Не, усё нармальна.) Усё нармальна ты лічыш.)Ты хочешь об этом поговорить?(с)
Или тебе показалось,что я считаю это ненормальным?)
Нет,если так,я считаю нормальными оба варианта-как обращать,так и не обращать внимание на что-то,что не совпадает с моим.То есть,отметив,идти дальше,если это что-то несущественное на мой взгляд.
Але я ў працяг падумала вось аб чым. Звяртаць увагу і ісці далей можна па-рознаму. Можна лічыць а) праўда мая, іншы чалавек тут памыляецца, але і Бог з ім, бывае, не смяротна.
б) маё і ягонае абсалютна раўназначныя як бы, і я не памыляюся, і ён не памыляецца. Яму падабаецца сіняе, мне зялёнае. Парытэт.
в) іншы чалавек сваім выкрэслівае маё. То бок яму не проста не падабаецца зялёнае, ён кажа, што зялёнага няма ў прыродзе.
Плюс варыянт "а)" можа быць памылковым. І можа аказацца, што мае рацыю той чалавек, а памылялася якраз я, хоць гэта і несмяротна. У такім выпадку мне важна гэта ведаць. Каб наступным разам пры нейкай нагодзе і выпадкаовай размове я хаця б не даводзіла, што праўда мая. А памятала, што ў мяне тут ці прабел, ці неразуменне, ці ячшэ што.
Ну і ў кожных з варыянтаў, адпаведна, можа быць розная стратэгія далейшых паводзінаў. У варыянце а) трэба разабрацца, у б) абмяняцца меркаваннямі і даведацца, што і сіняе камусьці падабаецца, а ў в) ці выкрэсліць і самому для сябе таго чалавека, раз уж зёлёнага для яго ў прыродзе няма, ці даводзіць, што зялёнае такі ёсць, але ён цалкам сабе мае права гэтае зялёнае не падабаць.
Неяк так.)