Симона-Таисия, я чамусьці думаю, што гаворка не пра нейкае мегасабедараванне, аднойчы і назаўжды, а пра куды больш дробныя рэчы. Самаедства так званае. Калі дакараеш сябе "ой, не так сказаў", "ой, а нашто накрычаў, цяпер сам жа мучышся грызотамі сумлення", "ой, а правільней трэба было так зрабіць" і г.д. І самае цікавае, злосць і нават крыўда на іншых узнікае часта акурат там, дзе сам адчуваеш, што "штосьці не так". Іншы чалавек гэта толькі адлюстроўвае пэўным чынам, але паколькі адлюстраванне больш бачнае, чым сама выява, то і злуешся ў той бок.

Калі ўнутры спакойна, то і злосці амаль не бывае, цябе проста не чапляе глыбока тады.
І тады зразумелая думка пра тое, што важней сабе прабачыць. Бо пакуль сам з сабой не дамовішся, пакуль не супакоішся ўнутры, і на іншага злосць/крыўда не праходзіць.
Я па сабе ведаю. У выпадку канфлікту, калі я адчуваю, што паводзілася годна і найлепшым чынам, у мяне не застаецца крыўды і злосці. Максімум разуменне, што той іншы не меў рацыі, вось так непрыгожа зрабіў, ну і хай яго да лешага, ён сам сабе злы Бураціна.) А калі адчуваю, што прамахнулася з рэакцыяй, што не выйшла ідэальна з сітуацыі, ой, як мяне калбасіць.))))) Спачатку на таго іншага, а потым на сябе, што чарговы раз дазволіла ўцягнуць сябе ў непрыемнае для сябе становішча і паводзіны. )))))