мне "пред явы" не понравились.
прабач.
===========
Думаю, варта ўзяць паўзу.) Дыскусія цікавая тым не менш.) Так што...ўдзельнікам - дзякуй.)
=================================
Працягну.
Glory, вашы цытаты:
Мне кажется наоборот. Женщина уходя в декрет заполняет свое существование ребенком, активно им занимается, читает форумы, врачей, литературу, становится в вопросе "взращивания" детей гуру - самореализовывается. У мужчины который в начале пути был с ней на равных (если это их первый ребенок) потом уже вытесняется женщиной "которая знает лучше ВСЁ" и отстраняется от соцсоревнования кто лучше знает что нужно детяти и приобретает в этом вопросе роль статиста.
Но видимо только у меня так если кто-то что-то делает хорошо то я сама уже не лезу. Например, муж следит за состоянием моей машины, это значит что я вообще не задаюсь по ее поводу никакими вопросами. (когда мне на ТО, что там стучит, что там со страховкой, где делать кузовщину, когда и зачем записаться на чистку кондиционера, шиномонтаж, когда мыть машину). И претензий к качеству не предъявляю.
калі можна, паясніце, клск. Як так атрымліваецца, што калі жанчына робіць штосьці добра, то гэта яна мужчыну выцясняе. А калі мужчына штосьці робіць добра, то жанчына туды не лезе сама. Чаму такі розны падыход?
і яшчэ пытанне нарадзілася.) Вы лічыце дзяцей сваёй уласнасцю?
======
і пра фармулёўкі напішу ўсё ж.
мне "пред явы" не понравились.
бачыш, табе мае, мне твае. Усё сумленна.
З гэтых фармулёвак і складаецца ўражанне аб размове. Тое ўражанне, што жанчыны абвінавачваюцца тут ва ўсіх смяротных грахах.
Заўваж, мужчына не сам не лезе, як гэта пішацца аб жанчыне, а "яго выцясняюць" (гучыць як "такія- сякія жанчыны, не даюць чароўным-выдатным татам выявіць сваю ініцыятыву", не?), пры гэтым пра жанчын ніхто не піша, што іх выцясняюць - гэта яны самі не лезуць. "У мужчын ёсць права", а "жанчыны лічаць дзяцей сваёй уласнасцю", хаця па сутнасці гаворка аб тым, што жанчыны прымаюць рашэнні там, чым у пераважнай большасці і займаюцца. Ты свядома такія фармулёўкі выбіраеш і на іх настойваеш, ці яны самі сабой нараджаюцца? Я лічу, што нашы фармулёўкі, тое, як мы кажам/пішам, адлюстроўваюць стаўленне да таго ці іншага пытання. Таму ў мяне і нараджаецца "прад'ява". Бо менавіта так я ўспрымаю твае словы пра "сваю ўласнасць". Але ў сваю чаргу і ты, на мой погляд, так успрымаеш, як пішаш. І тады адкуль крыўды, што цябе не так разумеюць і твае словы скажаюць? Як пішаш - так і чытаюць.
Ты пішаш, "яны самі так хочуць", маючы пры гэтым на ўвазе, як потым аказваецца, штосьці іншае. Нашто? Ці чаму? Зноў жа ты свядома гэта робіш, ці само так фармулюецца?
Я вось нібыта зразумелымі словамі пішу, вельмі стараюся прынамсі, і тое народ з дакладнасцю да наадварот чытае. А ты хочаш, каб цябе правільна і карэктна разумелі пры тым, што фармулюеш ты якраз некарэктна. І прычым менавіта ў гэтай размове. З чаго я раблю выснову, што гэта не проста так.
Прабач, я не з мэтай павучыць, выказаць прэтэнзіі ці працягнуць вострую размову. Гэта хутчэй з мэтай разумення.