никак не отпускает меня эта тема. По третьему кругу. Я включилась на посты о том, что беларусы много ездят за границу, а поездка за границу расширяет кругозор.
Так вот
Сообщение от Magda
поездка "5 часов на границе - 1 час едем - 2 в магазине - 1 час едем - 5 часов на границе", совершаемая раз в неделю, а то и чаще, никому ничего нового не добавляет про то "как ТАМ". Опять же с придыханием.
Вот нет в этих поездах ни дворца ни парка. Вот и все. Да - люди ездят заграницу формально очень много - 70 раз в год в 70 раз больше чем большинство выезжающих, но видят они мало.
Magda, калі гэта часткова да мяне, то я разумею, пра што ты, і згодная. Але я гавару і крыху пра іншы бок. Што і палацы/паркі/мора і больш далёкія адлегласці не заўжды дадаюць кругагляду, пра які ты кажаш, разумееш? Вось няма такога, што пабачыў, і пачаў крытычна глядзець і на сваё і на чужое. Крытычна - не роўна кепска, а роўна разуменне плюсаў-мінусаў.
І пра "там выдатна, а ў нас усё кепска" крычаць не толькі тыя, хто ў апісаным табой ражыме шопіцца ездзіць, а і такія, якія ездзяць за тысячы км, але прынцыпова ад тых, хто шопіцца, нічым не адрозніваюцца. Проста шопінг у іх больш якасны/дарагі і адлегласці большыя.
А той, хто зарабляе сабе на жыццё гэтымі паездкамі, мажліва, нашмат болей і пра тамтэйшае і тутэйшае і разумее і расказаць можа. Хай не пра паркі, але пра тое, што ненавідавоку.
І асабіста я не лічу, што паездка за мяжу (любая! нават па парках) абавязкова пашырае кругагляд у тым сэнсе, які ўкладаеш у гэта ты. Паўтаруся, многа і далёка - не значыць добра. Важна, што ты бачыш, заўважаеш, аналізуеш, якія высновы робіш. Я пра паездкі хутчэй як досвед гавару. На мой погляд, яго дадаецца ў кожным разе. Нават ў выпадку "купі-прадай".
Я вось чамусьці музеі не люблю.
Калега. ))))))) Я іх толькі звонку ўспрымаю.) Ну і ў невялікіх дозах тыя-сія даступныя экпазіцыі ў межах прагулак па якіх-небудзь парках, замках глянуць магу. А так...занадта разумна і неўражліва для мяне. На заўтра, максімум праз тыдзень усё адно нічога з таго не памятаеш.)))