В общем мне кажется, что даже эта радость от "власти" она присуща почти всем и очень быстро проходит.
напэўна, я моцна раздзяляю ўладу-пакаранне і ўладу-лідарства. Мне здаецца, першая падабаецца не ўсім. а толькі пэўнай катэгорыі людзей, роўна як і другая.
Увогуле, маёй старэйшай падабаецца кіраваць.) Яна гэта сама разумее і нават агучвае. Гульні ў настаўніцу - любімыя. ) У класе яна адказная за харчаванне. Калісьці назначылі і яна нязменна гэтым займаецца.) Ёй падабаецца. І ў яе атрымліваецца. Гэта станоўчыя спосабы задаволіць сваю патрэбу ў лідарстве, ўладзе, кіраванні, адчуванні сябе важнай і дарослай і г.д. А вось гэтае вось усё...
Карацей... можа і хай, што так эмацыйна ў нас атрымалася.) Затое адчуецца, і на яскравых прыкладах паралель правядзецца.) А пра тыя эксперыменты са спасылак трэба такі як-небудзь даць пачытаць. Ужо можна, імхо.
мне вот в этом
увиделся безопасный канал слива негатива
думаю, не без гэтага, так. Канал не канал, але на мазоль націснулася... Але з іншага боку, хай дзіця будзе ў курсе.) Яны ў мяне збольшага звыклыя.) Шэсце вось недармаедаў на свае вочы старэйшая назірала. Мы не ўдзельнічалі, не, папярэджваючы мажлівае пытанне, але роўна ў гэтым час праходзілі і праязджалі міма. Давялося паясніць дзіцяці, што адбываецца... І дзіця, дарэчы, на свае вочы бачыла, наколькі арганізавана і законапаслухмяна гэта ўсё адбывалася.
выполнение задания дочерью и выполнение задания милиционерами в конкретном, известном всем нам, случае. Разные "весовые категории".
катэгорыі, можа і розныя. Але я не пэўная, што сутнасць не аднолькавая. Роўна як я няўпэўненая, што міліцыянты перавышаюць свае паўнамоцтва. Я думаю, што яны атрымліваюць цалкам сабе празрыстыя загады. Гэта не іх самадзейнасць - тое, што адбываецца. Прынамсі ў бальшыні сваёй... То бок яны проста выконваюць загады. Добрасумленна.
Я бы не хотела, чтобы мой ребёнок забирал дневники.
вось так. Прыкладна тое ж і ў мяне. Незалежна ад таго, як дзіця гэта ўспрымае і адчувае. Проста не хачу. Так, навязваю сваё бачанне гэтага ўсяго.) Маю права.

)
п.с. дзякуй усім за меркаванні.
