так фестиваль, вроде, предполагал присутствие иностранных гостей, писали здесь про полякв, литовцев. Может, поэтому?
Стоп. Гэта не інфа на месцы. Гэта інфа/рэклама ў інтэрнеце. Яна на каго разлічана?
Да таго ж гэта называецца ні сабе, ні людзям. Бо там незразумела ні беларусам, ні замежнікам.
Па-нармальнаму робіцца так: інфа па-беларуску (ок, руску), а побач па-ангельску, раз уж ёсць імавернасць, што хтосьці, апроч беларусаў, гэтым цікавіцца.
А я тебе давно говорила, что "враг" не там
Адно другога не выключае, на жаль.
Проста першы "вораг" сваю справу ўжо збольшага зрабіў. Другі пакуль у працэсе.
Не знаю', насколько это имеет отношение к психологии. Но ведь иностранные слова это только следствие того, что все новое и креативное появляется не от нас. Когда мы чего-нибудь изобретем и главное внедрим, то сами и назовем.
Гэта ўсё так. З гэтым я згодная. Але каб толькі назвамі вынаходніцтваў усё і абмяжоўвалася...
На мой погляд, гэтая выява (праграма Браслаўскага фэста) якраз яскравы прыклад таго, што зусім не ў вынаходніцтве рэч.
Што далёка хадзіць. Вышэй пра аддыктыўны было. Залежны - гэта ж і дурню ясна. Проста і нецікава. А аддыктыўны напісаў - і як адразу на-іншаму ўсё выглядае! Па-разумнаму, з веданнем пытання...
Вось і тут тое ж. Язда на роварах - гэта ж банальна і нецікава. А кросс-кантрі - гэта ж зусім іншая рэч! Па-сучаснаму, па-моднаму. Ужо і нясорамна паўдзельнічаць...