Но вы ориентируетесь на статистику только по шенгену
Чаму? Гаворка і пра колькасць выездаў за год, якую вы ж сама і прывялі, а я ў адказ знайшла аналагічную па РБ. Гэта не толькі шэнген.
К слову, "Икеа" есть в очень многих городах России - в Казани и в Уфе точно есть, сама видела. А вот у нас в Минске нету
Гэта так. Толькі ж мы не пра Ікею, а пра быванне грамадзян за межамі сваёй краіны, незалежна ад прычын, якія гэтае быванне выклікаюць.
Да таго ж, як вядома, на літоўскую Ікею працуюць беларускія прадпрыемствы ў тым ліку.) Парадокс.) А маглі ж хаця б гэтую частку валюты ў краіне пакідаць. Дык не, прадукцыя вырабляецца, ідзе ў суседнюю Літву, а потым нашымі ж грамадзянамі ў Літве купляецца. Гэта па-нашанску, так.
ну пусть белорусы чаще россиян ездят, если тебе так больше нравится)

ну ок, хай тэрыторыя РФ будзе большая за РБ, раз табе так болей падабаецца.)
Незалежна ад майго падабання, думаю, гэта аб'ектыўны факт, з аб'ектыўных жа прычын.
Проста прачытаўшы гаворку вышэй, зацікавілася, узгадала бачаную раней інфармацыю пра тое, што ўжо некалькі год беларусы з'яўляюцца ўстойлівымі лідарамі ў атрыманні шэнгенскіх віз, ну і напісала.)
А вроде все же цифры близкие, 70 и 72 процента приблизительно.
А дзе ты гэтыя лічбы бачыш? Я вось так і не знайшла статыстыкі менавіта па адсотку тых, хто хоць раз выязджаў з Беларусі.
Таксама думаю, што лічбы з тымі ж расійскімі будуць недзе і блізкія. Хаця з іншага боку, калі беларусы (паводле нашых вышэйшых разваг) у сярэднім выязджаюць у 3 разы часцей, то частка такой розніцы набегае і за конт большага адсотка людзей, "уцягнутых" у паездкі. Але магу і памыляцца тут, так.) Бо паўтаруся, лічбаў пра гэта не знайшла. )
А вообще, просто интересно, не к спору о цифрах, интенсивность выездов расценивается как продвинутость?
Ніяк не расцэньваецца. Хаця ўвогуле лічыцца, што нават адзін выезд пашырае далягляды і здольны рабіць погляды чалавека на ўласную рэальнасць больш крытычнымі і цвярозымі. Не мной лічыцца. А ў агульным і цэлым.
Ну і ўвогуле, гэты паказнік дае разуменне і пра даступнасць выездаў у тым ліку. Калі межы перасякае 0,1 % усяго насельніцтва, то гэтьа пра штосьці да сведчыць, напэўна.
