а у мяне, сорамна прызнацца, было штосьці ад жадання павыпендрывацца ў ДР. ну і тыпа даказаць усім (і ў першую чаргу, сабе), што я -- магу. Паколькі не была ўпэўненая, што здолею вытрымаць мамін напор перад родамі, то з ёй планамі не дзялілася. І вось цяпер разумею, што бессаромна юзала цётачак у ЖК у якасці "мамы" -- мне было абсалютна не страшна, пры поўным усведамленні, што яны мне зрабіць нічога не змогуць, я прыходзіла (ну, не часта, тры разы за цяжарнасць усяго) і "выпендрывалася": адмаўлялася ад усяго (у тым ліку, ад аглядаў і ўзважвання), і г.д. Праўда, тады мне гэта па-іншаму бачылася, але цяпер, з сённяшняга дня, бачу, што вядучым, пэўна, быў азарт. У той жа час, ішла я туды з базавым стаўленнем як да людзей добрых і спагадлівых (блін, ну дакладна, як падлетак да мамы!), і нічога кепскага я ад іх і не пабачыла. Яны сябе як мамы і павялі. Магчыма, здагадваючыся пра ДР, яны мне так сціпла намякнулі, што вось, прыйдзецца вам прыходзіць часцей, бо ў 40 тыдняў, як не народзіце, прыйдзецца нам у міліцыю паведаміць. Вось тут ужо (хоць і прамільгнула думка -- прыкольна, з участковым пабадацца), неяк хапіла мне розуму не паддацца на такую шыкоўную азартную прапанову, а ціха "зліцца", сказаўшы, што ў Вільню нараджаць паеду. А яны так радасна зрабілі выгляд, што мне паверылі, знялі мяне з уліку, і пайшла я з мірам дахаты.
Па выніках апынулася, што слушна я ўсё зрабіла. А мой азарт дагнаў так, што мала каму пажадаеш. Толькі ўжо на іншым узроўні. Бо нарадзіла я праз тыдзень пасля падзей Плошчы 2010 года, а мой муж шчыльна на гэта ўсё завязаны. Таму перад родамі мы да вобшукаў рыхтаваліся, і пасля родаў усё вакол было не пра мяне і новую дзетку, а пра знешнія сумныя і для нас асабіста патэнцыйна небяспечныя падзеі. Дзякуй Богу, што ў дадатак да гэтага яшчэ ўчастковыя ды іншыя інстанцыі маімі родамі не спрабавалі займацца. Быццам бы ўжо і супакоіліся даўно ўсе. А пазбавіцца ад наступстваў таго, што малышка нарадзілася, а ў доме была атмасфера не радасці ад сустрэчы новага жыцця, а катастрофы і хаўтураў, я ўсё яшчэ не ведаю, як.
І яшчэ -- цяпер сама сабе дзіўлюся. Што такое я тады курыла, што адмовілася, напрыклад, ад таго, каб малышку агледзеў, педыятр-рэаніматолаг нованароджаных, сусед і сябра сям'і, я не ведаю. Сама сабе дзіўлюся.