А почему пофантазировать о том, каким я буду после окончания школы/института/на работе считается уместным, а пофантазировать о том, каким я буду в 70 лет неуместно и бессмысленно?
Чаму? Думаю, пра гэта трэба спытацца ў тых, хто так лічыць. Я так не думаю і такога не гаварыла. Я ўдакладняю, што менавіта цікава? Асабіста ў мяне тэма старасці не выклікае цікавасці і я нават не ўяўляю, у які бок думаць. Але дапускаю, што я проста чагосьці не разумею ці не ведаю, і калі мне гэта паказаць, то, мажліва, і я зацікаўлюся.
Што да мяне, то я не фантазавала і пра тое, якой я буду пасля інстытута. Вось планы ў мяне былі, так. Цяперашнія мае планы на найбліжэйшыя 15 год, а то і болей дзякуючы нашаму ўраду, у мяне абсалютна ясныя. А калі пайду на пенсію, у нас з мужам напаўжартам напаўсур'ёз ёсць думкі пераехаць у Маладзечна. Збольшага ўсё.) Але гэта не пра старасць зусім, імхо.)
Мне интересен процесс старения (психический, не физический) - как его люди (и я в том числе) воспринимают, почему противятся или не противятся, как вообще проживают этот период (я та сумасшедшая, которая будет поддерживать разговор в автобусе с бабулькой
дзякуй. Не, мне размовы ў транспарце зусім нецікавыя.) Хоць з бабуляй, хоць з дзяўчынай.)
Што да працэса старэння, мажліва, гэта сказваецца біёлаг?

Я зусім ад біялогіі далёкая, можа таму мне і незразумела? )
То есть вы кремами от морщин не пользуетесь/не будете пользоваться, потому что нет смысла в их применении? Морщины будут по-любому, а попытаться повлиять на их глубину и количество - блажь? Смелая вы женщина, я вам скажу
Я якраз баязлівец. Смелыя тыя, хто ідзе на рызыкі толькі дзеля меншай колькасці маршчын.
Я не карыстаюся крэмамі ад маршчын. Не купляю іх. Тыя, што да мяне траплялі (дарылі, перадавалі) аддавала маме. Не таму, што яны ад маршчын.)))) А таму, што іх кансістэнцыя не падабаецца мне і майму твару. Яны, колькі іх памятаю, ледзь не з нагі размазваюцца. Я такіх не люблю. Пры гэтым я не заракаюся. І калі наступны крэм, які да мяне трапіць (падараць, прыкладам) мне па кансістэнцыі спадабаецца - я запраста ім буду карыстацца. Чаму не набываю і не шукаю ад маршчын менавіта прыемнай мне кансістэнцыі? Таму што а) я не веру ў іх, не веру, што яны неяк істотна дапамагаюць і б) мне банальна лянота

Маршчыны ці іх меншая колькасць - гэта не тое, дзеля чаго я буду варушыць паршнямі і займацца пошукамі.) Мне хапае варушэнняў па куды болей важных ці прыемных для мяне нагодах.)