а вообще принимать комплименты -большое искусство как и распознавать, где был комплимент, а где манипулятивная лесть.
Так. Згодная. Відаць, у мяне з гэтым так сабе....))) Гэта зноў жа да пытання пра хлусню. Дзе болей яе ў рэале, ці ў віртуале? Хлусяць і там і там. І ў рэале можа і нашмат болей.))) Проста як па мне (я тэарэзую

) а нафіг тады яны, кампліменты гэтыя, калі складана -та так усё? Стой, думай, праўду табе кажуць, ці ліслівяць. Навошта? Звычайная ўсмешка насустрач і радасць ад сустрэчы ў вачах і непатрэбныя кампліменты гэтыя....
Дарэчы, а што ўвогуле кампліментам лічыцца? калі чэл кажа: я рады цябе бачыць, гэта што? Пра ягоныя пачуцці ці камплімент? Калі камплімент, дык нават тут чэл хлусіць можа? Сабе? А ён і не рады насамрэч? )))
Карацей не падкая я на капмпліменты...Не дарасла відаць...Проста размова па тэме, па справе, яшчэ чаму, і па тону зразумееш, як чэл да цябе. Без: як Вы молада выглядаеце!... Я і сама ведаю, як выглядаю...А нават калі і не так выглядаю КАМУСЬЦІ, дык гэта ягонае, не маё.

Так сабе ацэнкі гэтыя...
В конце концов все эти косметологи, косметики и иже с ними направлены именно на то, чтобы казаться.
Узгадала гісторыю з мамай сваёй. Якая пайшла выдаліць сасудзікі пад вачыма, а потым тыдзень была ў трансе літаральна, не ведаючы, што і тату сказаць, бо ён праціўнік гэтых усіх прыколаў, і з дому ні нагой, бо "раніца ў буратскай вёсцы", прычым у самым горшым яе варыянце...

А сказалі: ды не пытанне, можна адразу пасля працэдуры ў госці ісці...

)) Ёй тады сказалі, што наогул 2 працэдуры неабходныя, бо адной замала, маўляў, прыйдзіце праз тыдзень. Ага. Зараз! Шнуркі адпрасую. (с)

))
Не, дзевы, я не супраць...Але маё ўласнае стаўленне, мякка кажучы, халоднае і да кампліментаў і да магчымасцяў павялічыць верагоднасць іх атрымання...Ну яго...Ад гэтага знутры не дадасца, ІМХО.
А ты ўсё адно ЁСЦЬ. Нават калі камусьці з яго погляду нечым і падаешся...