я мала знаёмая з жаргонамі, а з бандыцкімі незнаёмая зусім, таму я не ведала, што гэта слова адтуль, для мяне гэта назоўнік ад дзеяслова "прад'явіць", якім я замяніла слова "абвінаваціць", бо бачыла, што вышэй яно табе не спадабалася. Для мяне "женщины считают детей своей собственностью" - гучыць, як абвінавачванне, я не бачу ў гэтай фразе нічога станоўчага. Не кажучы ўжо пра тое, што гаворыцца не пра сябе "я лічу", а пра ўсіх "жанчыны".понимаешь, предъявы - это бандитский жаргон.
А "женщины считают детей своей собственностью". "Женщины делают то, что они хотят" - это мнение.
Цяпер я разумею, што ты ўкладаеш у гэта штосьці зусім іншае, чым разумею і чую я. Твой гэты адзін пост паясніў тваю пазіцыю ці меркаванне на парадак лепей для мяне, чым уся дыскусія разам узятая. Дзякуй. Але да яго - так, гэта было абвінавачваннем. Я не лічу дзяцей уласнасцю ў прынцыпе, і сваёй у прыватнасці. Для мяне ўвогуле мужчына - у першую чаргу бацька маіх дзяцей, і толькі ў другую - муж. Менавіта таму мяне ніяк не чапляюць расповеды пра падаранае футра ці пярсцёнак, але вельмі кранаюць гісторыі, дзе дзецьмі займаецца тата. Я лічу, што жаданне жанчыны мець дзяцей менавіта ад гэтага мужчыны - гэта найвышэйшая праява яе любві і павагі да яго. У сваю чаргу, мужчына, які любіць і займаецца дзецьмі сваёй жанчыны, такім чынам выяўляе найвышэйшую ступень сваёй да яе любві.
Што да "жанчыны самі так хочуць і самі гэта выбіраюць", якое тычылася дамашніх спраў. У гэтым мне чуліся фразы, аналагічныя "вы самі выбралі такога прэзідэнта" і падобным. Таму і гэта для мяне гучала далёка не станоўчым.
не зусім так. Я проста лічу, што "традыцыйнае размеркаванне мужчынскіх і жаночых роляў" па-ранейшаму існуе і царыць у галовах. І далёка не заўжды яно такое ўжо і добраахвотнае. Здорава, калі людзям (мужчынам і жанчынам) якраз і падабаецца то, што традыцыйна прадпісваецца ім грамадствам, ці калі яны выбіраюць іншыя ролі, але такім чынам, што кожны займаецца тым, што яму сапраўды болей ці меней падабаецца. Але бывае, што такое супадзенне не здараецца. І тады па змоўчанні, мужчына павесіць дзяцей і кухню на жанчыну, а жанчына заробак ці яшчэ штосьці падобнае - на мужчыну. Мне здалося, што гэта тут упарта адмаўляецца. А так...хто ж спрачаецца, што ў нашых жанчын праў і мажлівасцяў на парадак болей, чым у афганскіх.А еще, как мне кажется, ты видишь некую глобальную беду (не проблему даже) "глобальное ущемление женщины в браке",
Последнее редактирование: