І яшчэ, я пачытала і не зразумела. Што дакладна непакоіць удзельнікаў тэмы?
Тое, што выглядаеш кепска? Тое, што выглядаеш нібыта і нішто сабе, але не на свой рэальны ўзрост? Тое, што выглядаеш і добра і на свой рэальны ўзрост, але апошні не супадае з унутраным?
То бок чаго б хацелася б у ідэале? Проста спыніць час і застацца 20-гадовым? Быць больш прыгожым і больш маладым у прынцыпе? Ці каб унутраны ўзрост нарэшце адпавядаў рэальнаму?
Ці ўвогуле проста шкада маладосці і чагосьці, што было і ўжо ніколі не будзе па азначэнні, бо нельга увайсці ў адну раку двойчы?
Таго, што ўжо мінула і чаго не вярнуць, і мне шкада. Толькі гэта з узростам, што рэальным, што ўнутраным, імхо, не звязана ніяк. Гэта проста іншая праблема ці што. Праблема нежадання страчваць і губляць. Людзей, эмоцыі, падзеі, адчуванні і г.д.
А в частности я не хочу писать.
Зразумела. Ок.
Выгляжу на свои годы, чувствую себя моложе.
А чым гэта кепска? Чаму ўзнікае дысананс?
Пачуваешся маладой і поўнай сілаў - гэта ж выдатна, па-мойму, не?