не было у меня такой интересно, в чем секрет ее привлекательности для детей?
У мяне таксама не было. Але ў чым сакрэт, думаю, што разумею. ) Гэта ўсё з той жа серыі "займальнае", калі, падавалася б, далёкая і абстрактная навука "ажывае" ў штодзённых рэчах, на якія ты і ўвагі звычайна не звяртаеш.
Каб у мяне такая была, мне б яна пэўна ж падабалася б таксама.) У мяне і цяпер, як карцінкі, пабачыла, аж заказытала пагартаць.)))
Ды куды ўжо лягчэй.) Амаль не ўключаюся, калі ты заўважыла, чыста назіраю.))))
Катерина, ты не бачыш розніцы ў камунікацыі тут прысутных?
Ну, прыкладам, ідзе абмеркаванне выкладзенай спасылкі. Цалкам сабе цікавае, спакойнае, недзе пагаджаецца народ, недзе крытыкуе. Для гэтага і выкладваюцца спасылкі, хіба не?
Прыходзіць аўтарка спасылкі: "а-ёй, які крык падняўся! Ну пэўна ж таму, што спасылка мая."
Гэта што? Манія вялікасці?
Плюс абмеркаванне з фармата "размова на тэму" адразу пачынае пераходзіць у фармат "кансультацыя": "глядзі, давай разбяром, а з чаго тут "с**ць" у цябе узялося, гэта штосьці тваё, ты сабе забараняеш...і г.д."
Гэта нашто?
Ты гэтага, праўда, не бачыш, ці проста аддаеш перавагу на гэта не зважаць?
Калі другое - то я цябе разумею. Калі першае - то не.
Апроч таго што раз за разам пад лекавальную раздачу трапляюць усё новыя і новыя людзі (Магду цяжка западозрыць у прадузятасці, так жа? у адрозненне ад Оріон, Ігры, мяне

)) ), гэта выглядае проста смешна.) Мне шкада, але гэта так.

І я тупа не разумею, чаму ніяк не ўзнікае жадання фармат камунікацыі ўсё ж неяк змяніць...
А так усё нармальна.) Выдыхаем, расслабляемся, працягваем.

)