А я наоборот там все понимала, а потом долго привыкала к тому как тут все в кучу пишут
не.) Мне тая тамтэйшая сістэма зусім не падабаецца. Адно толькі асобнае адкрыванне ледзь не кожнага каментара чаго вартае. Хаця адзін плюс там такі ёсць - мікраадгалінаванні ж па сутнасці ёсць размовай з дакладным суразмоўцам, а не сукупнасцю іх. Бо ў нас жа на форуме як бывае? Скажам, ёсць дыскусія і ўмоўна ёсць два бакі апанентаў, чые пазіцыі хоць збольшага і падобныя, але пэўна ж не аднолькавыя. Але па сабе ведаю, ты сябе з удзельнікамі "свайго бока" (умоўна, памятаем) дакладна размяжоўваеш, ведаеш, што вось тут мы аднолькава бачым, а вось тут па-рознаму, а вось удзельнікі супрацьлеглага боку часцей зліваюцца ў штосьці адзінае.) У тым сэнсе, што ты таксама нібыта розніцу іх пазіцый бачыш, але, калі апаніруеш, апаніруеш як бы ў цэлым супрацьлегламу боку. Праз гэта бывае многа непаразуменняў і незадавальненняў і г.д.) Дык вось на тых іншых рэсурсах праз бясконцыя адгалінаванні гэтага моманта можна пазбегнуць, але ў астатнім - абы што.)
Какие мы разные и как по-разному ко многому относимся
гэта так.) Я падумала, ужо да чаго я логіку і парадак люблю, а на посты не па парадку ні разу ўвагі не звяртала.

Абсалютна гэты момант мне не прынцыповы. Я якраз, бывае, што і чытаю з канца.) І ўсё зразумела мне. Бывае, так, што нітка размовы з папярэдніх старонак цягнецца, то адкроеш тады глянеш спачатку папярэднія старонкі, а так... Вось што не падабаецца, дык гэта калі ў псіхалагічнай тэме абмяркоўваюць эканоміку, у дыялогах кулінарыю і рэцэпты, у Расіі - як палячыць забалелае горла і падобнае. Вось гэтага не разумею. Пры тым, што на форуме безліч раздзелаў з безліччу адпаведных тэм, але ўсё адно, відаць, прыемней шукаць, дзе святлей, а не дзе згубіў.