Не. Што ты.) Я там падправіла вышэй. Відаць, пазней, чым ты ўбачыла пост.)
Але пры жаданні выказацца сапраўды неабвязкова звяртацца да кагосьці пэўнага.
Igra, думаю, я цябе разумею. Проста ты зыходзіш са свайго прыкладу, хоць бы і гэтага:
регистрация в соцсетях для того, чтобы не выделяться среди сверстников
а я са свайго, ці сваіх.
Рэгістравацца дзеля таго, каб не выдзяляцца, напэўна неабвязкова. Можна для таго, каб быць у тэме, ведаць, што гэта і з чым яго ядуць, і не акругляць вочы, калі ў кампаніі пра гэта заходзіць гаворка. Гэта тады як называецца? Згодна з тваім разуменнем?
Ну і я апошні раз паспрабую пра сваё. Больш-менш схематычна. Ёсць пэўная грамадства. У якім карыстаюцца пэўнай лексікай. Чалавеку яна, лексіка, недаспадобы. Але чалавек існуе ў гэтым грамадстве, і каб быць зразуметым і разумець самому, яму даводзіцца лексіку прымаць. Гэта як называецца? Сама лексіка без грамадства яму сто год не трэба і недаспадобы, яшчэ раз звяртаю ўвагу.
Я лічу, што гэта канфармізм у той ці іншай ступені. Ты лічыш, як я разумею, што чалавеку гэта трэба, а значыць гэта не канфармізм. Так? Я правільна цябе разумею?
А, по-твоему, кто, если не старушка?
Чалавек, якому не падабаюцца пэўныя з'явы, які бачыць у іх хутчэй шкоду, чым карысць, для якога новае (і не новае) не роўна добрае, і якому цікава пра гэта пагаварыць/абмеркаваць.
но то, что неизбежное отчасти, то да.
Чаму? Я не разумею, крос-кантрі і паті - гэта сапраўды так неабходна? Без гэтага ангельскага складніку моладзь не прывабіць?
Глядзі ж. Мы на свае вочы бачым, як закідваецца новае слова. Не памятаю. Тое, што спіс выканаўцаў значыць. І заўваж, народ яго гатовы падхапіць. А нашто? Якое такое новае і выдатнае яно ў сабе нясе?
Знішчаецца ж нацыянальны код, калі знішчаецца мова. Людзі так і думаюць, як кажуць... Гэтымі паті, ---кінгамі і іншым. Не?