Ведаеце, дзяўчаты, я вось усё чытаю, чытаю і шчыра: а мы пра што?
Адчуванне, што тут якраз "сферычныя коні" , не? Што абмяркоўваем? Палітыку? мову? рэлігію? йогу? што?
Нейкая тэарытызаваная размова...А пытанне , ІМХО, дакладнае такі быць павінна. Памятаю, неяк на працы спрэчка ці дыскусія пайшла. Пра назовы вуліц.

І вось пазіцыя, давайце вызначым, яна якая?
- Мне ўсё адно - кажа чэл - як завецца вуліца. Якая розніца? У мяне ж не пытаюцца.
- ок, кажу, прыйшлі пытацца, подпісы сабраць, каб праспекту назву Скарыны вярнуць, падпішаш?
- не.
Гэта як назавем?
Давайце далей пойдзем. Да Вас настаўніца прыйшла, подпіс за самі ведаеце каго ўзяць. Паставім?
Дзяцей на мерапрыемства ва славу ТНП вязуць, адпусцім?
Што нам тут пра высокія матэрыі-та плесьці...Я вось не бачу ніякай сувязі паміж тым, у якіх тэмах чэл сядзіць, і як ён насамрэч паступае. У чым тут супярэчнасць?
Мне падаецца мы дакладных асоб абмяркаваць хочам,так? а навошта?
Пра Міхалка. Я хачу сказаць, ён цалкам сабе ўзрывае народ, зусім не "добрай лірай" займаецца, ІМХО, з разумным добрым вечным. І песні ў яго такія нармальныя "рэвалюцыйныя" І як бы ў краіну чэл не ўяздны, як з гэтым? Хіба гэта нейтралітэт?
Дык давайце неяк дакладней, а? Бо я прыкладам, не магу уцяміць, я-та на якой пазіцыі? У дачыненні да йогі - у мяне цалкам сабе нейтралітэт. А вось нацыянальнае - рэзкі крэн у пэўны бок. І пазіцыя па вуліцах, паходах, подпісах цалкам сабе ўбок.
Мяне куды запішам?