и музей предкам Достоевского...не, ну вроде почему нет, а с другой стороны-зачем?
Адноўленая сядзіба Дастоева магла б быць цікавым турыстычным аб'ектам. Для турыстаў з Расіі, якіх у нас большасць, у тым ліку.
Калі бачыць ва ўсім вышукванне, прымазванне і выкалупванне - то яно і не трэба, так. А калі глядзець на гэта спакойна, як цікавасць тых ці іншых людзей, якія займаюцца гэтым у сілу ці прафесіі ці хобі ці яшчэ чаго, то яно зусім іншымі фарбамі грае. А нашто ўвогуле музеі? Гісторыя? Нашто гэтыя выкалупванні і іншыя археалогіі?
о принадлежности к русскому или белорусскому миру.
Зручна, так. Напісаў пра беларускі свет, ужо і рускі тады і нішто сабе. ))) Не трэба. Калі можна.
Алексиевич так же не является носителем белорусской культуры в мире, хотя от этого белорусской писательницей она быть не перестает.
Вось. Добра сфармулявана.
=============
Увогуле, я заўважыла, што дазволена Юпітэру недазволена быку. Ва ўсім свеце людзі цікавяцца і гісторыяй і каранямі, ствараюць і расказваюць легенды, рэальныя і не вельмі, і толькі беларусам нельга. Ва ўсіх гэта натуральна і нармальна, і толькі ў беларусаў - гэта комплексы чамусьці. Чаму?
Ну былі тыя ці сія людзі выхадцамі з беларускіх земляў, чаму б не ведаць гэтага? Чаму і б і з гэтага ў тым ліку не рабіць тыя-сія фішкі?
Не, нельга. І чужыя з г***м з'ядуць, і свае заклююць. Сумна.(