Памятаю, чытала ў дзяцінстве раман-працяг Овода.
Ужо кепска памятаю сюжэт. Зусім не памятаю, дакладней. Але памятаю сутнасць: там разрыў здарыўся таму, што аднаму з двух штосьці падалося/прывідзелася. Здрада прывідзелася. Другі пра гэта даведаўся толькі напрыканцы жыцця, калі штосьці змяніць ужо было нельга. І само сабой, ні пра якую здраду насамрэч і гаворкі не было.
Я і па сёння памятаю гэтае сваё адчуванне безнадзейнасці, шкадобы, злосці на тое, што людзі маглі проста пагаварыць і быць шчаслівымі разам, але адзін з іх вырашыў, што лепей моўчкі сысці...
Карацей, гэта штосьці псіхалагічнае і асабістае, напэўна.))))) Але не разумею я маўклівых сыходаў і нежадання разабрацца і захаваць.