А я ўсё пра шашлыкі з лужайкай думаю.)
На мой погляд, не хочацца іх не таму, што яны на адным і тым жа месцы, а таму, што штосьці ў іх не падабаецца: ці самі шашлыкі так сабе, ці месца, ці кампанія ці яшчэ штосьці.) А калі падабаецца, то адно і тое ж не моцна і пужае.)
Я да чаго. Тут як з тымі ацэнкамі. Не падабаюцца ці падабаюцца яны не самі па сабе, а ў залежнасці ад прыемнасці/непрыемнасці для суб'екта.
Думаю, любоў да перамен і новага ў людзей прыкладна аднолькавая. Проста хочацца тых перамен і таго новага, якое падабаецца, прыемнае і лічыцца чалавекам правільным, і не хочацца тых, з якімі, адпаведна, усё наадварот. Я ўжо прыклад з законамі прыводзіла. Штосьці ў месцы іх жаданне перамен і новага не працуе ў бальшыні. А чаму?
Я вось, можа, хачу перамен і такога новага, якое бальшыні якраз не спадабаецца.

І не хачу таго, што, наадварот, многім падабаецца. Дык ёсць у мяне любоў да перамен ці няма?
