Психологическая беседка. Архив

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Orion

Созвездие
страх, что с ними что-то случится, я не пойму просто, что за страх такой?
если у вас в мироощущении с рождением детей ничего не изменилось, то я наверное не объясню, это что-то иррациональное..

я не могу в моем случае назвать это страхом.
Тем более как-то ограничивающим мою жизнь.
оно не ограничивает жизнь.. но оно меняет восприятие.. без детей все было иначе.. и т.к я выше написала что это что-то иррациональное, то возможно страх это не то слово..

что? ты ж не причислил себя к подзаборным? :)
 

Magda

Well-known member
На мой взгляд крайности способны убить любой разговор. Было бы интереснее, если бы собеседники априори считались адекватными людьми. А то как-то приходится вдаваться в довольно странные пояснения, на мой взгляд, излишние.
На мой взгляд разговор завязывается и продолжается, только если есть заинтересованность. Я не думаю, что доказываю что-то здесь Вам или любому другому участнику дискуссии. И вряд ли Вы/... доказываете что-то мне.
Если есть чувство неадекватности, то лучше закончить.
Спасибо всем.
 

BabuschkinHaus

Well-known member
Стереотипы тесно связаны с осознанностью)). Когда человек понимает, что все в этом мире стереотипы, но можно и "иначе", - множество возможностей открывается. Т.к. обычно большинство за стереотипы не заглядывает, следовательно, конкуренции меньше. В открывшихся вариантах, которые совсем не интересуют большинство.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
это такое состояние в голове.. и теперь на всю жизнь в тебе поселяется страх..
если у вас в мироощущении с рождением детей ничего не изменилось, то я наверное не объясню, это что-то иррациональное..
Orion, я вось таксама па-иншаму гэта адчуваю.
У мяне - шчасьце. Шчасьце, што цяпер побач са мной жыве гэты чалавечак. Што я магу дакрануцца да гэтых пальчыкаў. Перачытаць любімыя казкі. Пражыць яшчэ адно (у маім выпадку -два) дзяцінства. А потым - юнацтва.
Гэта не адмаўляе трывог і бяссонных начэй. Хваляваньняў. Але галоўнае адчуваньне - пазітыўнае.

а может и рада бы как все, но не сложилось и тогда начинается "я просто сама так не хочу", а не "не берут замуж" и большой вопрос возникает в каком случае она сама себе больше врет
а чаму абавязкова трэба падвергнуць думкі і словы іншага сумневу? Чаму абавязкова "хлусіць"? Чаму не дапусьціць, што для некага складнікі шчасьця на пэўных этапах зусім іншыя.
 

Orion

Созвездие
Чаму не дапусьціць, што для некага складнікі шчасьця на пэўных этапах зусім іншыя.
а это обычно просто видно :) мне

Гэта не адмаўляе трывог і бяссонных начэй. Хваляваньняў. Але галоўнае адчуваньне - пазітыўнае.
ну есть люди наверное которые и в детстве не были такими беззаботными как я, поэтому для меня ярче выглядит то чего не было до этого :)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
а это обычно просто видно мне
ааа.. вы таксама з тых людзей, якія лепш за субяседніка ведаюць, што ён мае на ўвазе і што для яго лепш?

Часам вельмі добра адчуваецца, што людзі прыкладаюць словы субяседніка на свой асабісты вопыт. І калі вопыт субяседніка гэтаму самаму асабістаму вопыту супярэчыць, то могуць ўзьнікнуць словы кшталту " да ну", "хлусяць яны", "гэта проста лянота" "яны шукаюць апраўданьне сабе" і інш. А насамрэч мы проста вельмі розныя. Нездарма ж кажуць, "что рускому хорошо, то немцу - смерть".
 
Последнее редактирование:

Orion

Созвездие
ааа.. вы таксама з тых людзей, якія лепш за субяседніка ведаюць, што ён мае на ўвазе і што для яго лепш?
нет, мое вИдение касается не случаев когда что-то имеется в виду :) тем более в интернете
І калі вопыт субяседніка гэтаму самаму асабістаму вопыту супярэчыць, то могуць ўзьнікнуць словы кшталту " да ну", "хлусяць яны", "гэта проста лянота" "яны шукаюць апраўданьне сабе" і інш.
ну мне ли этого не знать :) я тут частенько не попадаю в струю :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Нет, только одну фразу, в которой написано, что согласно стереотипам родителям следует делать то-то и то-то)
Паўтаруся. Была размова. На тэму стэрэатыпаў. Датычных дзяцей і бацькоў у тым ліку. Чытаючы размову і выхапіўшы позіркам фразу пра адпачынак, узгадала сябе і напісала ў працяг тэмы стэрэатыпаў, датычных бацькоў і дзяцей.
Калі б я апелявала, апелявала да пэўнага поста, апелявала да пэўнага ўдзельніка, я б гэты пост і гэтага ўдзельніка працытавала яшчэ там вышэй і дакладна б па ім, гэтым посце, выказвалася.
Цытаваць размову не бачу сэнсу і тэхнічнай мажлівасці.


К сожалению, на мой взгляд, ничего не прояснилось. И я по-прежнему считаю, что апеллировала ты к несуществующим утверждениям
Нічога не праяснілася, ці ты засталася пры сваёй версіі мной прачытанага?
Ты хочаш сказаць, што ты ўспрыняла мой пост як супрацьпастаўленне/апеляцыю да чагосьці вышэй? Ок. Я дапускаю, што магла, што можна было так ўспрыняць. Адзінае, чаго я не разумею, чаму шматлікіх тлумачэнняў, што гэта не так, недастаткова ўсё ж.)
Але незалежна ад гэтага - нічога страшнага.) Я пастараюся перажыць, што ты працягваеш лічыць менавіта так.) Пагатоў не бачу механізмаў і рычагоў, якімі я магла б і мела б гэта змяніць. :)
Так што так таму і быць.:)

а чаму абавязкова трэба падвергнуць думкі і словы іншага сумневу?
А чаму абавязкова? У Оріон напісана: "может". Гэта значыць: можа так, а можа і іначай.
У сваю чаргу чалавек, які па меркаванні кагосьці пільнуецца стэрэатыпаў, таксама можа насамрэч не стэрэатыпаў пільнуецца, а робіць так, як хоча, і так, як яму зручна.
Тут гэтае "чаму абавязкова трэба падвергнуць думкі і словы іншага сумневу?" таксама працуе, так жа? )

Што да дзяцей. То вось з'ездзіўшы сёння чарговы раз з адной з дачок да артадонта (а ездзім мы да яго па чарзе то з адной, то другой з розных прычын метадычна ўжо чатыры гады). Дык вось з'ездзіўшы, падумала. Калі выкрэсліць пытанні здароўя, харчавання і адзення, то сапраўды не бачу праблем з дзецьмі. :) Гэта з серыі "а в остальном, прекрасная маркіза, все хорошо, все хорошо".)
Асабіста для мяне гэта і ёсць галаўны боль: усе гэтыя дактары, абследаванні, медагляды, хваробы, ежа, набыванне адзення і г.д. Менавіта гэта і выматвае. Асабіста мяне. Астатняе - гэта дробязі і толькі ў радасць.)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
А чаму абавязкова? У Оріон напісана: "может". Гэта значыць: можа так, а можа і іначай.

k_ja_ra, я адкажу так, агульна.
Я калі чытаю, успрымаю тэкст цалкам. Не па словах. У мяне пры чытаньні фарміруецца сэнс напісанага. Калі я чагосьці не зразумела з першапачаткова прачытанага, ці тэкст заставіў мяне моцна ў некаторых месцах задумацца, я перачытаю. І зьвярну ўвагу на асобныя словы.
Але збольшага, у мяне атрымоўваецца так, як я напісала вышэй. Я не разбіраю напісанае па словах. Наадварот, калі тут (на форуме) пачынаецца разбор "а тут такога не напісана", я страчваю нітку размовы і не зразумець, пра што ідзе гаворка.
І сама я пішу тэкст так, як я б сказала яго вочы-у-вочы. Не вывяраючы словы. Проста перадаючы эмоцыю ці яшчэ які кантэкст. Калі мяне папросяць удакладніць, то да, я буду падбіраць словы і фармулёўкі, каб не узьнікала двухсэнсоўных трактаваньняў.
Такая вось асаблівасьць псіхікі :) Таму ў мяне амаль бессэнсоўна пытацца, чаму я выдала тую ці іншую рэакцыю на тэкст, "бо там жа такого не напісана даслоўна".

У сваю чаргу чалавек, які па меркаванні кагосьці пільнуецца стэрэатыпаў, таксама можа насамрэч не стэрэатыпаў пільнуецца, а робіць так, як хоча, і так, як яму зручна.
Я толькі за. Я ж нідзе не кажу, што чалавек, які прыняў нейкія правілы гульні (тыя, якія яму падабаюцца і добра пасуюць да яго склада характара), нейкі "няправільны чалавек" і жыве ён няправільна. Я ж наадварот за тое, каб кожны выбіраў зручную для сябе мадэль канструяваньня асабістага жыцьця.
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, дзякуй.) Проста ты, як тут кажуць, апеляюш да таго, чаго няма.)
Болей за тое, ёсць іншыя ўдзельнікі, якія таксама чытаюць, і таксама ўспрымаюць тэкст цалкам, толькі ўжо з улікам той трансфармацыі, якая адбылася ў цябе.) З твайго поста вынікае, што Оріон абавязкова падвяргае думкі і словы іншага сумневу, у той час, як яна толькі сказала, што цалкам мажліва, што чалавек можа і хацеў бы таго ці іншага, але паколькі яно недасяжнае з тых ці іншых прычын, то яму прасцей назваць гэта стэрэатыпам, а не прызнавацца, што тое, чаго хочацца, недасяжнае. І гэтак далей.) Так і атрымліваюцца скажэнні.)

Ну і памятаю, што пры ўсім успрыманні тэкста цалкам, ты такі за дакладнасць, так? )
Вось на гэта я і звярнула ўвагу.)

Вось. То бок нам збоку ніколі не разабрацца, што там у чалавека насамрэч. Ні ў бок ягонага нібыта пільнавання стэрэатыпаў, ні ў бок, наадварот, іх адсутнасці.)

Т.к. обычно большинство за стереотипы не заглядывает,
А вам гэта скуль вядома? Можа, цалкам сабе заглядаваюць? Гэта збоку як відаць?
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
З твайго поста вынікае, што Оріон абавязкова падвяргае думкі і словы іншага сумневу
з майго паста вынікае (як я гэта ўспрымаю): "а можна проста прайсьці міма той дзяўчыны, якая не хоча замуж у свае 30 і не падвяргаць яе словы сумневу? Проста паверыць у яе шчырасьць як у аксіёму? Не перакладаць яе словы на свой вопыт, м?"

Болей за тое, ёсць іншыя ўдзельнікі, якія таксама чытаюць, і таксама ўспрымаюць тэкст цалкам, толькі ўжо з улікам той трансфармацыі, якая адбылася ў цябе.)
я не магу адказваць за іншых удзельнікаў і што і як яны ўспрымаюць. Калі камусьці яшчэ захочацца пацікавіцца ў Оріон, што /чаму/навошта, ён пацікавіцца. Я так думаю.

ты такі за дакладнасць, так? )
у фактах. Якія маюць рэальнае існаваньне.
 

k_ja_ra

Well-known member
Вось з чым згодная, прабяжаўшыся па напісаным вышэй, дык з тым, што важная "кангруэнтнасць".) DSimona, па-мойму, пісала.) Калі тое, што кажацца, адпавядае таму, што робіцца.) І наадварот. Незалежна ад стэрэатыпаў ці іх адсутнасці.)))))))
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Вось. То бок нам збоку ніколі не разабрацца, што там у чалавека насамрэч. Ні ў бок ягонага нібыта пільнавання стэрэатыпаў, ні ў бок, наадварот, іх адсутнасці.)
так я, быццам бы, іншым людзям не прыпісвала "следования стереотипам". І ў віну ім гэта не ставіла. Калі нехта нешта такое ў маіх словах прачытаў, прашу прабачэньня за цяжкасьці інтэрнэт-камунікацыі.
 

k_ja_ra

Well-known member
"а можна проста прайсьці міма той дзяўчыны, якая не хоча замуж у свае 30 і не падвяргаць яе словы сумневу?"
Можна.) Але мы ж зараз пэўную тэму абмяркоўваем.) Вось і раглядаюцца розныя сітуацыі.)
Асабіста я хацела сям'і і дзяцей.) Незалежна ад стэрэатыпаў.) І падазраю, такіх, як я, большасць.) Якія пры гэтым у стэрэатыпы цалкам сабе трапляюць.)
Асабіста я маю вышэйшую адукацыю.) Незалежна ад стэрэатыпаў.)
А пра тое, што вышэйшая адукацыя - стэрэатып, па маіх назіраннях, часцей за ўсё разважаюць тыя, у каго яна якраз ёсць.)))))
 

Mahima

переименовалась:)
А пра тое, што вышэйшая адукацыя - стэрэатып, па маіх назіраннях, часцей за ўсё разважаюць тыя, у каго яна якраз ёсць.)))))
дык личный опыт сказывается:))) когда она есть - а смысл..не в ней совсем.

Видимо, вот это ощущение бессмысленности и есть показатель того, что следовал какой-то цели стереотипно, потому что так принято, положено, правильно, а как же иначе.
 

k_ja_ra

Well-known member
так я, быццам бы, іншым людзям не прыпісвала "следования стереотипам".
А я і не кажу, што прыпісвала.)
Я напісала, што роўна так, як нам не відаць, ці ў стэрэатыпах чалавек, роўна так жа не відаць, што ён не ў іх. Усё. )
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху