А,еще,подумала-всегда?от контекста не зависит разве? если после вполне неформального общения переходят на сухой деловой тон?Это не оскорбление,наверно,но что-то да значит.
Безумоўна. Гэта культурная форма "давай досвіданія".

)))))
мне вопрос эмоций на форумах вообще интересен. Вот, например, Кьяра мне несколько раз писала в обсуждениях в том ключе, что я нейтральна и не эмоциональна. То есть, для определённого круга людей моя неэмоциональность - минус.

Не зусім так.)
Што да эмацыйнасці, то будучы сама чэлам дастаткова эмацыйным і хуткім на эмоцыі, я па-добраму здзіўляюся стрыманасці.

І як памятаю (Заряна паправіць, калі што), менавіта ў такім гучанні, што ты стрыманая, і агучвала.
Ступень тваёй менавіта эмацыйнасці мне ацаніць складана, бо жыўцом

я цябе не ведаю.)
Плюс, мне крыху няблізкія, ці лепей сказаць цяжка ўспрымальныя посты. Заўжды без цытат, часта без зварота, а калі са зваротам, то няясна на што адказваецца. Мне так цяжка. Бо часта і посты са спазненнем даходзяць і я не разумею, якая дакладна думка каментуецца. А часта каментуецца проста не мая думка, хаця зварот да мяне (я - умоўна, і іншых фарумчан). То бок ты як бы апануеш, але адчуванне, што сама сабе.)
Але я гэта ўжо агучвала.
Што да нейтральнасці.
Зноў не зусім так. Я ў прынцыпе з павагай стаўлюся да стрыманасці і проста з мегапавагай да неўмешвання ў свары, якія, на жаль, на форуме здараюцца.
Але я злуюся (прызнаюся) ад іншага.
Прыкладам. (такога не было!!!! спецом выдумляю, ці амаль выдумляю, бо ў гэтай сітуацыі ты якраз ясна выказалася, але як прыклад для разумення)
Я пытаюся "народ, вашае меркаванне: варта кавярню дзіцячую пад вяселле аддаваць?".
Я шчыра хачу пачуць, што хто думае, бо адчуваю ўнутраныя ўласныя пытанні. Мне не патрэбныя адказы кшталту: "ну ты ж ведаеш, што ў нас кавярняў мала? Іх трэба будаваць, тады не будзе пытанняў".
Гэта ясна па змоўчанні і відавочна кожнаму, гэта як А і Б. Сэнс гэта пісаць?
А вось прыйшоў чэл і сказаў: "варта. чаму не?" і растлумачыў двума словамі чаму. Дакладна і ясна.
Дарэчы,
Кацёначкіна, скарыстаюся выпадкам і яшчэ раз вам падзякую за ваш адказ. Вы дапамаглі мне разабрацца.) Бо я адчувала пэўнае раздражненне, галавой разумела, што як бы не павінна яго адчуваць, але карцінка не складвалася. Ваш пост усё праясніў. Раздражненне знікла.)))))
Ці яшчэ. Абмяркоўваецца "ці выклікае пэўная фраза пэўныя ж асацыяцыі?". Адзін кажа - мне выклікае, другі - мне не. То бок такую міністатыстыку збіраем.
Прыходзіць чэл: у пэўных колах гэтыя асацыяцыі могуць узнікнуць, вы пагугліце, першыя з спасылкі дадуць менавіта такую асацыяцыю.
Ок, ясна. Я кажу:
- я не ведаю, што кажа гугл. Я кажу пра СВАЕ асацыяцыі, і суседняя фарумчанка пра СВАЕ. А ў вас, а не ў гугле яны якія?
Чэл працягвае:
- не, у вас не можа не быць асацыяцый, бо так кажа гугл.
- Выдатна, я згодная. А ў вас самой якія?
- у пэўных колах людзі маюць асацыяцыі.
- я зразумела пра пэўныя колы, дык а вы? Сама?
- што вы хочаце ад мяне пачуць? Хіба я не адказала?
Вось гэта што? Дамаганні? Дапускаю. Але калі няма жадання адказаваць АД СЯБЕ, то імхо варта
а) не браць удзел у гэтай частцы гаворкі
б) браць, але на прамыя пытанні да сябе адказаць: прабачце, я не хачу/не буду адказваць, ці не хачу/не буду адказваць ЗА СЯБЕ, а толькі пра тое, як кажа гугл і пэўныя колы.
Усё. Тады і дамаганняў не будзе.
Бо суразмоўца не ў курсе, што ў кагосьці ўнатраныя правілы і табу на адказы ЗА СЯБЕ. (я дарэчы пра гэта тут за 4 гады упершыню пачула), ён, суразмоўца, думае, што яго не разумеюць, стараецца, спрабуе ўдакладніць пытанне.
Скажыце яму "адказа не будзе". І ЎСЁ.
Ці яшчэ. Разглядаецца дакладная сітуацыя: збор грошай (сума названая), на штосьці (названа). Людзі кажуць пра СЯБЕ: так, я б здала, бо.... Не, я б не здала, бо....
Прыходзіць чэл.
- я лічу, што ўсё ззаўжды залежыць ад сітуацыі, сумы, мэты і г.д., вось у адной я б здала, а ў іншай - не.
Гэта аб'ектыўнасць? Нейтральнасць? Ці агучванне прапісных усім ясных ісцін. Навошта? Мэта?
Аб'ектыўна? - так. Правільна - а то ж.

Цікава і мае сэнс? - сорі, мне не.
Але я не настойваю....
проста бываюць розныя размовы. Калі гэта экскурс у гісторыю ці проста прыводжанне нейкай інфармацыі. Супер! Я за! Гэта важна, цікава і цэнна.
Але калі як вышэй......