Роликовые коньки

Sofina

Active member
В "Буслике" шлем и защита намного дешевле стоят. Мы покупали прошлой весной. Хотя не видела эти подороже, поэтому сравнить не могу.
 

Аленчык

New member
Sofina,у многіх крамах спорттавараў ляжаць камплекты дзіцячай абароны за 30-40 тыс. руб. Добра, што ў чалавека ёсць выбар, што яму купляць. Ведаеце, нехта купіць "Ладу", нехта купіць "Мерседэс" - абое будуць з машынамі, але машыны будуць розныя па якасці... Так і тут - фірмовыя камплекты нашмат даражэй, але і якасць у іх іншая.
Фірмовыя камплекты адрозніваюцца тым, што яны па-іншаму фіксуюцца на руцэ і назе (не проста прывязваюцца да нагі, а апранаюцца, як гетры, пасля замацоўваюцца), таму падчас падзенняў яны не з'яжджаюць. Абарона на каленкі і на локці - гэта тоўсты слой пласмасы з тканінай, а не проста кавалак тканіны з тонкім слоем паралонам. У фірмовую абарону для запясця ўстаўленая спецыяльная выгнутая металічная пласцінка, каб абараніць запясце ад вывіху і пералому пры падзенні (як мне расказвала кансультант у краме, менавіта абарона запясця - самая важная пры катанні на роліках). У камплектах за 30-40 тыс. такой пласцінкі на запясце няма, там проста кавалак тканіны. Пры падзенні запясце ў такой "абароне" нічым не абароненае, а без падзенняў ніякі ролер-пачатковец не абыходзіцца... Дык што лепш: заплаціць даражэй на 60 тыс. зараз ці лячыць вывіхі ў дзіцяці пазней?

Наш камплект абароны ўваходзіў у камплект да ролікаў Rollerblade, калі куплялі ролікі, думала: "Жах як дорага" (хаця грошы былі не з сямейнага бюджэту, а падораныя малому дзядзулямі-бабулямі). А пасля пайшла ў "Спорттавары", "Буслік", параўнала танныя кітайскія ролікі і кітайскія камплекты абароны з нашым камплектам і парадавалася, што аддалі грошы за якасную рэч, а не за г...
 

Sofina

Active member
Мы, когда покупали ролики, то выбора защиты не было и не с чем было сравнивать. Просто, часто вижу, как дети катаются вообще без шлемов и защиты, вот тут родителей понять не могу, уж лучше купить подешевле, если денег жалко.

У фірмовую абарону для запясця ўстаўленая спецыяльная выгнутая металічная пласцінка
В наших вставлена, только из пластика, но обычно, ребенок на коленки или на попу падал.:prankster: Но, повторюсь, в тот момент выбора не было, покупали из того, что было.
 

Аленчык

New member
Sofina, мінулай вясной крама ролікаў на Някрасава дакладна працавала, нашыя знаёмыя куплялі там ролікі з абаронай для сваёй дзяўчынкі. Проста Вы туды не даехалі, напэўна. :) Лепш, вядома, хаця б якая абарона, нават танная, чым ніякай, але пры магчымасьці варта набываць фірмовыя рэчы, яны лепш выконваюць свае функцыі і даўжэй праслужаць.
 
Какие ролики лучше купить ребенку: Колеса в один ряд, или в два?

Подскажите, пожалуйста, какие лучше ролики купить ребенку ( нам сейчас 2 года и 2 месяца) где колесики в один ряд или те, где в два ряда? Вроде те где колеса в два ряда более устойчивые, но слышала мнение, что учить лучше сразу на тех где колеса в один ряд! Есть еще такой нюанс размерность- в один ряд ролики с 27 размера минимум, по крайней мере меньших я не нашла! А мне надо хотяба с 25! Поделитесь мнениями, ну очень хочется купить дитю ролики!
 

Kathrin

Member
На счет роликов я не знаю, я бы покупала в 2 ряда. У меня в детстве были первые коньки (зимний вариант) на 2х полозьях. Потом в детском саду отдали на фигурное катание - не было никаких проблем переучиваться на фигурные коньки.
 

Аленчык

New member
Мама.Ромика, у прынцыпе, артапеды раяць пачынаць катацца на роліках з 5-6 гадоў, не раней. Але калі вельмі хочацца і праблемаў з нагамі няма, то чаму б і не паспрабаваць раней? :)
Існуюць лёгкія ролікі для малых 3-6 гадоў (25-29 памеры, колы ў 2 шэрагі), напрыклад, добрыя ролікі Chicco: http://www.babybrand.ru/goods/roller_skates/chicco_67852.html
http://www.chicco.allmarkets.ru/66161.htm
Праўда, не ведаю, дзе іх купіць у Мінску (хіба што па аб'яве на барахолцы). Калі ёсць магчымасць, пашукайце іх у Маскве, Вільнюсе, Варшаве, там яны дакладна прадаюцца. Каштуюць дзесьці 55-75 долараў (толькі ролікі - 55, камплект са шлемам і абаронай - 75).

Звычайныя дзіцячыя ролікі ідуць ад 30-31 памеру, Вашаму сыну будуць завялікія. І пара такіх ролікаў важыць больш за 2 кг, малы проста не зможа ў іх рухацца.
Майму малодшаму сыну 2,6 г. (дарэчы, яго таксама клічуць Ромка). Ён спрабуе катацца на роліках старэйшага брата (30 памер). Ролікі фіксуюцца на назе нармальна, нага не круціцца, але нават проста нагу падняць разам з ролікам Ромку цяжка. Катанне такое: апранаем ролікі, малы сядае на канапу, пасля сам устае, адштурхоўваецца ад канапы і едзе да мяне 1-2 м. Я яго лаўлю, саджаю на крэсла адпачыць - пасля сын едзе назад 1-2 м. Вось і ўсё катанне. :))) Нешта большае ў такім узросце магчыма, але тады трэба самім рабіць ролікі, напрыклад, неяк прыкручваць колы да кедаў.
Ці тыя дарагія ролікі Chicco шукаць. Я неяк бачыла, як 3-гадовая дзяўчынка на іх каталася, нічога так ехала.

Наагул, цікава, чаму Вы вырашылі вучыць катацца на роліках так рана? Малы ў такім узросьце можа і не захацець катацца на роліках, яму будзе больш падабацца трохколавы ровар з музыкай, як у сябра. Да ролікаў усё ж трэба дарасці, лепш іх купляць, калі дзіцё доўга просіць-стогне "Купі-купі".
А больш бяспечным і развіццёвым для Вашага сына зараз можа стаць самакат. (Мы купілі трохколавы самакат за 80 тыс. тыдзень таму, Ромцік за 2 дні навучыўся на ім катацца і зараз з ім не расстаецца. Нядорага і вельмі карысна атрымалася.)
 
Последнее редактирование:
Девчата, спасибки, буду думать!

Аленчык, самакат у нас тоже есть, но не знаю как ему объяснить, что одной ногой надо отталкиваться, а другой стоять! Он у меня залазит на самакат и просит, чтоб я его прокатила по квартире!

Делимся мнениями, жду еще!
 

Неждана

New member
Мама.Ромика, ну точно рано ролики вам еще...Самокат, действительно, само то будет :) Мы вначале на самокате катались так: дочка залазила двумя ногами, и я ее катила (у нас был двухколесный самокат). Еще на ваш возраст хорошо подойдет такой велосипед без педалей, двухколесный (я, правда, не знаю, есть ли в Минске такое). Ребенок садится на него и отталкивается ногами, как бы перебирает ими. Классно тренируется чувство равновесия, потом ему легче будет учиться кататься на двухколесном велосипеде.

Офф... (и я мама Ромика :))
 
Последнее редактирование:

меГЕРА

"Алло! Олимп?! Геру можно?!"
У нас появились ролики где задние колесики в два ряда, они устойчивые, но сына пока катаем тянем за руки, как ездить он еще не осознал и пока азарт прошел, а вот самокат рулит он хорошо на нем ездит, хотя самокат у нас стоит с лет 2, но пошло только сейчас.
 
томчик, скажите а у вас такие были, есть опыт катания на таких? Есть ли есть, поделитесь опытом пожалуйста! Как они в эксплуатации, немного смущают колеса!
 
Все хорошенько обдумав, решила все таки подождать! Пусть пока на велике трехкалесном научиться ездить, на самакате, а уж ролики если сам этого захочет! Боюсь, что будут они у нас колом лежать очень-очень долго! Выражаю всем вам, девчонки, свою благодарность за высказанные мнения и свой опыт! Спасибо!:biggrin:
 

a1exant

без отрыва отпроизводства
Помогите разобраться какие лучше купить ролику ребенку, который занимается фигурным катанием, т.е. нам они нужны кататься пока на льду каникулы.
 

Supergirl

New member
Помогите разобраться какие лучше купить ролику ребенку, который занимается фигурным катанием, т.е. нам они нужны кататься пока на льду каникулы.
здесь вам не подскажут
так это все-таки 2 разных вида спорта и катание на асфальте намного опаснее катания на льду
моя каталась на льду просто обалденно, как стала, так и поехала, и решила, что запросто сможет на роликах, и не тут то было - у нее как ступор, думает, что в любой момент носиком лед зацепит и не упадет, а падает...и уже ждет опять зиму
 

a1exant

без отрыва отпроизводства
Supergirl, а какие у вас ролики?
Вобщем-то подойдут любые хорошие, но вот что считается хорошим?
 

Аленчык

New member
a1exant, добрымі дзіцячымі ролікамі лічацца тыя, кошт якіх пачынаецца ад 350 тыс.: K2, Rollerblade, Fila ды інш. Яны ўсе прыкладна аднолькавыя па якасці, але адрозніваюцца па калодцы чаравіка. Fila лепш сядаюць на вузкую нагу, Rollerblade - на шырокую. Трэба прыязджаць у краму і мераць, падбіраючы ролікі для канкрэтнага дзіцяці.
 

a1exant

без отрыва отпроизводства
Аленчык, спасибо! а в каких магазинах лучше смотреть?
И может быть где-то можно взять напрокат?
 

Аленчык

New member
a1exant, наконт пракату дакладна не ведаю, магчыма, у Вяснянцы, каля трасы, пракат і існуе. Але ў пракаце наўрад ці нармальныя ролікі будуць...
Наконт крамаў - ёсць 2 кропкі з добрымі ролікамі на "Дынама" (я там не была, знайшла іх каардынаты праз шоп.бай) і крама "Стыхія" ў гандлёвым доме "Някрасаўскі" (вось там ролікі малому і набывала, вельмі спадабалася абслугоўванне). Хаця на "Дынама" на некаторыя мадэлі нібыта меншыя кошты, чым у краме "Стыхія".
Калі цікава, напішыце мне асабістае паведамленне - дашлю Вам інтэрнэт-адрасы ўсіх трох крамаў.
 
Сверху