ну, во-первых, думаю, поддержка не столь глобальная, как если бы это была официальная торговля
а во-вторых, российская торговля это больше частные деньги, нежели бюджетные, и в следующий раз частник глубоко задумается, стоит ли овчинка (риск) выделки
Гаворка вышэй ішла не пра прыватных замоўцаў, а пра сам факт знішчэння прадуктаў.
Дык вось мэты знішчэння розныя з тымі ж замежнымі фермерамі.
Наколькі я ведаю, прадукцыя фермераў знішчалася ці знішчаецца не назло ворагам і не ў ідэйна-выхаваўчых мэтах, а каб не абрушваць цэны на фермерскую прадукцыю ж. І, калі ўжо чаго не блытаю, фермерам гэта нейкім чынам дзяржавай кампенсавалася. Прынамсі, я штосьці такое калісьці чытала, хаця сцвярджаць і спрачацца не вазьмуся, бо, праўда, цьмяна памятаю.
А вяртаючыся да расійскіх баранаў, замоўцы ўжо свае рызыкі панеслі - у іх канфіскавалі тавар. Незалежна ад таго, будзе ён знішчаны ці раздадзены ці нядорага прададзены, факт канфіскацыі і панесеных убыткаў ужо здарыўся. Адпаведна, замоўцам ад паказальных знішчэнняў ні халодна ні горача. Варожым эканомікам таксама. Бо свае грошы за іх ужо атрымалі. Пытанне - каму выгадна знішчэнне прадуктаў, і з якой мэтай увогуле яно здзяйсняецца?