решить за вас госпитализировать вам ребенка или нет?)
З суседняй тэмы.)
На прыкладзе хочацца пагаварыць. Бо сама сутыкалася.)
Цытата проста нагадала, як той казаў, і асацыятыўна выклікала думкі. ) Да самой цытаты хацелася б не прывязвацца.) Яна толькі для таго, каб быў зразумелы кантэкст размовы.
Дык вось. Скажам, ты пытаешся: хто сутыкаўся з такой і такой сітуацыяй, падзяліцеся, ці варта рабіць тое і тое, раскажыце, як думаеце. Ці: якое вашае меркаванне тут і тут, як для вас?
А табе ў адказ: "ага, вось мы зараз вам параім, а потым вы скажаце, што гэта мы вінаватыя. Мы не можам за вас вырашыць". (гэта амаль даслоўна адказ мне ў адной з тэм яшчэ эн часу таму)
Бог яго ведае, можа я і сама так калі-небудзь адказваю, не заўважаючы, тады цяпун мне на язык, але я не разумею штораз, чаму так ставіцца пытанне. Не вырашыць за мяне, не навучыць мяне, не сказаць мне, што мне рабіць, а расказаць пра сваё, пра свой досвед.
Скажам: я сутыкалася з такім ці падобным, мы вырашылі не рабіць (ці рабіць) так і так, таму што....(і прычыны, чаму), у выніку ўсё нармальна, аб сваім рашэнні не шкадуем, ці наадварот, шкадуем, бо ўпусцілі час ці праблема ўсугубілася...і г.д.
Ці: я лічу/бачу гэта так і так, з такіх і такіх прычын, і таму называю вось такую з'яву так і так.
Усё.)
То бок чалавек пытаецца з мэтай пэўнай статыстыкі, ці што. З мэтай збора інфармацыі, як гэта бывае ў людзей на практыцы, каб прыняць
сваё ўласнае рашэнне. З мэтай збора розных меркаванняў, каб пакруціць іх, параўнаць, прымераць сабе. Знайсці ў іх рацыю ці наадварот адкінуць для сябе і г.д. І ў выніку зноў жа скласці
сваё ўласнае меркаванне. Яго не трэба вучыць, што рабіць, за яго не трэба вырашаць. Яму можна расказаць пра свой уласны досвед ці сваё ўласнае разуменне таго і таго. Можна. У выпадку, калі ёсць на гэта ўласнае жаданне ці ўласная патрэба.
Я так гэта бачу.
Вось вышэй Сімона-Таісія, па-мойму, пра падзяку пісала. Дакладней, пра яе адсутнасць. Што, маўляў, чалавеку раіш, а ён не дзякуе.
Мажліва, там зусім пра іншае, а не тое, пра што я пішу. Але, імхо, калі ёсць ўласная патрэба ці жаданне штосьці зрабіць, то ў прынцыпе і падзяка за гэта не патрэбная.) Хаця і прыемная тым не менш.) Гэта само сабой.
Калі ў каго ёсць па маім посце што сказаць ці спытаць, ці выказаць сваё, з задавальненнем паслухаю.
