Яшчэ падумала... гэта не новае, гэта
чужое. І менавіта ў гэтым рэч, напэўна. Менавіта таму выклікае непрыманне і негатыўную рэакцыю. Новыя для сябе, але, як аказваецца, існыя ў мове беларускія словы, напрыклад, я сустракаю з радасцю, цікавасцю і жаданнем запомніць і карыстаць. Вось толькі атрымліваецца не заўжды. На мой жаль.
п.с. Прабачаюся, што зноў вярнулася. Проста раптам думка прыйшла. ) І трэба ж абавязкова з ёй выступіць. ))))))))))) Іначай жа ніяк.)))
В этой теме я узнала целую кучу психологических терминов. Новых для меня. И стандартных для тех, кто изучал психологию. Мне было интересно, я читала, что за они. Нормальны процесс. Нет?
Зараз пабачыла.) Заадно і на псіхалогію пераключымся.)
Ва ўсім ёсць мера. Гэта суб'ектыўны панятак, але збольшага адчуваецца людзьмі, на мой погляд. І звычайна вельмі адчуваецца, калі тэрміналогія ўжываецца таму, што іначай не скажаш, прычым з паясненнямі, раскрыццём панятку ці таго, аб чым кажуць, і калі ў трох радках 15 тэрмінаў, а думкі, як такой і няма. То бок бывае, што тэрміналогія - і ёсць мэта. Уразіць суразмоўцаў, паказаць сябе мегаспецом, а ім, адпаведна, даць адчуць, якія яны доўбні і таму ім лепей бы памаўчаць і г.д. Незнаёма?

Думаю, знаёма. Пры гэтым факта таго, што сапраўды існуе спецыфічная тэрміналогія, ніхто не адмаўляе. Плюс ты вельмі трапна заўважыла, што тыя ці іншыя словы бываюць да месца ў пэўнай кампаніі і пэўным месцы. Думаю, ты такі са сваімі калегамі неяк іначай размаўляеш, чым на форуме. На тэмы, якія тычацца прафесійнай дзейнасці, маю на ўвазе. То бок на форуме ты хутчэй за ўсё робіш зніжку на тое, што людзі тут не профі, таму выказваешся прасцей. Не? І таксама карона не падае, так жа? І вось тады, калі ў цябе сустрэнецца нейкі незнаёмы тэрмін, то тады і спытаць можна ці самому ў гугл схадзіць. І гэта не выклікае непрымання і адчування знарочыстасці з твайго боку.
То бок баланс важны ў тэрмінах гэтых. Што будзе, калі кожны пачне тэрмінамі, якімі валодае, сыпаць? Каму ад гэтага будзе лепей?