Я поняла мысль.А что мне с ней делать?
Гэта было пытанне.) І можна (можна! НЕ абавязкова) на яго адказаць, калі ёсць жаданне, безумоўна.)))
Дык хочаш - бяры. )))) Садзіцца прымеранае - насі.) Ты ж бярэш, не я ў рукі сую.
Ну можна, напэўна, я ж не ў курсе дакладна, каму і што можна ці нельга.
А ў мяне пытанне насустрач...
Я ўсё прачытала, згодная з усім, у прынцыпе...
Толькі адзін момант мяне бянтэжыць...А да мяне -та якія прэтэнзіі?
Я што, мадэратар, які несправядліва картуе, адміністратар, які тэмы закрывае? Ці, можа, скаргі пішу, каб вінаватых пакаралі? Ці правілы форума складаю?
Я-та тут пры чым?
Чаму МНЕ гэта гаворыцца? "Можна ці нельга" пытаецца, "дай жыцця" крычыцца? Вінаваціцца, што я штосьці там каментую.
Я хто?
Не, ну мне ліслівіць, безумоўна, што да майго меркавання, як аказваецца, літаральна увесь форум, з тваіх словаў, прыслухваецца.

))
Але з чаго б? З чаго б мне штосьці даваць ці не даваць? Дазваляць ці "можна" гаварыць?
Я , па-мойму, на сябе паўнамоцтваў такіх не брала і не бяру. Заўвагаў, у адрозненне ад іншых, нікому не раблю. Якія да мяне прэтэнзіі?
што пытанні задаю? Гэта забаронена? Кім?
Мне ніхто нічога не забараняе і не перашкаджае. А калі перашкаджае, я шукаю выйсці. Сама. І сама вырашаю, што , дзе і каму пісаць. Чаму ў іншых неяк іначай?
Мне бачыцца гэта неяк так. Няёмкасці, якія ўзнікаюць, і моманты, у якіх я ў ролі бабы ягі бачуся, УНУТРЫ чэла нараджаюцца. Я іх адлюстроўваю толькі. Калі адказаць няма чаго, прыкладам, на каго злуешся? На сябе? Угу, правільна - на таго, хто пытаецца....Ці калі вось робіш штосьці, што і самога раз'юшвае, а тут опа! і дама з палкай недзе па-за тэкстам. Файна! Гэта ж яна стаіць тут, нешта такое пра мяне думае... каб не думала там штосьці сабе, дык і мне самому б не так мулела...
Не? не думала ты?
Можа, паспрабуй сюды падумаць.
Бо я-та думаю...