Igra, я думаю, у агульным і цэлым спагадаюць, супяражываюць, спачуваюць розным людзям сапраўды па-рознаму. Залежна ад блізкасці, і ў тым ліку ідэйнай, і іншага, як ты і пішаш. Роўна як і розныя людзі спачуваюць па-рознаму нават у аналагічных, падавалася б, выпадках. Залежна ўжо ад сваіх уласных псіхалагічных асаблівасцяў.
Тым не менш, на мой погляд, ёсць рэчы, якія кранаюць усіх, вось літаральна ўсіх. Канкрэтна тыя сітуацыі, пра якія мы гаварылі вышэй, на мой погляд, проста не могуць не кранаць. Хаця... можа ты і маеш рацыю. Мужчын, хутчэй за ўсё, гэта кране меней, чым жанчын (у агульным і цэлым). Незнаёмых меней, чым знаёмых. Жыхароў афрыкі меней, чым суайчыннікаў.
Мне здаецца, што тут рэч яшчэ ў тым, што мы не спачуваем вось проста само па сабе камусьці абстрактнаму. Мы так ці іначай прымерваем на сябе. Мы шкадуем сябе ў гэтых чужых трагедыях, так, як бы гіпатэтычна гэта магло адбыцца з намі. І менавіта гэта пачуццё вымушае нас спачуваць і спагадаць і іншаму. Абдае вось гэтым уласным гіпатэтычным болем нас, і мы тады адчуваем боль іншага. Я так гэта бачу.
так, і гэта таксама. Лічбы статыстыкі рэдка каго кранаюць. А асабісты расповед з асабістымі пачуццямі, думкамі, уражаннямі чалавека, які перажыў трагедыю - амаль усіх, ці прынамсі многіх. Бо другое якраз і стварае ўмовы для вось гэтага "прымервання на сябе".
===================
Танюша_, зноў жа ты прабач. Але побач са шчырым спачуваннем да цябе і тваёй гісторыі, у мяне ёсць і цікавасць, каб жа яе...
Можна я спытаюся, а ты ўжо сама вырашыш, трэба яно табе адказваць/расказваць ці не, ок?
Ты пісала, што накрыла цябе недзе праз год. Што да гэтага ты неяк трымалася, можа за конт блізкіх і іх падтрымкі, можа праз штодзённыя справы і клопат аб іншых дзецях і чальцах сям'і, можа яшчэ што. А потым? як ты адчула, што гэта так званае "дно" наблізілася? Куды і да каго ты звярталася па дапамогу? Ці здолелі табе дапамагчы? Як гэта рабілі? Як ты сама стала разумець, што пачало адпускаць?
Можаш пра гэта крыху расказаць?