па сінтаксісу яны неяк розняцца, калі поўная калі кароткая.
Не буду спрачацца. Але, як ведаю, не столькі праз сінтаксіс, колькі у залежнасці ад сэнсу пажадана выкарыстоўваць тую ці іншую форму. Гаворка пра выпадкі, калі можа ўзнікнуць дваякасць. (паспрабую пазней прыдумаць прыклад). У дадзеным выпадку (маім) дваякасць не ўзнікае. На гэты конт давялося прысутнічаць на лекцыі Вінцука Вячоркі.

Ён якраз пра тое распавядаў. Дарэчы т.з. наркамаўка (сучасны правапіс) грашыць менавіта схільнасцю да кароткіх формаў і амаль адмаўленнем поўных. Але гэта так, лірычнае адступленне... А вось да таго, што Вам менавіта "чуецца", з задавальненнем прыслухаюся, бо пакуль свайму слыху ў частцы беларускай мовы не вельмі давяраю.

Давер-та пакрыху расце, але ... ёсць куды імкнуцца.
Я так редко слышу белорусскую речь вокруг,что,наверно,даже английскую чаще

Разумею Вас.
почему вообще возникла идея говорить по-белорусски?Что толкнуло?
Igra, вельмі складанае пытанне. Я не раз адказвала на яго, але, думаю, да канца адказу не ведаю сама... Ёсць прыгожая версія, і ў прынцыпе сумленная: я пачала адчуваць сябе беларускай, пачула нарэшце беларускую гаворку недзе акрамя БТ, пачула беларускамоўнае дзіця, маё "я" паступова пачало патрабаваць ад мяне крокаў. Я сур'ёзна. Патрэба была амаль фізічная. Але баюся гэта не ўсё, што выклікала гэту амаль "фізічную" патрэбу...
Ёсць версія меней прыгожая, але недзе таксама сумленная. Гэта пошук формы пратэсту, формы адмежавання ад рэчаіснасці, адмовы ад таго, што прапануецца паўсюль, зверху і знізу. Гэтае жаданне не мірыцца, не пагаджацца мусіла знайсці нейкае выйсце... Тое, што я магу, тут і цяпер. Сама, не залежачы ад іншых. Я не магу змяніць грамадзянства, бо цяперашняя дзяржава выклікае ва мне самыя негатыўныя пачуцці, але я магу змяніць ейную мову. І я гэта раблю...))) Тое, што я адчуваю, калі размаўляю па-беларуску, дапамагае мне больш-менш нармальна існаваць...))) Да таго ж гэта мова тых, хто мне блізкі па поглядах і імкненнях. Я з імі, гаворачы па-беларуску...)))
Дзяўчаты, прапаную такі гэту тэму закрыць... Бо па шчырасці, я дала сабе слова гэта па-за межамі беларускай тэмы не абмяркоўваць...
Если бы ситуация была такой,что мову надо было бы знать,я бы с удовольствием выучила
Гэта было першай стадыяй...А потым я падумала, а навошта чакаць сітуацыі?
Калі жадаеш перамены ў будучыні - зрабіся гэтай пераменай цяпер. (М. Гандзі)