anty, дзякуй.
Дзякуй і за нечаканае вяртанне да пытання.)
Я вось аналізавала, узгадвала, як інет (і неад'емная частка яго - форум

) з'явіліся ў маім жыцці аднойчы.
Спачатку я ішла па інфармацыю. Выключна. Пра школы - адразу скажу. Я стаяла перад рашэннем ці аддаваць дзіця ў 6 і куды.
Я ўжо гаварыла неяк, што мажліва пасля прачытання пэўных постаў і тэм пра цікавыя мне школы, я б сюды не вернулася, як не вярнулася на цэлы шэраг іншых рэсурсаў, дзе таксама пра школы чытала, каб не "зачапілася" за пэўных персанажаў. Бо там было штосьці большая за інфу і простыя водгукі.)))
Потым у мяне быў рамонт і рэальна нейкія рэчы, парады, ідэі я знаходзіла тут.
Але зноў жа, гэтым усё б і скончылася, каб не іншы, зусім іншы, зрэз форума. Зрэз, дзе не было ІНФЫ, у тым сэнсе, які звычайна ў гэта ўкладваецца. Дзе было штосьці нашмат большае. Што вабіла і не давала спакойна выключыць комп.
І гэта не была проста камунікацыя ўзроўню шэраговай размовы па тэлефоне...
Як мінімум таму, што я і не балбатала-та збольшага напачатку. Доўга. Я менавіта чытала большай часткай. Прычым пра рэчы, якія мне і ў галаву -та не прыходзілі...
мне видится люди бывают против того, что несет ( по их мнению) угрозу, что потенциально опасно.
Ты глыбока ўжо капаеш.

Я пакуль бліжэй гляджу.) Але так, пагаджаюся недзе. Небяспека для нас звычайна хаваецца там, дзе мы не разумеем.
Асноўная прэтэнзія майго мужа, прыкладам: Я НЕ РАЗУМЕЮ, што ты там робіш.
І тут жа "лагічная" выснова - гэта дурасць і трызненне (бред).
Вось сёння, забраў комп і сядзеў глядзеў па ім тэніс (па тэлеку не транслююць яго). Тут усё зразумела яму.

Той жа інет, прашу заўважыць.

Гэта ясна, правільна і можна.
А размовы там нейкія - блазнота (блажь). Ідзі лепей паглядзі тэлевізар. (бісер, на шчасце, не прапануецца, бо за гады, праведзеныя разам, чэл у курсе, што без шанцаў

)) )
Хаця момант, пра які пісала Оріон, цалкам сабе зямны і нястрашны

, я такі таксама не выключаю. Што тут ключавое - не інет, а тое, што яму я аддаю час. Аддавала б макраме - "не разумеў" бы макраме.
І яшчэ. Я ўсё адно вяртаюся да нас саміх, інета-аматараў.

Калі мы сядзім тут, і відавочна, што нам тут падабаецца і што часу праводзім, шчыра скажам, нямала тут, але пры гэтым усім самі сябе лаем, кажам, што падабаецца іншае, дый лепей бы іншым заняцца, гэта што? Самаядзенне? Азіранне на стэрэатыпы? Жаданне быць (у сэнсе выглядаць) лепей, чым ты ёсць? Какетства? Сапраўднае ўсведамленне ўласнай залежнасці ад нета? Жаданне ўпэўніць суседа, як ён памыляецца тут насамрэч? Што?
Ці ў кожнага сваё?

)