Навеяла суседняй тэмай...
І ўсё ж. Чым ёсць талерантнасць? Прынамсі для вас?
- гэта абыякавасць? ( мне няма да вас справы. Акурат як у адным з варынтаў адказаў у суседняй тэме)
- гэта спачуванне/суперыжыванне? (Я разумею вашыя ідэалы, спачуваю ім, хоць і не падзяляю іх)
- гэта цярплівасць/выхаванасць? (мне нецікавыя вашыя ідэалы і слабасці, і нават я іх не выношу, але як чалавек культурны і выхаваны, я стрымліваюся, гэтага не паказваю і прабачаю вам вашыя слабасці)
- гэта ўсё вышэй пералічанае разам?
=========
k_ja_ra, а зачем сочувствовать чьим-то идеалам,если их не разделяешь?Имхо,это уже сразу ставит эти идеалы на какую-то уязвимую позицию,слабую,зависимую,неполноценную.
Тебе же не придет в голову сочувствовать идеалам фашистов.Потому что они для тебя заведомо агрессивные,а отчасти значит и сильные.
Одно из определений понятия толерантности это пассивное принятие окружающей среды.Толерантных,думаю,не так уж много)я бы сказала единицы.
Из перечисленного тобой я бы своей толерантности всего понемножку взяла,точнее я так у себя ее ощущаю,как некий сплав.
Да,и еще я думаю,что воспитанность и сдержанность однозначно не залог толерантности.
Igra, я, напэўна, талерантнасць у шырокім сэнсе мела на ўвазе. Без прывязкі да нейкай канкрэтнай з'явы. Талерантнасць да іншага мерквання, прыкладам, ці іншых перакананняў. Да слабасцяў, недахопаў, ну і г.д. Менавіта шырока. Хаця можа так і няправільна...і трэба весці гаворку не пра талерантнасць увогуле, а яе ж да дакладных рэчаў.
І тым не менш, калі само паняцце разглядаць...Я так падумала... Для мяне напэўна, у маім разуменні гэтага тэрміна, скажам так, талерантнасць у найбольш чыстым выглядзе - гэта мой умоўны 2-і пункт.
Але на справе. у жыцці пасуюць усе. То бок у больш шырокім сэнсе, талерантнасць, напэўна, гэта проста адсутнасць агрэсіі, ці як мінімум яе рэальных праяваў, у дачыненні да якой-небудзь з'явы.
Карацей, калі ты не б'еш за штосьці морду, хоць табе яно недзе і не падабаецца - гэта таксама талерантнасць. Па мне, у сэнсе.
а зачем сочувствовать чьим-то идеалам,если их не разделяешь?
Тут, мажліва, пад спачуваннем маецца на ўвазе хутчэй павага. Павага да чужога. Разуменне, што яно ёсць. Бо спачуванне - гэта падзяленне ідэалаў і ёсць, у прынцыпе. Ты маеш рацыю.
Тебе же не придет в голову сочувствовать идеалам фашистов
Ты, хутчэй за ўсё, зараз маеш на ўвазе менавіта нейкія адмоўныя з'явы, ці штосьці блізкае да іх. Я ж у агульным і цэлым разважаю.
Хаця, паўтаруся, можа настолькі шырока гэта рабіць і няправільна.