Я не зразумела, калі дазволіце.
Не зразумела наконт індывідуальнага меню для тых, хто не вячэрае ў садку, бо адмовіўся.
Маецца на ўвазе, што гэтае дзіця іншым сняданкам і абедам кормяць, ці як? А з чаго раптам?
Ці менавіта для яго побач з агульным меню на ўваходзе ў садок вешаюць яшчэ адно? Дык яно чым ад агульнага тады адрозніваецца? І галоўнае
нашто яно адрозніваецца? Проста ўсе дзеці будуць пюрэ і катлету ў садку есці, а яму мама дома будзе абавязана згодна з меню гэта ж прыгатаваць. Не? Не так?
А як?
І калі можна, спасылачку ці цытатку, дзе, у якім нарматыўным акце ці ўнутраным дакуменце гэта, асобна складзенае меню, прапісана?
І яшчэ моманцік. З маразмам, згодна з якім бацькі абавязаныя гатаваць тое, што ім садок назначыць, а мядсёстры, ці хто там яшчэ, абавязаныя гэтыя назначэнні з нейкага перапугу бацькам рабіць, варта ўнутры сістэмы паміж сабою разбірацца. А не пагражаць бацькам, што карыстанне імі сваімі законнымі правамі вЫклікае непрыязнасць да іх супрацоўнікоў садка. Якія, у сваю чаргу, атрымліваецца, здольныя толькі злосць і толькі ўніз спускаць, а не па адрасе свае прэтэнзіі накіроўваць. ДА ВАС,
Language, якраз, як ЧЫНОЎНІКА АД АДУКАЦЫІ.
Загадзя дзякую за спасылачкі і тлумачэнні, чым адрозніваюцца 2 віды меню.