Так.) Аналагічна. Гэтым пытаннем я таксама задаюся. Штосьці кшталту: дзе заканчваецца талерантнасць і пачынаецца самазнішчэнне?Меня больше, нежели сама толерантность всегда интересовал вопрос где проходят границы толерантности, и имеют ли они место быть.
Па-мойму, нават спрабавалі гаварыць пра гэта калісьці. І прыходзілі да думкі, што талерантнасць мажлівая толькі там, дзе ёсць яна ж у адказ. А калі іншае неталерантнае да твайго, то твая талерантнасць - прамы шлях да знікнення твайго, як такога.
============
Ну тут яны разглядаюцца, як дзеянні з прыстаўкай "с - , су - ". Адчуваць і перажываць з... То бок штосьці кшталту: я таксама адчуваю і таксама перажываю, таму разумею і вашае, чужое. ІМХО, без паралелей з уласным разуменне чужога немажліва.вот спачуванне и переживанне вообще к толерантности в моем понимании не относятся,
Таму так умоўна і напісала.
Бо калі проста павага... Павага - таксама панятак расцяжны. Можна паважаць=быць абыякавым (маўляў, так-так, паважаю, а насамрэч табе проста няма справы да гэтага чужога. Павага такая "абазначаная", што называецца).
Тое ж з павагай - выхаванасцю. Я, як чалавек культурны не магу не паважаць, але ў глыбіні душы мяне ад вашага чужога ванітуе.
А вось павага - спачуванне ў гэтым сэнсе найбольш паўнавартасная.
Ну...калі ў прынцыпе зразумела, што я маю на ўвазе.)
=============
Сообщение от котеночкина
да, двойные стандарты, двойная мораль, они самые.
ястно
Катерина, а што так скептычна-іранічна?
Я працягваю лічыць, што толькі прызнанне неаб'ектыўнасці як факта, болей за тое, немажлівасці аб'ектыўнасці па азначэнні, прызнанне падвойных стандартаў і розных падыходаў дае шанец да аб'ектыўнасці наблізіцца.) Як не парадаксальна гэта гучыць.)
Адваротнае - ніколі. Пэўнасць, што я-то стараюся і я-то імкнуся, у адрозненне ад..., толькі засціць вочы і апроч надання вагі самому сабе нічога не дае.)
==========
Думаю, так. Ці мяняешся сам ці мяняецца асяроддзе.терпеть невозможно бесконечно
Последнее редактирование: