Пра адмову ад часткі харчавання.
Вышэй на пару частак тэмы гэта вельмі падрабязна, цягам ледзь не 50 старонак, абмяркоўвалася і нават выкладваўся афіцыйны адказ УА Сав. раёна, дзе чорным па беламу было напісана - адмовіцца ад харчавання, калі дзіця знаходзіцца ў садку не поўны дзень - законнае права бацькоў. Пішацца заява на імя загадчыцы і ЎСЁ.
Ніякіх гемараў.
Ні бацькам, ні выхавацелям, ні бухгалтэрыі.
І я чёта ніяк не зразумею аднаго моманту. Дзяржава крычыць па ўсіх завуголлях, якую яна робіць нам ласку, аплачваючы нам і адукацыю і медпаслугі і ўтрыманне дзяцей ў садку. Дык сэкономім жа ёй грошы!!!!! НАШЫЯ грошы. За тыя вячэры, якія ідуць ВОН, бо дзіця адсутнічае, каб іх есці.
Я рэальна здзіўляюся з логікі прысутных, якія пра "столькі гемару дзеля 100 тысяч" пішуць. Хай гэтыя сердабольныя грамадзяне тыя 100 тысяч, якія выкідваюцца па сутнасці бацькамі і ідуць у бездань, у НІКУДЫ, лепей на дабрачыннасць аддадуць. Усё карысці болей.
А то няясна каго шкадуем, па ходзе, не жадаючы не плаціць за тое, чаго не спажываем.