Ёсць сітуацыя для абмеркавання. Ці...лепей сказаць, мне б былі цікавыя меркаванні прысутных аб наступным.
У нашай школе, і мажліва, не толькі нашай ёсць практыка дзяжурстваў класаў па школе. Звычайна з 5-6 класа пачынаючы. Дзяжураць цягам тыдню. Прыходзяць раней, там нейкая лінейка ў іх нават, потым частка дзяцей стаіць на ўваходзе - нібыта сустракае вучняў, частка на калідорах за парадкам сочыць, частка дзяжурыць у сталоўцы - дапамагае накрываць сняданкі і абеды. Думаю, усім знаёма і зразумела.
Калі вучні нашай школы спазняюцца да першага ўрока, у іх ужо традыцыйна збіраюць дзённікі. Відаць, штосьці туды запісваюць (заўвагу? я пра гэты момант не вельмі ў курсе), а потым разносяць дзённікі па класах.
Дык вось з пару дзён таму збірала дзённікі ў тых, хто спазніўся, і потым разносіла іх па класах у тым ліку мая старэйшая.
То бок спачатку пасля званка на першы ўрок на ўваходзе разам з дзяжурнымі стаяла завуч, потым яна сышла, пакінуўшы траіх дзяўчатак нашага класу адных і загадаўшы гэтыя дзённікі збіраць.
Дзіця мне з радасцю і захапленнем гэта расказвала. Асабліва пра момант паходаў потым па класах і раздачы дзённікаў з заўвагамі.
Пытанне - вы б як паставіліся да такога расказа і такіх дзеянняў? Да вось гэтага збірання дзённікаў, і ў прыватнасці збірання іх падчас адсутнасці завуча?