по причине неэкологичности. С целью развития экологичного производства. Мс. выше - об этом же речь идет. Сейчас есть выбор, а когда-то его не было. С чего-то же начинался процесс, давший толчок развитию эко-производства мяса?
Я бачу гэта так. Ёсць мясаеды. Умоўна яны дзеляцца на свядомых і несвядомых (звычайных). Другія проста ядуць мяса (таму што смачна, таму што так звыклі, таму што лічаць, што без жывотнага бялку ніяк, з іншых прычын) і на тэму экалагічнасці калі і задумваюцца, то ў агульных рысах. Першыя мяса таксама ядуць, такое, якое ёсць на дадзены момант, але імкнуцца да лепшага і займаюцца праблемамі экалогіі беспасярэдне: пішуць артыкулы, выступаюць з заявамі, інвестуюць у экалагічна чыстыя прадпрыемствы, самі займаюцца сельскай гаспадаркай, гадуючы ў натуральных умовах жывёлу, удзельнічаюць у грамадскіх акцыях, валанцёраць, іншае.
Ні тым ні другім не трэба адмаўляцца ад мяса, на мой погляд.
Асабіста я належу да першых - несвядомых. Тое, што ёсць свядомыя, мяне не крыўдзіць, а выклікае павагу.
Гэта што да мясаедаў.
Цяпер пра вегетарыянцаў.
Яны таксама ўмоўна дзеляцца на несвядомых (звычайных) і свядомых. Першыя проста не ядуць мяса (таму што клапоцяцца аб уласным здароўі, таму што не хочуць есці тое, што было калісьці жывым, таму што такія рэлігійныя перакананні, таму што ім падаецца, што яны такім чынам ратуюць планету, з іншых прычын) і на тэму экалагічнасці калі і задумваюцца, то ў агульных рысах. Другія не проста не ядуць мяса, але і займаюцца праблемамі экалогіі беспасярэдне: пішуць артыкулы, выступаюць з заявамі, інвестуюць у экалагічна чыстыя прадпрыемствы, самі займаюцца сельскай гаспадаркай, гадуючы ў натуральных умовах жывёлу, удзельнічаюць у грамадскіх акцыях, валанцёраць, іншае.
Тое, што ёсць свядомыя вегетарыянцы, мяне не крыўдзіць, а выклікае павагу.
Іншымі словамі, калі чалавек з асабістых ідэйных пераканняў выкідвае набытыя раней цукеркі Рашэн, то ён наўрад ці робіць штосьці карыснае для міра ва Украіне.
А вось калі ён займаецца валанцёрствам, дапамагае тым жа бежанцам ці нацыянальнай арміі Украіны (каму што бліжэй), то ён робіць рэальную справу. Неяк так.
і пра нібыта абвінавачванне. Абвінавачванняў вегетарыянцаў не было. Была думка, што несвядомыя (звычайныя) вегетарыянцы нічым не лепшыя за несвядомых (звычайных) мясаедаў. Адны і другія проста робяць так, як ім лепей і зручней.
Справай займаюцца свядомыя. А яны, як бачым, бываюць такімі незалежна ад пераваг у ежы.
=====================
И, да, что делать с индусами, от кого в европу пошла мода на вегетарианство, которые являются крупным поставщиком мяса? Куда их приткнуть-убеждения убеждениями, а бизнес бизнесом?
Прінціпіальное ліцемеріе. (с) :yes: Тыповы прыклад.)