ці ніколі не пазнаць нейкіх людзей. Веданне гэтага ўсяго дае ўжо свабоду іншага парадку.
І я не ўпэўненая, што гэтая другая свабода меней цэнная за першую.
Гэта свабода прымаць рашэнні, абіраць важнае і адкідваць штучнае, свабода развівацца праз веданне, свабода браць на сябе адказнасць ці не браць яе і г.д.
І гэта апошняя СВЯДОМАЯ свабода заўжды можа выключыць тую "прапанаваную" залежнасць, якая чалавеку не патрэбная насамрэч. Хоць ад вады, хоць ад компа, хоць ад Турцыі, хоць ад Дыснейлэнда.