k_ja_ra, вот и получается, что с одной стороны, ты всегда делаешь акцент на том, что лишь читаешь, как люди пишут и видишь только конкретные слова. Но в итоге выходит, что ты сама всё же многое додумываешь.
Калі не сакрэт, а з чаго так атрымліваецца і з чаго так выходзіць?
З чаго выходзіць, што я разумею пытанне тэста неяк іначай, чым ты ці хто іншы?)
Хаця ў гэтым дакладным выпадку, я ў пэўным сэнсе дадумала, так. Дадумала, што гаворка ідзе пра свежыя памідоры і агуркі, а не кансерваваныя. Дакладней, па змоўчанні я так зразумела пытанне. Хаця пра гэта нідзе не напісана. ) І дала адказ у адпаведнасці з гэтым "па змоўчанні". Бо калі б было пазначана, што вядзецца пра кансерваваныя, мой адказ бы быў іншы.)
Што да досведа.) То я не пра досвед пакупак і паходаў у краму пісала. А пра досвед каштавання кавуна і дыні. Адказ можа давацца толькі ў адпаведнасці з ім. Бо калі я ў жыцці арбуза не ела, не думаю, што я магу адказаць на пытанне, правільна? Ці магу ўсё ж?
З памідорам і агурком мой адказ на паверхні. Мне нават задумвацца не трэба. Бо яны (свежыя!) проста непараўнальныя для мяне. А вось з кавуном і дыняй зусім не так. Яны мне блізкія. І сказаць, які падабаецца болей, мне складана. Але паколькі адказаць трэба, я спрабую ўяўвіць смак, узгадаць, як мне было смачна. А ўзгадваецца тое, што было не так даўно, а не ў дзяцінстве. Уявіўшы, я адказваю - дыня.
А потым яшчэ падумаўшы, узгадваю смак дзяцінства і карцінку, дзе кавун, пры засоўванні ў яго нажа, сам развальваўся. І разумею, ды якая нафіг дыня! Кавун жа смачнейшы ўсё ж!)
То скуль твае глыбокія высновы?

Якія да таго ж маюць мной разглядацца як матэрыял для разваг?

Прабач, але паасобныя высновы ў гэтай тэме ў мяне апроч усмешкі нічога не выклікаюць.)
Хаця за ўвагу дзякуй.

Прыемна.
Ну вось.))))))