попробую тебе показать разницу межде внутренней эмиграцией и сетевой идентичностью)) ВЭ - когда условия изменились, не устраивают тебя, как личность, и ты уходишь в себя, физически живешь, выполняешь все как и раньше, но нет какого-та развития, прогресса, ты какбы из-за неприятия новых условий, ограничиваешь себя от общества. СИ - при тех же условиях дает возможность функционировать в сети, оставаясь собой и развиваясь различно. вот, допустим, отключать в рб интернет, ты ощутишь это сильно? это сейчас))) а если на год? на 2?
представляешь, какое будет отставание во всем, связанным с цивилизацией.
Дзякуй.
Але што бянтэжыць тут мяне...
Скуль такі дакладны падзел паміж унутранай эміграцыяй і 3-й, асабліва калі яе разумець як сеткавую, ідэнтычнасцю?
Я, напэўна, разумею ўнутраную эміграцыю нашмат шырэй, чым ты. Яна зусім не выключае развіцця, бо я не лічу, што развіццё мажлівае выключна праз сеткі і што пад развіццём абавязкова разумеецца доступ да безлічы інфармацыі. Многа - не значыць добра. Многа - гэта проста многа. А будзе добра ці кепска залежыць ад асобы, якая інфармацыю ўспрымае. А не ад самой інфармацыі.
З іншага боку сеткавая ідэнтычнасць не абавязкова разумее пад сабой развіццё. Можна быць у сетцы, атрымліваць безліч інфармацыі і заставацца там жа, дзе ёсць. Ну ці як мінімум, можна расці колькасна (я пачытаў яшчэ і гэта, даведаўся яшчэ і пра гэта, цяпер ў курсе і таго), але не якасна (я як не ўмеў рабіць з гэтага высновы, так і не ўмею, я як быў нецярпімым, так і застаўся)
Словы ў дужках - чыста для прыкладу і разумення.
То бок па мне з унутранай эміграцыі (УЭ) і сеткавай ідэнтычнасцю не ўсё так проста.
Іншая рэч, калі пад 3-й ідэнтычнасцю разумеецца штосьці большае, чым доступ да інтэрнета і сетак. Калі пад ёй разумеецца менавіта здольнасць яднацца, а не раздзяляць, чуць, а не толькі гаварыць, быць цярпімым на справе, а не толькі дэкларацыях, сапраўды ствараць агульную рэальнасць паверх усіх існых і мажлівых межаў (дзяржаўных, нацыянальнальных, ментальных, камунікацыйных, рознасцяў поглядаў і меркаванняў і г.д.), калі пад ёй разумеецца здольнасць быць устойлівым да дэфармацый у сэнсе мажлівасці захавання сябе са сваімі адметнасцямі, але мажлівасці змяненняў у сэнсе развіцця і рэагавання на аб'ектыўныя змяненні звонку. То так. Такая ідэнтчынасць вартая імкнення да яе.
Зараз яшчэ такі момант.
Ок, чэла не задавальняе навакольная рэальнасць, ён сыходзіць у сябе, займаецца сабой, мала зважаючы на рэальнасць і мала ўплываючы на яе.
І тут у мяне пытанне.
А чым у такім разе ўнутраны эмігрант ад так званага шэраговага абывацеля адрозніваецца? Які такім самым чынам займаецца сваімі праблемамі, наладжавае свой быт і мала зважае на тое, што адбываецца вакол?
Дарэчы...так, да слова. ) У суседняй тэме Кацярына спасылку на артыкул Калінкінай давала. Там пра сваякоў, што пасварыліся на глебе апошніх украінскіх падзей. Ну і старэйшае пакаленне было згаданае. Якім няма справы да якіх заўгодна сцягоў, бо ў іх нармальныя агульначалавечыя каштоўнасці - адсутнасць вайны. ("абы не было вайны").
Дык падумалася там мне. А гэта дакладна не 3-я ідэнтычнасць, якая устойлівая да дэфармацый і якая абапіраецца на агульныя каштоўнасці і адзіная не бярэцца за зброю ў адрозненне ад..?

Чёта па Дацюку падобна атрымліваецца, не?
Перечитала страницы темы после появления в ней статьи Дацюка.
Нават адчула сваю віну.))))
Падазраю, каб я не ўсунулася са сваім постам з просьбай аб раз'ясненнях, артыкул бы моўчкі прачытаўся, як у суседняй тэме, і быў бы мір і спакой.)))))
Викалина, са свайго досведу. Роля чытача месцамі і цягам нейкага часу - не такая і кепская рэч.)
Дапамагае астыць і паглядзець на размовы збоку.)))
Я да таго, што дыялог -
заўжды справа
2-хбаковая і ўзаемная.
Не бывае так, што вінаватыя з аднаго боку. А калі ёсць абсалютная пэўнасць, што гэта ўсё ж менавіта так, ці калі няма жадання штосьці наладжваць, то мэтазгодней, імхо, з тым дакладна бокам проста ў дыялог не ўступаць. А не выключацца з размовы і камунікацыі цалкам. Усё імхо.
п.с. мне таксама шкада, што ты пакуль у ролі чытача.) Веру, што гэта часова і ненадоўга. ) Праўда?
